Апошняе
Гісторыя
09 верасня 2024
«Сусветная кавярня» ў Менску аб'яднала пакаленні для дасягнення Мэт устойлівага развіцця
Даведацца больш
Гісторыя
23 лютага 2024
Вынікі і перспектывы: агляд работы Сумеснага праекта па МУР у 2023 і планы на 2024
Даведацца больш
Фота
17 лістапада 2023
Выстаўка фотаработ ПРААН, ЮНІСЕФ, СААЗ і ЮНФПА ў Беларусі ў рамках "Кліматычнага дыялога", Мінск, 21 лістапада 2023 года
Даведацца больш
Апошняе
Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі
Мэты ўстойлівага развіцця - гэта глабальны заклік да дзеяння, накіраваны на ліквідацыю галечы, абарону навакольнага асяроддзя і клімату планеты і на забеспячэнне таго, каб людзі паўсюдна маглі жыць у міры і дабрабыце.
Публікацыя
31 ліпеня 2023
Даклад аб выніках дзейнасці ААН у Беларусі за 2022 год
У 2022 годзе сістэма ААН у Беларусі захавала прыхільнасць прыярытэтам, акрэсленым у краінавых праграмах агенцтваў і праекце Рамачнай праграмы супрацоўніцтва Беларусі і ААН у галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады, дзе вылучаюцца чатыры стратэгічныя прыярытэты, узаемазвязаныя з адпаведнымі нацыянальнымі пачынаннямі. Пераход да зялёнай эканомікі, накіраваны на забеспячэнне інклюзіўнага і ўстойлівага росту; Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь; Лічбавыя пераўтварэнні і сацыяльныя інавацыі; Гендарная роўнасць у грамадстве. Апроч таго, у рамках разнастайных ініцыятыў і партнёрстваў ААН у Беларусі працягнула істотную падтрымку ў рэагаванні на пандэмію COVID-19 і крызісную сітуацыю з бежанцамі і мігрантамі.
У цэлым, нягледзячы на існуючыя праблемы, сістэма ААН у Беларусі прадэманстравала ўстойлівасць і здольнасць адаптавацца, працуючы над дасягненнем Мэтаў устойлівага развіцця (МУР) і не пакідаючы нікога ў баку.
1 з 3
Публікацыя
09 лютага 2021
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў малюнках
10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый зацвердзіла і абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, поўны тэкст якой апублікаваны на гэтых старонках.
Прыняўшы гэтае рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася да ўсіх дзяржаў-членаў Арганізацыі з заклікам абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё для “яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах ды іншых навучальных установах, аднолькава для краін і тэрыторый з любым палітычным статусам”.
1 з 3
Публікацыя
09 лютага 2021
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на беларускай мове
10 снежня 2018 года споўнілася 70 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ), якая ўпершыню зацвердзіла роўныя і неад’емныя правы кожнага чалавека.
У азнаменаванне юбілею Дэкларацыі паводле ініцыятывы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі ўпершыню за шмат гадоў выдалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека на беларускай мове. Тэкст Дэкларацыі правоў чалавека на беларускай мове ўдакладнілі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
1 з 3
Гісторыя
09 верасня 2024
«Сусветная кавярня» ў Менску аб'яднала пакаленні для дасягнення Мэт устойлівага развіцця
5 верасня 2024 г. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка стаў цэнтрам дыялогу пакаленняў для вызначэння бачання агульнага заўтра ў рамках мерапрыемства "Устойлівая будучыня" ў фармаце "Сусветнай кавярні" (World Café), арганізаванага Офісам Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы ЮНІСЕФ і Краінавай каманды ААН (МАМ, ПРААН, УВКБ, ЮНФПА), а таксама Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падзея прыцягнула шырокае кола ўдзельнікаў, уключаючы Маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця (ЦУР) і прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента, валанцёраў, людзей сярэбранага ўзросту і экспертаў ААН, людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў, адкрываючы мерапрыемства, падкрэсліў важнасць плюралізму меркаванняў і дыялогу: «Кожны з вас прыносіць свой вопыт, веды і ідэі. Менавіта гэтая разнастайнасць дае магчымасць кінуць выклік устояным стэрэатыпам і знайсці інавацыйныя рашэнні, а таксама праверыць, наколькі падобныя нашы імкненні». Ён асабліва адзначыў важнасць "адзінства ў разнастайнасці" як асновы для плённага супрацоўніцтва. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся больш аб маючым адбыцца Саміце будучыні (22-23 верасня 2024 г.) і Пакце ў імя будучыні, які стаў адпраўной кропкай для дыскусій. Удзельнікі падзяліліся на пяць тэматычных груп, кожная з якіх абмяркоўвала адну з ключавых тэм Пакта: 1. Устойлівае развіццё і фінансаванне развіцця 2. Міжнародны мір і бяспека 3. Навука, тэхналогіі, інавацыі і лічбавае супрацоўніцтва 4. Моладзь і будучыя пакаленні 5. Трансфармацыя глабальнага кіравання. - Сёння тут прысутнічаюць і прадстаўнікі "сярэбранага ўзросту", - адзначыў, звяртаючыся да маладых удзельнікаў форуму, Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Хайдараў. - Яны нават калі не так добра арыентуюцца ў сучасных тэхналогіях, як маладыя людзі, пры гэтым могуць падзяліцца жыццёвым вопытам, стаць настаўнікамі. Таму прысутнасць у працэсе абмеркаванняў прадстаўнікоў розных пакаленняў дае магчымасць атрымаць збалансаваныя прапановы, якія абапіраюцца на ўрокі, вынятыя з мінулага, і пры гэтым дэманструюць нестандартны погляд на выклікі будучыні. Групы абмяркоўвалі не толькі жаданую будучыню, але і канкрэтныя шляхі яе дасягнення, а таксама вызначалі патэнцыйныя рухаючыя сілы гэтых змен. Мерапрыемства стала важным этапам падрыхтоўкі да маючаму адбыцца Савету па ўстойлівым развіцці (10 верасня 2024 г.) пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні ЦУР. У сваю чаргу Савет паслужыць платформай для абмеркавання прыярытэтаў доўгатэрміновага развіцця краіны і падрыхтоўкі да ўдзелу ў Саміце будучыні. Вынікі гэтых плённых абмеркаванняў будуць абагульненыя ў зводнай справаздачы, якую падрыхтуе Краінавая каманда ААН сумесна з Моладзевымі амбасадарамі ЦУР. Гэта справаздача стане асновай для будучых ініцыятыў, у тым ліку распрацоўкі новай Рамачнай праграмы ААН па супрацоўніцтву ў галіне ўстойлівага развіцця на 2026-2030 гады. Мерапрыемства "Устойлівая будучыня" стала яркім прыкладам супрацоўніцтва паміж рознымі арганізацыямі і пакаленнямі, спрыяючы пашырэнню ўцягвання моладзі ў працэсы прыняцця рашэнняў.
