Прэс-рэліз

Дзяржавы павінны пашыраць шляхі да рэгулярызацыі мігрантаў: эксперты ААН

27 чэрвеня 2023

Эксперт ААН заклікаў дзяржавы стварыць і ўмацаваць механізмы рэгулярызацыі, каб ліквідаваць уразлівасці, з якімі сутыкаюцца мігранты з нелегальным статусам, у адпаведнасці з абавязацельствамі, узятымі ў рамках міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.

Рэгулярызацыя з'яўляецца інструментам абароны і інклюзіі, які працуе на карысць мігрантаў, іх сямей, краін назначэння і супольнасці», - заявіў у Савеце па правах чалавека Феліпэ Гансалес Маралес, Спецыяльны дакладчык ААН у пытаннях аб правах чалавека мігрантаў.  «Дзяржавы павінны забяспечваць пастаяннае пражыванне, грамадзянства і значны ўдзел мігрантаў у грамадствах, якія іх прымаюць». 

Ён адзначыў, што многія нелегальныя мігранты як і раней адчуваюць цяжкасці з-за адсутнасці афіцыйнага міграцыйнага статусу: яны жывуць і працуюць у крытычных умовах і значна часцей і больш за іншых падвяргаюцца дыскрымінацыі, злоўжыванням, эксплуатацыі і маргіналізацыі. Паводле слоў эксперта, адсутнасць урэгуляванага статусу часта не дазваляе ім паведамляць аб парушэннях з-за страху дэпартацыі.  

«Незалежна ад абставін, у выніку якіх яны не маюць афіцыйнага статусу, гэта негатыўна адбіваецца на магчымасці ажыццяўляць свае правы чалавека», - сказаў Гансалес Маралес і таксама падкрэсліў, што ўзаемасувязь паміж міграцыяй, іншымі формамі дыскрымінацыі і крыміналізацыяй гэтай неурэгуляванасці яшчэ больш павялічвае ўразлівасць нелегальных мігрантаў. 

У сваім дакладзе для Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык разгледзеў, як дзяржавы могуць узмацніць абарону правоў чалавека мігрантаў праз распрацоўку і перагляд шляхоў рэгулярызацыі, арыентаваных на чалавека, з улікам інтарэсаў дзяцей, гендарнай праблематыкі і з улікам вопыту траўмаў. 

“Афіцыйны міграцыйны статус абараняе мігрантаў ад затрымання і дэпартацыі, зніжае верагоднасць эксплуатацыі і палягчае ім доступ да правасуддзя, і адначасова дазваляе ім паўнавартасны ўдзел у жыцці грамадства», - сказаў эксперт.  

Ён падкрэсліў, што працэдуры рэгулярызацыі статусу паляпшаюць доступ мігрантаў да паслуг сацыяльнай абароны, аховы здароўя, да дастойнай працы, адукацыі, адпаведных умоў жыцця і ўз'яднання сям'і, а значыць пашыраюць магчымасці мігрантаў весці больш бяспечнае і добрае жыццё. Працэсы рэгулярызацыі павінны суправаджацца антыдыскрымінацыйнай палітыкай, каб гарантаваць поўнае ажыццяўленне правоў чалавека», - сказаў Гансалес Маралес.

Я заклікаю ўрады пакласці канец крыміналізацыі нелегальных мігрантаў, паспрыяць салідарнасці і змяніць адносіны да міграцыі і змагацца з ксенафобіяй, расізмам і дыскрымінацыяй», - дабавіў эксперт. 

Падчас сваёй прэзентацыі ў Савеце па правах чалавека Спецыяльны дакладчык таксама пазнаёміў удзельнікаў са сваімі высновамі і рэкамендацыямі, звязанымі з яго прафесійнай дзейнасцю, для Беларусі і Польшчы ў 2022. Ён таксама падзяліўся сваімі высновамі пасля паездкі ў Бангладэш у гэтым годзе.

Феліпэ Гансалес Маралес быў прызначаны на пост Спецыяльнага дакладчыка ў пытаннях аб правах чалавека мігрантаў у чэрвені 2017 года Саветам па правах чалавека на першапачатковы трохгадовы тэрмін.  У чэрвені 2020 года яго мандат быў адноўлены.  Як спецыяльны дакладчык ён не залежыць ад урадаў або арганізацый і выступае ў сваёй асабістай якасці. Спадар Маралес - Прафесар міжнароднага права Універсітэта Дыега Парталес у Сант’яга, Чылі, дзе ён таксама з'яўляецца Дырэктарам Магістарскай праграмы Міжнароднага права правоў чалавека. 

Спецыяльныя дакладчыкі з'яўляюцца часткай так званых Спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры - найбуйнейшы орган незалежных экспертаў Сістэмы абароны правоў чалавека ААН - гэта агульная назва незалежных механізмаў устанаўлення фактаў і маніторынгу для работы з сітуацыямі ў асобных краінах або тэматычнымі пытаннямі ва ўсіх рэгіёнах свету. Эксперты Спецыяльных працэдур працуюць на добраахвотнай аснове; яны не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць узнагароды за сваю працу. Эксперты не залежаць ад урадаў ці арганізацый і выступаюць у сваёй асабістай якасці.

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю і падаць запыт ад СМІ звяртайцеся да спадарыні Клары Бурыэль Пераз (consultant.burrielperez@un.org) або пішыце hrc-sr-migrant@un.org

Запыт аб іншых незалежных экспертах ААН накіроўвайце спадарыням Майе Дэруаз (maya.derouaz@un.org) і Дхарышы Індрагупта (dharisha.indraguptha@un.org).

Twitter аб навінах і дзейнасці незалежных экспертаў ААН у галіне правоў чалавека: @UN_SPExperts

Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве

ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН

Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву