Даклад аб выніках дзейнасці ААН у Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе
Даклад аб выніках дзейнасці ААН у Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе змяшчае падрабязную інфармацыю аб дапамозе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у доўгатэрміновым развіцці, дасягненні глабальных Мэтаў устойлівага развіцця і ажыццяўленні Павесткі дня на перыяд да 2030 года ў Беларусі.
У адпаведнасці з канцэпцыяй устойлівага развіцця, выкладзенай у краінавых праграмах устаноў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў праекце Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый садзейнічала развіццю ў чатырох прыярытэтных напрамках (пераход да зялёнай эканомікі з мэтай забеспячэння ўсёахопнага і ўстойлівага росту, арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь, лічбавыя пераўтварэнні і сацыяльныя інавацыі, а таксама дасягненне гендарнай роўнасці ў грамадстве), прымала меры ў адказ на пандэмію COVID-19, міграцыйны крызіс і сітуацыю з бежанцамі ў Беларусі.