1 з 5
Гісторыя
23 лютага 2024
Вынікі і перспектывы: агляд работы Сумеснага праекта па МУР у 2023 і планы на 2024
У 2023 годзе дадзены старт Сумеснаму праекту па МУР, які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Беларусі пры каардынацыі Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі пры агульным кіраўніцтве Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР і фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі. Сумесны праект аказаў экспертнае і тэхнічнае садзейнічанне ў правядзенні чатырох пасяджэнняў Савета па ўстойліваму развіццю, прысвечаных пытанням адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў актыўнае жыццё грамадства, прагрэсу дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь і работы сістэмы ААН у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, быў падтрыманы ўдзел прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у важных міжнародных мерапрыемствах, такіх як Саміт па Мэтах устойлівага развіцця і Палітычны форум высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці ў Нью-Йорку. Сярод важных вынікаў работы па маладзёжным напрамку Сумеснага праекта - садзейнічанне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь у правядзенні конкурсу "Маладзёжныя паслы МУР - будучыня планеты ў нашых руках" і фарміраванне новага складу Маладзёжных паслоў МУР і іх Дублёраў чацвёртага склікання. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 150 маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі. Актыўная ўцягнутасць маладога пакалення ў пытанні ўстойлівага развіцця забяспечвае пераемнасць прыкладаемых краінай намаганняў у рэалізацыю Павесткі-2030 і з'яўляецца важным напрамкам Сумеснага праекта. Адной са значных тэм, якой надаецца ўвага ў рамках Праекта, з'яўляецца актыўнае даўгалецце. Менавіта гэтаму пытанню быў прысвечаны Другі рэспубліканскі злёт "сярэбраных" валанцёраў, які адбыўся пры падтрымцы Праекта і сабраў больш за 200 удзельнікаў. Адметна, што за апошнія пяць гадоў колькасць валанцёраў сярэбранага ўзросту ў Беларусі павялічылася ў два разы. Уплыў дэмаграфічных фактараў на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і меры па іх папярэджанні былі ў цэнтры ўвагі цыкла семінараў з удзелам прадстаўнікоў расійскай дэмаграфічнай школы. Больш за 100 прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, МУС, Белстата, Акадэміі навук і вядучых ВНУ краіны павысілі свой патэнцыял у сферы забеспячэння дэмаграфічнай устойлівасці.Немалаважным аспектам для дасягнення МУР з'яўляецца забеспячэнне здаровага ладу жыцця. У гэтым напрамку ў ходзе рэалізацыі Праекта ў 2023 годзе быў распрацаваны навучальны модуль па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, а таксама створана серыя адукацыйных відэаролікаў па прасоўванні здаровага ладу жыцця. Першыя восем відэаролікаў па пытаннях здаровага харчавання, фізічнай актыўнасці, барацьбы са шкоднымі звычкамі і іншым тэмам ужо апублікаваны і даступны да прагляду па спасылцы.У 2024 годзе работа ў рамках Сумеснага праекта прадоўжыцца ў трох асноўных напрамках, аказваючы падтрымку функцыянаванню нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР, рэгіянальнага развіцця і ўдасканалення сістэмы маніторынгу і ацэнкі прагрэсу дасягнення МУР. Так, працягнецца падтрымка правядзення пасяджэнняў Савета па ўстойлівым развіцці, які выступае ключавым элементам нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР і забяспечвае разгляд на высокім узроўні важных пытанняў развіцця краіны, звязаных з Павесткай-2030. Таксама запланаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне МУР, уключаючы папулярызацыю ідэй устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі. Пры падтрымцы Сумеснага праекта плануецца правядзенне Другога Рэгіянальнага Форума па ўстойлівым развіцці, Міжнароднага маладзёжнага МУР-форума, рэспубліканскіх конкурсаў "Дзеці аб МУР", "Юныя сябры МУР" і інш. Работа па распаўсюджванні ведаў аб МУР прыме стратэгічны і сістэмны характар з падрыхтоўкай нацыянальнай камунікацыйнай стратэгіі па прасоўванні МУР у Рэспубліцы Беларусь.У галіне рэгіянальнага ўстойлівага развіцця работа Сумеснага праекта будзе накіравана на садзейнічанне аблвыканкамам у распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця і правядзенне Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР. Праектам будуць падтрыманы найбольш перспектыўныя мясцовыя ініцыятывы ў сферы "зялёнага" пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, маладзёжнай палітыкі, лічбавых трансфармацый і сацыяльных інавацый, гендэрнай роўнасці і інш.Важным складнікам Сумеснага праекта з'яўляецца садзейнічанне статыстычным службам у развіцці платформ статыстычных даных па МУР і ўдасканаленні методык разліку індэксаў і паказчыкаў, такіх як індэкс шматмернай беднасці. Пры падтрымцы Сумеснага праекта таксама плануецца стварэнне інфармацыйнага цэнтра ведаў аб дзецях і павышэнне патэнцыялу работнікаў Белстата па пытаннях маніторынгу і ацэнкі прагрэсу дасягнення МУР.Працягнецца работа па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў. Кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя пройдуць навучанне ў рамках распрацаванага навучальнага модуля, будзе арганізаваны дэманстрацыйны семінар, найбольш актуальныя тэмы па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і прасоўванні здаровага ладу жыцця будуць асветлены ў адукацыйных відэароліках для насельніцтва.Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці Сумеснага праекта, а таксама актуальныя навіны па тэме рэалізацыі Павесткі-2030 у Беларусі можна знайсці на сайце sdgs.by.
1 з 5
Гісторыя
18 жніўня 2023
У Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі супрацоўнікі і партнёры ААН у Беларусі разважаюць аб тым, як іх штодзённая праца нясе надзею людзям у цяжкім становішчы
19 жніўня 2003 года ад выбуху бомбы ў будынку ААН у Багдадзе (Ірак) загінулі 22 супрацоўнікі гуманітарнай арганізацыі, у тым ліку спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН у Іраку Сержыу Віейра ды Мелу.
Прайшло дваццаць гадоў, за якія значна павялічыліся маштабы і складанасць працы. ААН імкнецца дапамагаць амаль 250 мільёнам людзей, што ў 10 разоў больш, чым у 2003 годзе.
Ад самага пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі і дагэтуль агенцтвы ААН забяспечваюць гуманітарную дапамогу краіне.
У 1998 - 2004 гадах тры намеснікі Генеральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаннях наведалі Беларусь з працоўнымі візітамі. У 2002 годзе, за год да сваёй гібелі, у Беларусі з гуманітарнай місіяй у раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пабываў намеснік Генеральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаннях Сержыу Віейра ды Мелу.
У час пандэміі COVID-19 ААН у Беларусі распрацавала План сацыяльна-эканамічных мер у адказ на COVID-19 і разам з СААЗ распачала комплекснае рэагаванне на беспрэцэдэнтную надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя, гуманітарнай дапамогі і развіцця.
УВКБ ААН дае падтрымку праз гуманітарную дапамогу, сацыяльныя паслугі і юрыдычныя кансультацыі, адсочвае сітуацыю і задавальняе іншыя асноўныя патрэбнасці вымушана перамешчаных асоб і асоб без грамадзянства. Разам з партнёрамі УВКБ ААН падтрымала шэраг ініцыятыў, каб стварыць неабходную інфраструктуру, напрыклад крызісныя цэнтры ў Гродне і Гомелі.
У складзе гуманітарнай каманды ААН ЮНФПА ўвёў у Беларусі глабальную практыку «бяспечнай аранжавай прасторы» у якасці ключавой стратэгіі абароны і пашырэння правоў і магчымасцяў уразлівых груп насельніцтва, асабліва тых, хто пацярпеў ад гуманітарных крызісаў. У рамках гэтай "бяспечнай аранжавай прасторы" жанчынам і дзяўчынкам, а таксама людзям старэйшага ўзросту і людзям з інваліднасцю прапануюць непасрэдную падтрымку, інфармацыю аб даступных паслугах, кансультацыі. Гэтая прастора таксама служыць адпраўной кропкай рэалізацыі мер барацьбы з гендарным гвалтам і накіравання да спецыялістаў у медыцынскіх і іншых сферах.
ЮНФПА працягвае ўзмацняць свае ўнутраныя механізмы, падтрымліваць намаганні і забяспечваць даступнасць дапамогі ў рамках усёй сістэмы праз правядзенне аналізу розных патрэбнасцяў у залежнасці ад полу, узросту, парушэнняў здароўя і г.д., захоўваючы пры гэтым бесстаронні падыход у спосабах дапамогі. Намаганні ў галіне гуманітарнай дапамогі па-ранейшаму з'яўляюцца ключавым элементам дзейнасці ЮНІСЕФ. Гуманітарныя меры рэагавання ЮНІСЕФ на сітуацыю з мігрантамі і бежанцамі ў Беларусі будуюцца на прынцыпах непрадузятасці, нейтральнасці і незалежнасці, і адпавядаюць асноўным абавязальніцтвам у адносінах да дзяцей у надзвычайных сітуацыях. Арганізацыя працягвае ўзмацняць партнёрскія адносіны, што дазваляе больш эфектыўна задавальняць патрэбнасці уразлівых дзяцей. МАМ у Беларусі дае гуманітарную дапамогу мігрантам, у тым ліку прадуктамі харчавання і непрадуктовымі таварамі, медыцынскую дапамогу і юрыдычныя кансультацыі, прапануе добраахвотнае і бяспечнае вяртанне да дому.
У Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі ААН у Беларусі пацвярджае сваю прыхільнасць гуманітарным каштоўнасцям і прынцыпам праз дапамогу людзям, дзеля якіх яна працуе, хто б гэта ні быў, дзе б гэта ні адбывалася і #НягледзячыНіНаШто.
Прапануем пазнаёміцца за тым, як супрацоўнікі і партнёры ААН у Беларусі разважаюць аб сваёй дапамозе людзям, якія апынуліся ў цяжкім становішчы.
