Вынікі і перспектывы: агляд работы Сумеснага праекта па МУР у 2023 і планы на 2024
Сумесны праект, які рэалізуецца ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь
У 2023 годзе дадзены старт Сумеснаму праекту па МУР, які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Беларусі пры каардынацыі Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі пры агульным кіраўніцтве Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР і фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі. Сумесны праект аказаў экспертнае і тэхнічнае садзейнічанне ў правядзенні чатырох пасяджэнняў Савета па ўстойліваму развіццю, прысвечаных пытанням адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў актыўнае жыццё грамадства, прагрэсу дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь і работы сістэмы ААН у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, быў падтрыманы ўдзел прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у важных міжнародных мерапрыемствах, такіх як Саміт па Мэтах устойлівага развіцця і Палітычны форум высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці ў Нью-Йорку.
Сярод важных вынікаў работы па маладзёжным напрамку Сумеснага праекта - садзейнічанне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь у правядзенні конкурсу "Маладзёжныя паслы МУР - будучыня планеты ў нашых руках" і фарміраванне новага складу Маладзёжных паслоў МУР і іх Дублёраў чацвёртага склікання. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 150 маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі. Актыўная ўцягнутасць маладога пакалення ў пытанні ўстойлівага развіцця забяспечвае пераемнасць прыкладаемых краінай намаганняў у рэалізацыю Павесткі-2030 і з'яўляецца важным напрамкам Сумеснага праекта.
Адной са значных тэм, якой надаецца ўвага ў рамках Праекта, з'яўляецца актыўнае даўгалецце. Менавіта гэтаму пытанню быў прысвечаны Другі рэспубліканскі злёт "сярэбраных" валанцёраў, які адбыўся пры падтрымцы Праекта і сабраў больш за 200 удзельнікаў. Адметна, што за апошнія пяць гадоў колькасць валанцёраў сярэбранага ўзросту ў Беларусі павялічылася ў два разы. Уплыў дэмаграфічных фактараў на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і меры па іх папярэджанні былі ў цэнтры ўвагі цыкла семінараў з удзелам прадстаўнікоў расійскай дэмаграфічнай школы. Больш за 100 прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, МУС, Белстата, Акадэміі навук і вядучых ВНУ краіны павысілі свой патэнцыял у сферы забеспячэння дэмаграфічнай устойлівасці.
Немалаважным аспектам для дасягнення МУР з'яўляецца забеспячэнне здаровага ладу жыцця. У гэтым напрамку ў ходзе рэалізацыі Праекта ў 2023 годзе быў распрацаваны навучальны модуль па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, а таксама створана серыя адукацыйных відэаролікаў па прасоўванні здаровага ладу жыцця. Першыя восем відэаролікаў па пытаннях здаровага харчавання, фізічнай актыўнасці, барацьбы са шкоднымі звычкамі і іншым тэмам ужо апублікаваны і даступны да прагляду па спасылцы.
У 2024 годзе работа ў рамках Сумеснага праекта прадоўжыцца ў трох асноўных напрамках, аказваючы падтрымку функцыянаванню нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР, рэгіянальнага развіцця і ўдасканалення сістэмы маніторынгу і ацэнкі прагрэсу дасягнення МУР. Так, працягнецца падтрымка правядзення пасяджэнняў Савета па ўстойлівым развіцці, які выступае ключавым элементам нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР і забяспечвае разгляд на высокім узроўні важных пытанняў развіцця краіны, звязаных з Павесткай-2030. Таксама запланаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне МУР, уключаючы папулярызацыю ідэй устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі. Пры падтрымцы Сумеснага праекта плануецца правядзенне Другога Рэгіянальнага Форума па ўстойлівым развіцці, Міжнароднага маладзёжнага МУР-форума, рэспубліканскіх конкурсаў "Дзеці аб МУР", "Юныя сябры МУР" і інш.
Работа па распаўсюджванні ведаў аб МУР прыме стратэгічны і сістэмны характар з падрыхтоўкай нацыянальнай камунікацыйнай стратэгіі па прасоўванні МУР у Рэспубліцы Беларусь.
У галіне рэгіянальнага ўстойлівага развіцця работа Сумеснага праекта будзе накіравана на садзейнічанне аблвыканкамам у распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця і правядзенне Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР. Праектам будуць падтрыманы найбольш перспектыўныя мясцовыя ініцыятывы ў сферы "зялёнага" пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, маладзёжнай палітыкі, лічбавых трансфармацый і сацыяльных інавацый, гендэрнай роўнасці і інш.
Важным складнікам Сумеснага праекта з'яўляецца садзейнічанне статыстычным службам у развіцці платформ статыстычных даных па МУР і ўдасканаленні методык разліку індэксаў і паказчыкаў, такіх як індэкс шматмернай беднасці. Пры падтрымцы Сумеснага праекта таксама плануецца стварэнне інфармацыйнага цэнтра ведаў аб дзецях і павышэнне патэнцыялу работнікаў Белстата па пытаннях маніторынгу і ацэнкі прагрэсу дасягнення МУР.
Працягнецца работа па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў. Кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя пройдуць навучанне ў рамках распрацаванага навучальнага модуля, будзе арганізаваны дэманстрацыйны семінар, найбольш актуальныя тэмы па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і прасоўванні здаровага ладу жыцця будуць асветлены ў адукацыйных відэароліках для насельніцтва.
Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці Сумеснага праекта, а таксама актуальныя навіны па тэме рэалізацыі Павесткі-2030 у Беларусі можна знайсці на сайце sdgs.by.