Даклад аб выніках дзейнасці ААН у Беларусі за 2022 год
У 2022 годзе сістэма ААН у Беларусі захавала прыхільнасць прыярытэтам, акрэсленым у краінавых праграмах агенцтваў і праекце Рамачнай праграмы супрацоўніцтва Беларусі і ААН у галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады, дзе вылучаюцца чатыры стратэгічныя прыярытэты, узаемазвязаныя з адпаведнымі нацыянальнымі пачынаннямі. Пераход да зялёнай эканомікі, накіраваны на забеспячэнне інклюзіўнага і ўстойлівага росту; Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь; Лічбавыя пераўтварэнні і сацыяльныя інавацыі; Гендарная роўнасць у грамадстве. Апроч таго, у рамках разнастайных ініцыятыў і партнёрстваў ААН у Беларусі працягнула істотную падтрымку ў рэагаванні на пандэмію COVID-19 і крызісную сітуацыю з бежанцамі і мігрантамі.
У цэлым, нягледзячы на існуючыя праблемы, сістэма ААН у Беларусі прадэманстравала ўстойлівасць і здольнасць адаптавацца, працуючы над дасягненнем Мэтаў устойлівага развіцця (МУР) і не пакідаючы нікога ў баку.