«Я нарадзіўся ў Сірыі. Прыехаў у Беларусь, каб атрымаць медычную адукацыю. Вядома, у першыя месяцы мне было вельмі цяжка, шмат што было незразумела. Неўзабаве я атрымаў дадатковую абарону і дазвол на працу ў Беларусі - днём вучыўся, а ўначы падзарабляў. У МАМ я пачаў працаваць падчас міграцыйнага крызісу, працаваў з мігрантамі ў лагістычным цэнтры ў Брузгах, дазнаваўся пра іх патрэбы, прывозіў гуманітарную дапамогу. Цяпер я працую з бежанцамі з Украіны і мігрантамі з іншых краін у Брэсце, дзе ў нас офіс. Я выдатна разумею змушаных мігрантаў, з уласнага досведу ведаю аб цяжкасцях з мовай, інтэграцыяй, ды і аб матэрыяльных складанасцях. Менавіта таму мне так важна дапамагаць ім».
Пандэмія COVID-19 справакавала гуманітарныя выклікі СААЗ - агенцтву, якое спецыялізуецца, у асноўным, у тэхнічнай дапамозе нацыянальнай сістэме аховы здароўя. Ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі СААЗ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, даставіў у краіну каля 5 млн. адзінак СІА, а таксама дарагое абсталяванне, у тым ліку апараты ШВЛ.
«Сродкі індывідуальнай абароны для медыцынскіх работнікаў ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя - гэта сапраўдная гуманітарная дапамога, бо гэта крытычна неабходныя матэрыялы, здольныя захаваць жыцці тым, хто ратуе жыцці іншых людзей».
У перыяд абвастрэння міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы СААЗ даставіла больш тоны гуманітарнага грузу, каб забяспечыць медыцынскую дапамогу бежанцам і мігрантам, якія знаходзіліся на беларуска-польскай мяжы.
«З улікам усёй складанасці і надзвычайнасці сітуацыі пастаўку зрабілі ў найкарацейшыя тэрміны. Гуманітарны груз уключаў стандартныя наборы экстранай медыцынскай дапамогі, наборы дапамогі падчас неінфекцыйных захворванняў і экспрэс-тэсты дыягностыкі інфекцыі COVID-19».
«Як спецыяліст у гуманітарных пытаннях я імкнуся абараняць найлепшыя інтарэсы ўразлівых дзяцей, нягледзячы на іх нацыянальнасць, рэлігію, расу ці сацыяльны статус. Сёння маё сэрца з тымі дзецьмі і іх сем’ямі, якія пацярпелі ад дзесяцігадовага гуманітарнага крызісу ў Сірыі. Падтрымка, якую я ў цяперашні час забяспечваю ў рамках праграмы рэагавання для паўночна-заходняй Сірыі, дае новы вопыт, і я ганаруся тым, што магу прапанаваць свае веды. #НягледзячыНіНаШто, я прытрымліваюся асноўных гуманітарных прынцыпаў гуманнасці, непрадузятасці, нейтральнасці і незалежнасці. Дзеці застаюцца дзецьмі ў любой краіне, у любых абставінах».
«У надзвычайных сітуацыях дзеці зазнаюць празмерныя нягоды. Я з партнёрамі працую над аднаўленнем псіхічнага здароўя дзяцей-бежанцаў і мігрантаў і забеспячэннем псіха-сацыяльнай падтрымкі сем’ям (ПЗПСП). Паслугі ПЗПСП дапамагаюць не толькі дзецям. Яны спрыяюць узмацненню суполак і сувязей паміж разнастайнымі групамі людзей, якія вырашаюць праблемы ў сітуацыях гуманітарнага крызісу. Ці гэта будуць сувязі паміж двума ўкраінскімі спецыялістамі догляду, якія наведваюць сустрэчы групы падтрымкі роўнымі роўнымі, або паміж йеменскім ветэранам вайны, які жыве ў Беларусі, і хлопчыкам з Емена, які апынуўся без сям’і і дарослых – гэтыя сувязі даюць моцную абарону і падтрымку. Гэтыя сувязі дапамагаюць вярнуць дзецям годнасць, жыццёвую стойкасць і надзею. І менавіта гэты аспект гуманітарнай дзейнасці, якой я займаюся, дае найвялікшае задавальненне. #НягледзячыНіНаШто, я маю сілы, надзею і гатова дапамагаць дзецям у бядзе».
«Наша праца эмацыянальна цяжкая. Кожны дзень бачыш людзей, якія перажылі цяжкія выпрабаванні, каб дабрацца да Лівіі. У той жа час адчуванне, што ты робіш нешта сапраўды карыснае і можаш дапамагчы людзям атрымаць бяспеку, дапамагае адольваць пастаянны стрэс і знаходзіць сілы весці справу далей».
«Як супрацоўніца ЮНФПА я б сказала, што справа не толькі ў прафесіі, але і ў адданасці працы, якой я пачала займацца шмат гадоў таму. Маё імкненне - служыць таму, каб даць магчымасць жанчынам і дзяўчынкам, незалежна ад нацыянальнасці, узросту і інваліднасці, жыць бяспечнае і годнае жыццё, нават калі яны знаходзяцца ў небяспечных сітуацыях. Любыя гуманітарныя крызісы выяўляюць вялізныя лініі разлому і рост пандэміі гендарнага гвалту, ад якога мацней за іншых пакутуюць найбольш уразлівыя групы нашага грамадства. Гуманітарная дапамога павінна быць усебаковай, і разам з наборамі неабходных гігіенічных сродкаў, паслугамі дапамогі і іншымі прадметамі першай неабходнасці мы ведаем, наколькі важна навучаць і развіваць патэнцыял спецыялістаў, якія працуюць на пярэднім краі. У працягу найважнейшай працы ЮНФПА, накіраванай на прадухіленне гендарнага гвалту і жорсткага абыходжання, мы навучаем валанцёраў, сацыяльных работнікаў і іншых асоб, якія маюць зносіны і ўзаемадзейнічаюць з бежанцамі, асабліва з жанчынамі, людзьмі старэйшага ўзросту і людзьмі з інваліднасцю. У такім навучанні маімі прыярытэтнымі задачамі з'яўляюцца ўзмацненне лідарскіх якасцей, адказнасці, ведаў і практычных навыкаў у рамках усёй гуманітарнай сеткі, а таксама навучанне гуманітарных работнікаў неабходным базавым ведам і навыкам для правільнага і эфектыўнага прадухілення гендарнага гвалту і рэагавання на яго, забеспячэння паслуг з улікам гендарных аспектаў і накіравання ахвяр гендарнага гвалту да спецыялістаў».
«У надзвычайных сітуацыях жанчыны і дзяўчынкі заўсёды аказваюцца найбольш уразлівымі і вельмі часта нясуць найбольшую адказнасць за прыняцце рашэнняў, абарону дзяцей ці старэйшых сваякоў. Многія жанчыны пакідаюць свае дамы цяжарнымі, і вельмі часта ў іх ёсць і іншыя дзеці, аб якіх яны павінны паклапаціцца і абараняць падчас уцёкаў у бяспечнае месца. Калі яны трапляюць у такое месца, ім патрэбныя разнастайная падтрымка і дапамога, у тым ліку медыцынскія паслугі. ЮНФПА падтрымлівае сістэму накіравання да спецыялістаў для атрымання неабходных медыцынскіх кансультацый і паслуг тых бежанцаў, якія маюць у іх патрэбу - цяжарных жанчын і ўсіх жанчын і дзяўчынак, людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю. Я працую шмат гадоў у якасці гуманітарнага работніка і бачу, наколькі людзі маюць патрэбу ў бяспечнай прасторы і як мы можам дапамагчы ім уладкавацца, каб адпачыць і набрацца сіл. Для рэалізацыі больш мэтанакіраваных і адэкватных мер ЮНФПА ацэньвае індывідуальныя патрэбнасці, у прыватнасці, каб забяспечыць медыцынскую і сацыяльную дапамогу, часовае жыллё, прадукты харчавання і гігіенічныя тавары. Апроч таго, псіхічны і псіхасацыяльны дабрабыт таксама з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у рабоце ЮНФПА, і гэта датычыцца не толькі бежанцаў. Часта пакутуюць і гуманітарныя работнікі, паколькі іх штодзённая праца можа быць вельмі няпростай, і яны перажываюць выгаранне і стрэс. Менавіта таму мы забяспечваем псіхасацыяльную падтрымку як бежанцаў, так і гуманітарным работнікаў, даем ім веды, навучаем прыёмам падтрымкі і метадам пераадолення стрэсу».
