Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
Краінавая каманда Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі - аснаўны механізм міжведамаснай каардынацыі і прыняцця рашэнняў ААН. Каманда працуе пад кіраўніцтвам Пастаяннага каардынатара ААН і складаецца з прадстаўнікоў устаноў ААН, рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў, якія ажыццяўляюць аператыўную дзейнасць у мэтах дапамогі ў развіцці Рэспублікі Беларусь.
У цэнтры ўвагі структур развіцця ААН і Пастаяннага каардынатара знаходзяцца падтрымка рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця, заахвочванне прынцыпаў інклюзіі і ўдзелу, а таксама прынцыпу «не пакінуць нікога ў баку». У выкананні гэтых функцый Пастаянны каардынатар прытрымліваецца Рамачнай праграмы супрацоўніцтва, у якой удзельнічаюць ААН і Урад Беларусі, іншых міжнародных праграм, нормаў і стандартаў, з якімі пагадзіліся краіны-сябры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У Офісе Пастаяннага каардынатара ААН працуе невялікая каманда з грамадзян Беларусі і замежных экспертаў, якія забяспечваюць падтрымку ў сферах каардынацыі, стратэгічнага планавання, аналізу эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, інфармавання і камунікацый, маніторынга вынікаў, ацэнкі, а таксама партнёрства ў галіне развіцця. Супрацоўнікі Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі:
- Спецыяліст па пытаннях каардынацыі развіцця і стратэгічным планаванні
- Спецыяліст па пытаннях каардынацыі развіцця/эканаміст
- Спецыяліст па пытаннях фінансавання ў галіне партнёрства і развіцця
- Спецыяліст па пытаннях кіравання данымі, маніторынгу вынікаў і справаздачнасці
- Спецыяліст па пытаннях камунікацыі і інфармавання
Выконваючы абавязкі Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі
Спадар Эрал Ардуч пачаў працу ў якасці выконваючага абавязкі Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі 1 чэрвеня 2023 года.
У лютым 2023 года сп. Эрал Ардуч заняў пасаду прадстаўніка УВКБ ААН у Беларусі і ўзначальвае міжнародную абарону асоб, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі УВКБ ААН.
Сп. Ардуч – адвакат у галіне права прытулку і правоў чалавека, які працуе ва УВКБ ААН з 2002 года і зрабіў свой унёсак у дзейнасць УВКБ ААН у розных краінах свету, у апошні час як кіраўнік місіі УВКБ ААН у Косава, а таксама на розных пасадах у Замбіі, Венгрыі, Грэцыі, Украіне, Швейцарыі, Кеніі, Ісламскай Рэспубліцы Іран, Рэспубліцы Судан і Рэспубліцы Турцыя.
Ён пачаў сваю кар'еру ў якасці адваката, практыкуючы ў Германіі і Турцыі. Сп. Ардуч мае вучоныя ступені ў міжнародным публічным праве і праве Еўрапейскага саюза, а таксама акадэмічныя сертыфікаты ў паліталогіі і філасофіі Бонскага ўніверсітэта ў Германіі. Сп. Ардуч жанаты. Валодае турэцкай, нямецкай, англійскай і французскай мовамі (сярэдні ўзровень).