1 з 5
Гісторыя
07 жніўня 2023
Прэзентацыя даклада аб выніках работы ААН у Беларусі ў 2022 годзе прайшла ў Мінску
Валерый Бельскі, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, і Эрал Ардуч, выконваючы абавязкі Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь, віталі ўдзельнікаў сустрэчы - прадстаўнікоў міністэрстваў, Парламенту, абласных выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі, няўрадавых арганізацый і агенцтваў сістэмы ААН.
В.а. Пастаяннага каардынатара ААН у сваім выступленні падкрэсліў, што пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці мае асаблівае значэнне ў перыяд, калі ў свеце ідзе падрыхтоўка да Саміту па МУР, запланаванага да правядзення ў верасні 2023 года ў Нью-Ёрку, і свету неабходна, каб на саміце прагучала яснае пасланне сусветных лідараў у выглядзе цвёрдай палітычнай дэкларацыі.
В.а. Пастаяннага каардынатара ААН зрабіў акцэнт на тым, што ў 2022 годзе ААН у Беларусі захоўвала прыхільнасць да прасоўвання МУР і стратэгічных прыярытэтаў, узгодненых з нацыянальнымі партнёрамі.
«Мы працягвалі засяроджвацца на працы з чатырма ключавымі скразнымі стратэгічнымі прыярытэтамі, менавіта: пераход да зялёнай эканомікі, накіраваны на забеспячэнне інклюзіўнага і ўстойлівага росту; арыентацыя на будучыя пакаленні, лічбавыя пераўтварэнні і сацыяльныя інавацыі, а таксама гендарную роўнасць у грамадстве», - дадаў в.а. Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь.
На працягу ўсяго года ААН у Беларусі аказвала дапамогу ў пераходзе да зялёнай эканомікі і барацьбе са змяненнем клімату, што дало магчымасць Беларусі ўзяць на сябе новыя абавязацельствы скараціць выкіды CO2 з 28 да 35 працэнтаў да 2030 года. Сумесная работа арганізацый сістэмы ААН таксама была накіравана на пашырэнне правоў і магчымасцей моладзі ў такіх напрамках, як адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная абарона і магчымасці працаўладкавання. Рэалізаваныя актыўныя меры для бяспечных і інклюзіўных лічбавых пераўтварэнняў, а таксама пабудовы грамадства з гендарнай роўнасцю.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у супрацоўніцтве з нацыянальнымі партнёрамі актыўна працавала з мэтай захавання дасягнутага прагрэсу ў рэалізацыі МУР ва ўмовах нестабільнасці: аднаўленне пасля пандэміі COVID-19, змешаны міграцыйны крызіс, канфлікт ва Украіне.
У сваім выступленні Эрал Ардуч падкрэсліў, што, нягледзячы на чарговы год павышанай нестабільнасці і скарачэння фінансавання, ААН у Беларусі працягвае выконваць абавязацельствы дзеля дасягнення вынікаў у галіне ўстойлівага развіцця краіны, з улікам нацыянальных прыярытэтаў і ў адпаведнасці з мандатамі, сіламі і вопытам кожнай са структур ААН. У той жа час, улічваючы неспрыяльныя ўмовы, усё больш важна захоўваць і паскараць ужо дасягнуты прагрэс у рэалізацыі МУР, і менавіта таму Генеральны сакратар ААН заклікае дзяржавы-члены ўзяць на сябе абавязацельствы на нацыянальным і глабальным узроўнях.
"На нацыянальным узроўні дзяржавы-члены павінны сфармуляваць перспектыўныя нацыянальныя абавязацельствы аб пераўтварэнні ЦУР - кожны ўрад павінен прыбыць на Саміт па ЦУР з выпрацаванымі палітыкай, інвестыцыйнымі планамі і партнёрскімі адносінамі для актывізацыі дзеянняў у сваіх краінах да 2030 года", заявіў в.а. Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь, выказваючы надзею на тое, што Беларусь вылучыць свае нацыянальныя абавязацельствы па дасягненні ЦУР на Саміце, і адзначаючы гатоўнасць ААН у Беларусі падтрымаць сваіх нацыянальных партнёраў у гэтай дзейнасці.
У рамках пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці пасля ўступнага слова в.а. Пастаяннага каардынатара ААН адбыліся брыфінг і інтэрактыўная дыскусія з удзелам кіраўнікоў агенцтваў ААН і экспертаў аб выніках працы ААН у Беларусі ў 2022 годзе.
Аляксандра Салаўёва, Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі, удзяліла ўвагу пераходу да зялёнай эканомікі для забеспячэння інклюзіўнага і ўстойлівага росту.
У сваім выступленні яна падкрэсліла, што рэальныя аб'ёмы рэсурсаў, у тым ліку фінансавых, неабходных для пераходу да зялёнай эканомікі, могуць стаць асаблівай праблемай. Гэта падштурхоўвае нас да пошуку новых падыходаў і рашэнняў, да аб'яднання намаганняў для паскарэння дасягнення МУР з улікам ключавога прынцыпу Парадку дня 2030 «не пакінуць нікога ў баку».
Прэзентацыя канкрэтных вынікаў дзейнасці ААН дзеля ўкаранення экалагічных рашэнняў у галіне прадпрымальніцтва, сельскай гаспадаркі, гендарнай роўнасці і падтрымкі ўразлівых груп насельніцтва прадэманстравала важнейшую ролю зялёнай эканомікі для мясцовага эканамічнага росту, стварэння рабочых месцаў, забеспячэння сацыяльнай і гендарнай роўнасці.
Для стварэння зялёнай эканомікі патрэбныя намаганні на ўсіх узроўнях грамадства, у тым ліку ў прыватным сектары і фінансавых інстытутах, а таксама новыя веды, супрацоўніцтва, інавацыі і фінансаванне.
У сваім выступленні па тэме будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь, Рустам Хайдараў, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі, засяродзіў увагу на падтрымцы, якая аказваецца ААН нацыянальным партнёрам у вымярэнні дзяржаўных расходаў на патрэбы дзяцей; у адукацыі, уключаючы трансфармацыйныя навыкі і інклюзіўную адукацыю, а таксама ахове здароўя і псіхалагічным дабрабыце.
У ходзе абмеркавання таксама былі закранутыя пытанні кібербяспекі, стварэння і падтрымання бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя, барацьбы з гандлем людзьмі, падтрымкі бежанцаў і мігрантаў.
«Бесперапыннае інвеставанне Урадам Беларусі ў развіццё дзяцей, падлеткаў і моладзі з'яўляецца ключавым фактарам для дасягнення МУР. Дзеці і моладзь ужо зараз прымаюць актыўны ўдзел у фарміраванні справядлівай будучыні, дзеляцца сваімі ідэямі, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, займаюцца валанцёрствам і развіваюць свае навыкі, каб выкарыстоўваць магчымасці і спраўляцца з праблемамі і выпрабаваннямі", - заявіў прадстаўнік ЮНІСЕФ Рустам Хайдараў.
Плануецца, што вынікамі супрацоўніцтва агенцтваў ААН да 2025 года стануць больш бяспечны і здаровы лад жыцця падлеткаў, моладзі, сем'яў з дзецьмі і ўразлівых груп насельніцтва і больш шырокі доступ да інклюзіўных і якасных медыцынскіх паслуг, якія забяспечваюцца з улікам гендарных асаблівасцей; інклюзіўная адукацыя, адукацыя, арыентаваная на патрэбы рынку працы; узмоцненая сістэма сацыяльнай абароны, больш шырокае выкарыстанне падыходу аднаўленчага правасуддзя і магчымасці для падвышэння здольнасці сем'яў адаптавацца да ўзрушэнняў.
У сваім аглядзе працы ААН у напрамку лічбавых пераўтварэнняў і сацыяльных інавацый Армен Марцірасян, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі, адзначыў, што дзейнасць ААН па прасоўванні цыфравізацыі накіравана на забеспячэнне даступнасці лічбавых тэхналогій для ўсіх, пашырэнне магчымасцей і павышэнне дабрабыту людзей пры адначасовым зніжэнні рызыкі для кібербяспекі і канфідэнцыяльнасці даных. У аглядзе быў адзначаны ўнёсак агенцтваў ААН у распрацоўку лічбавых рашэнняў для ўразлівых груп насельніцтва, накіраваных на забеспячэнне доступу да паслуг, вырашэнне праблемы прытулку і адсутнасці грамадзянства, забеспячэнне роўнага доступу да інтэрнет-тэхналогій і іх бяспекі. ААН супрацоўнічала з нацыянальнымі і мясцовымі партнёрамі ў прасоўванні лічбавых і зялёных тэхналогій для развіцця разумных малых гарадоў, праектаванні лічбавых рашэнняў для кіравання небяспечнымі адходамі.
Адмысловая ўвага таксама надавалася вынікам у вобласці заахвочвання адукацыі і падрыхтоўкі жанчын і дзяўчынак у вобласці інфармацыйных і лічбавых тэхналогій, уключаючы жанчын-прадпрымальніц і дзяўчат у сферы STEM.
Кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка прэзентавала вынікі працы ААН у Беларусі, накіраванай на дасягненне гендарнай роўнасці ў грамадстве.
Асноўная ўвага ў дзейнасці ААН у Беларусі ў гэтай галіне надавалася пытанням барацьбы з гендарнымі стэрэатыпамі і гендарным гвалтам, удасканалення сістэмы атрымання і выкарыстання афіцыйных даных аб дынаміцы колькасці насельніцтва, фарміравання бюджэту з улікам узроставых і гендарных асаблівасцей, у якім улічваецца рэалізацыя МУР і ўдзяляецца прыярытэтная ўвага ўразлівым групам, комплекснаму гендарнаму падыходу, уключаючы павышэнне ролі жанчын-прадпрымальніц і падтрымку гендарнай роўнасці, а таксама ўмацаванню патэнцыялу нацыянальнай статыстычнай сістэмы збору, аналізу і распаўсюджвання дэмаграфічных даных.
Да 2025 года, дзякуючы ўдасканаленню механізмаў збору даных, рэалізацыі палітыкі забеспячэння гендарнай роўнасці і ўкараненню бюджэтавання з улікам інтарэсаў дзяцей і гендарнай праблематыкі, будуць створаныя ўмовы для таго, каб мужчыны і жанчыны ўсіх узростаў, у тым ліку старэйшыя за 65 гадоў, а таксама дзяўчынкі і хлопчыкі маглі больш эфектыўна ажыццяўляць свае правы і павышаць свой узровень жыцця, у тым ліку за кошт пашырэння магчымасцей працаўладкавання і паляпшэння абароны ад гендарнага і бытавога гвалту.
"Мне прыемна заўважыць, што сёння ўсе агенцтвы ААН у Беларусі прымяняюць гендарны падыход пры распрацоўцы новых праграм і ўключаюць гендарную праблематыку ў сістэмы маніторынгу і ацэнкі. Тое ж самае робяць і многія органы ўлады і арганізацыі краіны.
Прымяненне гендарнага падыходу з улікам узросту на ўзроўні планавання азначае, што мы разумеем праблему гендарнай няроўнасці - розныя групы жанчын і мужчын у розным узросце маюць розныя патрэбнасці, розны доступ да рэсурсаў і паслуг, розныя магчымасці і праблемы. Такім чынам, мы дапамагаем убачыць патрэбы і надзеі жанчын і мужчын і ўлічыць іх падчас рэалізацыі палітыкі, праграмы ці праекту, дамагаючыся лепшых вынікаў для лепшай будучыні для ўсіх", заявіла Вольга Атрошчанка.
Віялета Волкава, супрацоўнік Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі, вылучыла меры, якія прымаюцца ААН у сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і ЕС.
Яна згадала аб тым, што МАМ у Беларусі ацаніла патрэбнасці мігрантаў, якія размяшчаліся ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі", а пасля закрыцця цэнтра правяла ацэнку профіляў, мадэлей перамяшчэння, намераў і патрэб мігрантаў, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы. Пастаўка прадуктаў харчавання і непрадуктовых тавараў мігрантам забяспечвалася аж да закрыцця цэнтра.
Пасля гэтага МАМ працягнула аказваць адрасную гуманітарную дапамогу, засяроджаную на абароне, праз свае мясцовыя аддзяленні ва ўсіх рэгіёнах краіны.
У 2022 годзе пры падтрымцы МАМ рэкордная колькасць мігрантаў - 725 чалавек - добраахвотна вярнуліся ў свае краіны паходжання на аснове інфармаванай згоды і забеспячэння бяспечных і спрыяльных умоў вяртання на радзіму.
"Мы гатовы і ў далейшым абараняць і забяспечваць правы ўсіх мігрантаў, незалежна ад іх міграцыйнага статусу, на ўсіх этапах іх маршруту".
Штогадовы даклад ААН за 2022 год апублікаваны ў раздзеле Публікацыі на вэб-сайце ААН у Рэспубліцы Беларусь.
1 з 5
Гісторыя
02 сакавіка 2023
Сумеснае рэагаванне агенцтваў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі на крызіс украінскіх бежанцаў
Амаль трэць насельніцтва была вымушаная пакінуць родны дом – каля 8 мільёнаў чалавек выехалі з Украіны і знайшлі прытулак у суседніх краінах; каля 5,4 мільёна жыхароў Украіны пакінулі свае дамы і пераехалі ў іншыя раёны краіны.
Паводле даных урада, на 21 лютага 2023 года ў краіне зарэгістравана 20 536 украінскіх бежанцаў. З іх 66% - жанчыны.
З пачатку крызісу сістэма ААН грае важную ролю ў забеспячэнні гуманітарнай дапамогі бежанцам і ўзмацненні патэнцыялу мясцовых арганізацый і ўстаноў Беларусі, адказных за дапамогу на пярэднім краі.
Пад кіраўніцтвам і пры каардынацыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН), Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Праграма развіцця ААН (ПРААН) і нацыянальныя партнёры аб’ядналіся дзеля рэалізацыі рэгіянальнага плана рэагавання на прыбыццё бежанцаў з Украіны. Агульнымі намаганнямі агенцтвы ААН распрацавалі анлайн-платформу WeHelp, якая дзейнічае як інфармацыйны партал для бежанцаў з Украіны, дзе можна зручна і хутка атрымаць адказы на шматлікія пытанні, ад афармлення прававога статусу ў краіне і гуманітарнай дапамогі да пошукаў працы і жылля. Партал звязаны з шэрагам рэсурсаў, у тым ліку старонкай дапамогі УВКБ ААН HELP, якая ўваходзіць у сетку старонак HELP у цэлым рэгіёне для забеспячэння рэгіянальнага падыходу. На месцах, у супрацоўніцтве з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і мясцовымі ўладамі, кожнае з агенцтваў ААН забяспечвае спецыялізаваныя паслугі для бежанцаў. ЮНФПА аказвае падтрымку людзям, пераважна жанчынам, пажылым людзям (іх сярод бежанцаў 53,5 працэнта) і людзям з інваліднасцю. У тым ліку ацэнку патрэб, медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, кансультацыі наконт пытанняў гендарнага гвалту, суправаджэнне ў афармленні дакументаў і атрыманні дапамогі. У якасці гуманітарнай дапамогі выдаюцца гігіенічныя наборы, жаночая нацельная бялізна і тэрмабялізна, іншыя неабходныя рэчы. На базе “Бяспечнай аранжавай прасторы” ЮНФПА працуюць групы самадапамогі для людзей старэйшага ўзросту, дзе яны могуць атрымаць важную інфармацыю аб даступных паслугах і лічбавых рэсурсах, а таксама паклапаціцца аб сваім фізічным і псіхічным здароўі. ЮНФПА дапамагае сацыяльным работнікам і валанцёрам, якія працуюць з бежанцамі ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, атрымаць псіхалагічную дапамогу, тэхнічныя веды і навыкі планавання і аказання гендарна- адчувальных паслуг і прафілактыкі гендарнага гвалту. Ад МАМ гуманітарную дапамогу атрымалі больш за 2000 бежанцаў, у тым ліку прадукты харчавання і гігіены, адзенне і прадметы хатняга ўжытку, медыцынскую і псіхалагічную падтрымку, дапамогу з транспартам і пражываннем. МАМ таксама дапамагае бежанцам з Украіны з працаўладкаваннем: аплачвае прафесійныя курсы і курсы перападрыхтоўкі, дапамагае з неабходнымі дакументамі. ЮНІСЕФ і УВКБ ААН сумесна з Беларускім Чырвоным Крыжам аказваюць псіхалагічную падтрымку і забяспечваюць адрасную грашовую дапамогу бежанцам з Украіны, а таксама ваўчары для набыцця неабходных тавараў, асабліва важных у халодныя зімовыя месяцы. Недалёка ад мяжы ў Брэсце, на аўтавакзале, працуе інфармацыйны пункт ЮНІСЕФ дзе сем’і, якія прыбываюць у Беларусь, атрымліваюць інфармацыю і прававую дапамогу, паслугі абароны, псіхалагічнай падтрымкі ды іншыя паслугі і дапамогу. Гэты праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з горадам Брэстам, Беларускім Чырвоным Крыжам і кансультатыўнымі службамі для бежанцаў.
СААЗ у Беларусі рэалізуе шэраг мерапрыемстваў для ўзмацнення патэнцыялу Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа: трэнінгі для спецыялістаў і валанцёраў аб крызіснай псіхалогіі, псіхасацыяльнай падтрымцы, першай дапамозе; закупка тавараў для дыстанцыйных кансультацый для бежанцаў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, псіхічнага здароўя і псіхасацыяльнай падтрымкі; закупка рэабілітацыйнага абсталявання, дыягнастычнай апаратуры і гігіенічных рэчаў для бежанцаў. ПРААН дабіваецца ўзмацнення патэнцыялу нацыянальных партнёраў у сферы дапамогі бежанцам, у тым ліку праз кіраванне валанцёрскай дзейнасцю і нарошчванне патэнцыялу. Больш за 160 валанцёраў у Беларусі павысілі ўзровень ведаў і навыкаў у аказанні дапамогі тым, хто мае патрэбу. Добраахвотнікаў ААН залучылі для ўзмацнення эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння і правядзення безупыннай ацэнкі многааспектных праблем бежанцаў. ПРААН робіць унёсак у гуманітарную працу партнёраў: прапануе доўгатэрміновыя рашэнні ў галіне развіцця, дапамагае ва ўмацаванні сацыяльнай згуртаванасці і садзейнічае больш значнаму ўдзелу мясцовых супольнасцяў у працы з бежанцамі. Больш за 200 бежанцаў атрымалі сродкі да існавання ў рамках партнёрства ПРААН з Беларускім Чырвоным Крыжам. Сістэма ААН у Беларусі, якая застаецца далучанай, непрадузятай і нейтральнай да забеспячэння гуманітарнай дапамогі ў Беларусі, прымае ўдзел у рэалізацыі Глабальнага дагавора аб бежанцах і Рэгіянальнага плана рэагавання на патрэбы бежанцаў, прынятых на міжнародным узроўні. Хоць доля мер рэагавання Беларусі параўнальна невялікая, але гэта праца забяспечвае істотную дапамогу сем’ям і асобам, якія ратуюцца ад вайны і разбурэнняў ва Украіне. Мы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый верым, што канфлікт павінен спыніцца. Мы спадзяемся, што ўсебаковае, справядлівае і моцнае мірнае рашэнне магчымае, каб усе жыхары Украіны, якія жадаюць вярнуцца да дому, змаглі гэта зрабіць як мага хутчэй.
Пад кіраўніцтвам і пры каардынацыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН), Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Праграма развіцця ААН (ПРААН) і нацыянальныя партнёры аб’ядналіся дзеля рэалізацыі рэгіянальнага плана рэагавання на прыбыццё бежанцаў з Украіны. Агульнымі намаганнямі агенцтвы ААН распрацавалі анлайн-платформу WeHelp, якая дзейнічае як інфармацыйны партал для бежанцаў з Украіны, дзе можна зручна і хутка атрымаць адказы на шматлікія пытанні, ад афармлення прававога статусу ў краіне і гуманітарнай дапамогі да пошукаў працы і жылля. Партал звязаны з шэрагам рэсурсаў, у тым ліку старонкай дапамогі УВКБ ААН HELP, якая ўваходзіць у сетку старонак HELP у цэлым рэгіёне для забеспячэння рэгіянальнага падыходу. На месцах, у супрацоўніцтве з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і мясцовымі ўладамі, кожнае з агенцтваў ААН забяспечвае спецыялізаваныя паслугі для бежанцаў. ЮНФПА аказвае падтрымку людзям, пераважна жанчынам, пажылым людзям (іх сярод бежанцаў 53,5 працэнта) і людзям з інваліднасцю. У тым ліку ацэнку патрэб, медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, кансультацыі наконт пытанняў гендарнага гвалту, суправаджэнне ў афармленні дакументаў і атрыманні дапамогі. У якасці гуманітарнай дапамогі выдаюцца гігіенічныя наборы, жаночая нацельная бялізна і тэрмабялізна, іншыя неабходныя рэчы. На базе “Бяспечнай аранжавай прасторы” ЮНФПА працуюць групы самадапамогі для людзей старэйшага ўзросту, дзе яны могуць атрымаць важную інфармацыю аб даступных паслугах і лічбавых рэсурсах, а таксама паклапаціцца аб сваім фізічным і псіхічным здароўі. ЮНФПА дапамагае сацыяльным работнікам і валанцёрам, якія працуюць з бежанцамі ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, атрымаць псіхалагічную дапамогу, тэхнічныя веды і навыкі планавання і аказання гендарна- адчувальных паслуг і прафілактыкі гендарнага гвалту. Ад МАМ гуманітарную дапамогу атрымалі больш за 2000 бежанцаў, у тым ліку прадукты харчавання і гігіены, адзенне і прадметы хатняга ўжытку, медыцынскую і псіхалагічную падтрымку, дапамогу з транспартам і пражываннем. МАМ таксама дапамагае бежанцам з Украіны з працаўладкаваннем: аплачвае прафесійныя курсы і курсы перападрыхтоўкі, дапамагае з неабходнымі дакументамі. ЮНІСЕФ і УВКБ ААН сумесна з Беларускім Чырвоным Крыжам аказваюць псіхалагічную падтрымку і забяспечваюць адрасную грашовую дапамогу бежанцам з Украіны, а таксама ваўчары для набыцця неабходных тавараў, асабліва важных у халодныя зімовыя месяцы. Недалёка ад мяжы ў Брэсце, на аўтавакзале, працуе інфармацыйны пункт ЮНІСЕФ дзе сем’і, якія прыбываюць у Беларусь, атрымліваюць інфармацыю і прававую дапамогу, паслугі абароны, псіхалагічнай падтрымкі ды іншыя паслугі і дапамогу. Гэты праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з горадам Брэстам, Беларускім Чырвоным Крыжам і кансультатыўнымі службамі для бежанцаў.
СААЗ у Беларусі рэалізуе шэраг мерапрыемстваў для ўзмацнення патэнцыялу Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа: трэнінгі для спецыялістаў і валанцёраў аб крызіснай псіхалогіі, псіхасацыяльнай падтрымцы, першай дапамозе; закупка тавараў для дыстанцыйных кансультацый для бежанцаў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, псіхічнага здароўя і псіхасацыяльнай падтрымкі; закупка рэабілітацыйнага абсталявання, дыягнастычнай апаратуры і гігіенічных рэчаў для бежанцаў. ПРААН дабіваецца ўзмацнення патэнцыялу нацыянальных партнёраў у сферы дапамогі бежанцам, у тым ліку праз кіраванне валанцёрскай дзейнасцю і нарошчванне патэнцыялу. Больш за 160 валанцёраў у Беларусі павысілі ўзровень ведаў і навыкаў у аказанні дапамогі тым, хто мае патрэбу. Добраахвотнікаў ААН залучылі для ўзмацнення эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння і правядзення безупыннай ацэнкі многааспектных праблем бежанцаў. ПРААН робіць унёсак у гуманітарную працу партнёраў: прапануе доўгатэрміновыя рашэнні ў галіне развіцця, дапамагае ва ўмацаванні сацыяльнай згуртаванасці і садзейнічае больш значнаму ўдзелу мясцовых супольнасцяў у працы з бежанцамі. Больш за 200 бежанцаў атрымалі сродкі да існавання ў рамках партнёрства ПРААН з Беларускім Чырвоным Крыжам. Сістэма ААН у Беларусі, якая застаецца далучанай, непрадузятай і нейтральнай да забеспячэння гуманітарнай дапамогі ў Беларусі, прымае ўдзел у рэалізацыі Глабальнага дагавора аб бежанцах і Рэгіянальнага плана рэагавання на патрэбы бежанцаў, прынятых на міжнародным узроўні. Хоць доля мер рэагавання Беларусі параўнальна невялікая, але гэта праца забяспечвае істотную дапамогу сем’ям і асобам, якія ратуюцца ад вайны і разбурэнняў ва Украіне. Мы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый верым, што канфлікт павінен спыніцца. Мы спадзяемся, што ўсебаковае, справядлівае і моцнае мірнае рашэнне магчымае, каб усе жыхары Украіны, якія жадаюць вярнуцца да дому, змаглі гэта зрабіць як мага хутчэй.
1 з 5
Прэс-рэліз
27 ліпеня 2023
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Беларусі праводзіць сустрэчу выконваючага абавязкі Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі з Нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР
Падчас сустрэчы в.а. Пастаяннага каардынатара ААН і Нацыянальны каардынатар МУР абмеркавалі падрыхтоўку да чарговага пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці ў жніўні, дзе ААН прадставіць вынікі сваёй працы ў 2022 годзе, а таксама будучы Саміт па МУР 2023 года ў Нью-Ёрку.
ААН у Беларусі шануе прыхільнасць краіны Мэтам устойлівага развіцця і ўключэнне МУР у нацыянальныя праграмныя дакументы. Пасяджэнне Савета па МУР з'яўляецца добрай магчымасцю правесці адкрытую дыскусію з нацыянальнымі партнёрамі, што таксама паспрыяе лепшаму разуменню нацыянальных патрэбнасцей і прыярытэтаў.
"Савет па ўстойлівым развіцці здольны на яшчэ больш цеснае супрацоўніцтва пры ўмове пашырэння кола зацікаўленых партнёраў, у тым ліку за кошт арганізацый грамадзянскай супольнасці, што таксама адпавядае рэалізацыі МУР", - сказаў Эрал Ардуч.
Мэта Саміту па МУР, які адбудзецца 18-19 верасня ў Нью-Ёрку, паслужыць сігналам да дзеяння для ўсіх краін і нагадаць аб неабходнасці выканання абяцанняў МУР і паскарэння іх рэалізацыі.
Генеральны сакратар ААН заклікае дзяржавы-члены ўзяць на сябе абавязацельствы на нацыянальным і глабальным узроўнях. На нацыянальным узроўні дзяржавы-члены запрашаюць прадставіць на Саміце МУР прагрэсіўнае нацыянальнае абавязацельства аб трансфармацыі МУР.
У адпаведнасці з індэксам МУР Беларусь займае 34-е месца сярод 166 краін, пры гэтым дасягненне МУР выканана амаль на 78 працэнтаў. У той самы час Беларусь павінна браць яшчэ больш рашучыя абавязацельствы адносна МУР.
«ААН у Беларусі гатовая падтрымаць Беларусь у працэсе пераацэнкі яе амбіцый у дачыненні да МУР - вызначыць фактычна абгрунтаваныя і канкрэтныя напрамкі, дзе патрэбнае дадатковае паскарэнне і магчымае павелічэнне абавязацельстваў. Гэтая дзейнасць можа быць узаемазвязаная з бягучай падрыхтоўкай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года», - падкрэсліў в.а. Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі падчас сустрэчы.
Сумесная дзейнасць нацыянальных партнёраў і ААН можа стаць важкім укладам у распрацоўку Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года, разам з тым на Саміце МУР у верасні 2023 года Беларусь можа гаварыць аб тым, як развіваецца супрацоўніцтва з ААН у трансфармацыі МУР, расказаць пра яго вынікі на Саміце будучыні (верасень 2024 года) і патэнцыйным уключэнні павышаных паказчыкаў дасягнення МУР у стратэгію ўстойлівага развіцця да 2040 года.
1 з 5
Прэс-рэліз
27 чэрвеня 2023
Дзяржавы павінны пашыраць шляхі да рэгулярызацыі мігрантаў: эксперты ААН
Рэгулярызацыя з'яўляецца інструментам абароны і інклюзіі, які працуе на карысць мігрантаў, іх сямей, краін назначэння і супольнасці», - заявіў у Савеце па правах чалавека Феліпэ Гансалес Маралес, Спецыяльны дакладчык ААН у пытаннях аб правах чалавека мігрантаў. «Дзяржавы павінны забяспечваць пастаяннае пражыванне, грамадзянства і значны ўдзел мігрантаў у грамадствах, якія іх прымаюць».
Ён адзначыў, што многія нелегальныя мігранты як і раней адчуваюць цяжкасці з-за адсутнасці афіцыйнага міграцыйнага статусу: яны жывуць і працуюць у крытычных умовах і значна часцей і больш за іншых падвяргаюцца дыскрымінацыі, злоўжыванням, эксплуатацыі і маргіналізацыі. Паводле слоў эксперта, адсутнасць урэгуляванага статусу часта не дазваляе ім паведамляць аб парушэннях з-за страху дэпартацыі.
«Незалежна ад абставін, у выніку якіх яны не маюць афіцыйнага статусу, гэта негатыўна адбіваецца на магчымасці ажыццяўляць свае правы чалавека», - сказаў Гансалес Маралес і таксама падкрэсліў, што ўзаемасувязь паміж міграцыяй, іншымі формамі дыскрымінацыі і крыміналізацыяй гэтай неурэгуляванасці яшчэ больш павялічвае ўразлівасць нелегальных мігрантаў.
У сваім дакладзе для Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык разгледзеў, як дзяржавы могуць узмацніць абарону правоў чалавека мігрантаў праз распрацоўку і перагляд шляхоў рэгулярызацыі, арыентаваных на чалавека, з улікам інтарэсаў дзяцей, гендарнай праблематыкі і з улікам вопыту траўмаў.
“Афіцыйны міграцыйны статус абараняе мігрантаў ад затрымання і дэпартацыі, зніжае верагоднасць эксплуатацыі і палягчае ім доступ да правасуддзя, і адначасова дазваляе ім паўнавартасны ўдзел у жыцці грамадства», - сказаў эксперт.
Ён падкрэсліў, што працэдуры рэгулярызацыі статусу паляпшаюць доступ мігрантаў да паслуг сацыяльнай абароны, аховы здароўя, да дастойнай працы, адукацыі, адпаведных умоў жыцця і ўз'яднання сям'і, а значыць пашыраюць магчымасці мігрантаў весці больш бяспечнае і добрае жыццё. Працэсы рэгулярызацыі павінны суправаджацца антыдыскрымінацыйнай палітыкай, каб гарантаваць поўнае ажыццяўленне правоў чалавека», - сказаў Гансалес Маралес.
Я заклікаю ўрады пакласці канец крыміналізацыі нелегальных мігрантаў, паспрыяць салідарнасці і змяніць адносіны да міграцыі і змагацца з ксенафобіяй, расізмам і дыскрымінацыяй», - дабавіў эксперт.
Падчас сваёй прэзентацыі ў Савеце па правах чалавека Спецыяльны дакладчык таксама пазнаёміў удзельнікаў са сваімі высновамі і рэкамендацыямі, звязанымі з яго прафесійнай дзейнасцю, для Беларусі і Польшчы ў 2022. Ён таксама падзяліўся сваімі высновамі пасля паездкі ў Бангладэш у гэтым годзе.
Феліпэ Гансалес Маралес быў прызначаны на пост Спецыяльнага дакладчыка ў пытаннях аб правах чалавека мігрантаў у чэрвені 2017 года Саветам па правах чалавека на першапачатковы трохгадовы тэрмін. У чэрвені 2020 года яго мандат быў адноўлены. Як спецыяльны дакладчык ён не залежыць ад урадаў або арганізацый і выступае ў сваёй асабістай якасці. Спадар Маралес - Прафесар міжнароднага права Універсітэта Дыега Парталес у Сант’яга, Чылі, дзе ён таксама з'яўляецца Дырэктарам Магістарскай праграмы Міжнароднага права правоў чалавека.
Спецыяльныя дакладчыкі з'яўляюцца часткай так званых Спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры - найбуйнейшы орган незалежных экспертаў Сістэмы абароны правоў чалавека ААН - гэта агульная назва незалежных механізмаў устанаўлення фактаў і маніторынгу для работы з сітуацыямі ў асобных краінах або тэматычнымі пытаннямі ва ўсіх рэгіёнах свету. Эксперты Спецыяльных працэдур працуюць на добраахвотнай аснове; яны не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць узнагароды за сваю працу. Эксперты не залежаць ад урадаў ці арганізацый і выступаюць у сваёй асабістай якасці.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю і падаць запыт ад СМІ звяртайцеся да спадарыні Клары Бурыэль Пераз (consultant.burrielperez@un.org) або пішыце hrc-sr-migrant@un.org
Запыт аб іншых незалежных экспертах ААН накіроўвайце спадарыням Майе Дэруаз (maya.derouaz@un.org) і Дхарышы Індрагупта (dharisha.indraguptha@un.org).
Twitter аб навінах і дзейнасці незалежных экспертаў ААН у галіне правоў чалавека: @UN_SPExperts
1 з 5
Прэс-рэліз
22 лютага 2023
Новыя даследаванні прапануюць рашэнні для павышэння харчовай бяспекі і падтрымкі ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі
Задача стварыць свет без голаду да 2030 года з’яўляецца цэнтральным элементам Глабальнага парадку дня 2030. Мэта ўстойлівага развіцця “Ліквідацыя голаду, забеспячэнне харчовай бяспекі, паляпшэнне харчавання і спрыянне ўстойліваму развіццю сельскай гаспадаркі” – адна з найбольш актуальных задач, якія мусіць вырашыць свет.
У 2021 годзе Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш сазваў глабальны Саміт па харчовых сістэмах і распачаў новыя рашучыя дзеянні дзеля дасягнення прагрэсу ва ўсіх 17 Мэтах устойлівага развіцця, кожная з якіх закранае пытанне стварэння больш здаровых, устойлівых і справядлівых сістэм харчавання.
Ад пачатку вайны ва Украіне сітуацыя працягвае пагаршацца, і даклад 2022 года аб Стане харчовай бяспекі і харчавання ў свеце папярэдзіў, што “свет рухаецца ў памылковым кірунку” у тым, што тычыцца Мэтаў устойлівага развіцця, накіраваных на ліквідацыю голаду, харчовай небяспекі і ўсіх формаў недаядання.
У Глабальным індэксе харчовай бяспекі за 2022 год Беларусь займае 55 месца, што сведчыць аб высокім узроўні харчовай бяспекі краіны.
Каб захаваць узровень харчовай бяспекі краіна павінна прадугледжваць пагрозы і ўзнімаць устойлівасць да знешняга эканамічнага націску праз безупыннае ўдасканаленне сектараў сельскай гаспадаркі і харчовай вытворчасці.
У новым даследаванні, праведзеным ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, разглядваюцца пагрозы для харчовай бяспекі і ўстойлівай сельскай гаспадаркі і вызначаюцца ключавыя напрамкі развіцця харчовай і сельскагаспадарчай прамысловасці. Эксперты прапануюць практычныя рэкамендацыі ў галінах дзяржаўнай падтрымкі, падаткаў, размеркавання прадуктаў харчавання, арганізацыі забеспячэння і лагістыкі.
Адносна дзяржаўнай падтрымкі даследаванне рэкамендуе правесці аптымізацыю дзяржаўнай падтрымкі і рэгулявання ў агра-індустрыяльным комплексе; усталяванне дакладных правілаў субсідзіравання сельскагаспадарчай вытворчасці і актыўнае ўжыванне так званых мер зялёнага кошыку для вытворчасці прадуктаў харчавання.
Што тычыцца падаткаў, эксперты выступаюць за зніжэнне падатковай нагрузкі ў сельскай гаспадарцы.
Адносна падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і МСП даклад рэкамендуе выкарыстанне бюджэтных сродкаў на конкурснай аснове для частковай кампенсацыі затрат сельскагаспадарчых арганізацый; фінансавую дапамогу для МСП; і дыверсіфікацыю рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Эксперты таксама даюць рэкамендацыі адносна размеркавання харчовых прадуктаў, выступаюць за забеспячэнне павышэння заработнай платы ў сектары і вызначэнне прыярытэтаў у харчовых патрэбах уразлівых груп насельніцтва
Усе вынікі даследавання паспрыяюць удасканальванню нацыянальных праграм устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гг., развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гг. і праграме "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гг. - bit.ly/3xJxNDX
Даследаванне з’яўляецца часткай сумеснай аналітычнай працы ООН, у якой прымаюць удзел Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Праграма развіцця ААН (ПРААН), структура “ААН-жанчыны” і Офіс Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі, з фінансавай падтрымкай Аб’яднанага фонду Мэтаў устойлівага развіцця (МУР).
1 з 5
Прэс-рэліз
20 лістапада 2022
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі прыняла удзел у пасяджэнні Нацыянальнага савета па ўстойлівым развіцці
18 лістапада на пасяджэнні Нацыянальнага савета па ўстойлівым развіцці выступіла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.
«Мы бачым, што сітуацыя ў рэгіёне працягвае пагаршацца, - сказала Іаана Казана-Вішнявецкі. - Гэта негатыўна адбіваецца на ўстойлівым развіцці Беларусі і стварае новыя пагрозы для яе эканомікі, навакольнага асяроддзя і людзей. Гэта таксама скасоўвае прагрэс у многіх галінах і ўплывае на пазіцыю краіны ў плане дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця».
Яна дадала, што летась Беларусь займала 24-е месца ў сусветным экспертным індэксе прагрэсу краін у дасягненні МУР, а цяпер займае 34-е месца.
«У кантэксце гэтай зусім новай рэальнасці неабходна абараніць фінансаванне МУР, асабліва аховы здароўя, адукацыі, сацыяльных паслуг, а таксама развіцця прыватнага сектара эканомікі», — падкрэсліла Іаана Казана-Вішнявецкі.
Яна дадала, што краінавая група ААН гатовая дапаўняць гэтыя намаганні не толькі праз агенцтвы, фонды і праграмы ААН, прадстаўленыя ў Беларусі, але і праз свае 13 нерэзідэнтных агенцтваў, такіх як ААН-Жанчыны, ЮНОДК, МСЭ, ФАО ды іншыя, якія рэалізуюць важныя ініцыятывы ў краіне дзеля ўстойлівага развіцця.
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі акцэнтавала ўвагу на працы Сумеснай праграмы па фінансаванні МУР, якая рэалізуецца ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА і ААН-Жанчыны ды фінансуецца глабальным Аб'яднаным фондам МУР, першыя вынікі чаго былі прадстаўленыя падчас сустрэчы. Згодна з даследаваннем ПРААН, Беларусь працягвае каардынаваць свае нацыянальныя праграмы з задачамі МУР. Маніторынг і справаздачнасць аб выкананні нацыянальных праграм могуць быць дадаткова ўзмоцненыя – напрыклад, шляхам сістэматычнага выкарыстання нацыянальных індыкатараў МУР, распрацаваных Белстатам.
1 з 5
Прэс-рэліз
04 кастрычніка 2022
Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» («РАІК») адзначае сваё 25-годдзе
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі ад імя ўсіх агенцтваў, фондаў і праграм ААН у Беларусі павіншавала актывістаў, інструктараў, валанцёраў і кіраўнікоў рэгіянальных арганізацый грамадскага аб’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК) з 25-гадовым юбілеем.
У сваёй прывітальнай прамове Іаана Казана-Вішнявецкі падкрэсліла важнасць сумесных намаганняў з дзяржаўнымі органамі і ўсімі партнёрамі ў сферы арганізацыі дапамогі людзям у інвалідных калясках і зрабіла акцэнт на праблематыцы інклюзіі, безбар’ернасці, даступнасці паслуг, спецыфіцы праблем жанчын з інваліднасцю і інтэграцыі дзяцей на інвалідных калясках у школах. Яна таксама заўважыла адданасць краіны рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю, якая была ратыфікаваная Рэспублікай Беларусь у 2016 годзе, і сцвердзіла гатоўнасць ААН працаваць над новымі сумеснымі інавацыйнымі і амбіцыйнымі праектамі.
Унёсак РАІК у сістэму сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю ў Беларусі быў высока ацэнены кіраўніцтвам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінгарвыканкама, Паралімпійскага камітэта, Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр” і іншымі партнёрамі. Паказальна, што ўсе члены арганізацыі адпаведна са Статутам перамяшчаюцца на інвалідных калясках.
1 з 5
Апошнія публікацыі
1 / 7
Рэсурсы
12 кастрычніка 2020
1 / 7