Новыя даследаванні прапануюць рашэнні для павышэння харчовай бяспекі і падтрымкі ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі
22 лютага 2023
A new UNDP study offers concrete solutions to improve agriculture and food security.
Задача стварыць свет без голаду да 2030 года з’яўляецца цэнтральным элементам Глабальнага парадку дня 2030. Мэта ўстойлівага развіцця “Ліквідацыя голаду, забеспячэнне харчовай бяспекі, паляпшэнне харчавання і спрыянне ўстойліваму развіццю сельскай гаспадаркі” – адна з найбольш актуальных задач, якія мусіць вырашыць свет.
У 2021 годзе Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш сазваў глабальны Саміт па харчовых сістэмах і распачаў новыя рашучыя дзеянні дзеля дасягнення прагрэсу ва ўсіх 17 Мэтах устойлівага развіцця, кожная з якіх закранае пытанне стварэння больш здаровых, устойлівых і справядлівых сістэм харчавання.
Ад пачатку вайны ва Украіне сітуацыя працягвае пагаршацца, і даклад 2022 года аб Стане харчовай бяспекі і харчавання ў свеце папярэдзіў, што “свет рухаецца ў памылковым кірунку” у тым, што тычыцца Мэтаў устойлівага развіцця, накіраваных на ліквідацыю голаду, харчовай небяспекі і ўсіх формаў недаядання.
У Глабальным індэксе харчовай бяспекі за 2022 год Беларусь займае 55 месца, што сведчыць аб высокім узроўні харчовай бяспекі краіны.
Каб захаваць узровень харчовай бяспекі краіна павінна прадугледжваць пагрозы і ўзнімаць устойлівасць да знешняга эканамічнага націску праз безупыннае ўдасканаленне сектараў сельскай гаспадаркі і харчовай вытворчасці.
У новым даследаванні, праведзеным ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, разглядваюцца пагрозы для харчовай бяспекі і ўстойлівай сельскай гаспадаркі і вызначаюцца ключавыя напрамкі развіцця харчовай і сельскагаспадарчай прамысловасці. Эксперты прапануюць практычныя рэкамендацыі ў галінах дзяржаўнай падтрымкі, падаткаў, размеркавання прадуктаў харчавання, арганізацыі забеспячэння і лагістыкі.
Адносна дзяржаўнай падтрымкі даследаванне рэкамендуе правесці аптымізацыю дзяржаўнай падтрымкі і рэгулявання ў агра-індустрыяльным комплексе; усталяванне дакладных правілаў субсідзіравання сельскагаспадарчай вытворчасці і актыўнае ўжыванне так званых мер зялёнага кошыку для вытворчасці прадуктаў харчавання.
Што тычыцца падаткаў, эксперты выступаюць за зніжэнне падатковай нагрузкі ў сельскай гаспадарцы.
Адносна падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і МСП даклад рэкамендуе выкарыстанне бюджэтных сродкаў на конкурснай аснове для частковай кампенсацыі затрат сельскагаспадарчых арганізацый; фінансавую дапамогу для МСП; і дыверсіфікацыю рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Эксперты таксама даюць рэкамендацыі адносна размеркавання харчовых прадуктаў, выступаюць за забеспячэнне павышэння заработнай платы ў сектары і вызначэнне прыярытэтаў у харчовых патрэбах уразлівых груп насельніцтва
Усе вынікі даследавання паспрыяюць удасканальванню нацыянальных праграм устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гг., развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гг. і праграме "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гг. - bit.ly/3xJxNDX
Даследаванне з’яўляецца часткай сумеснай аналітычнай працы ООН, у якой прымаюць удзел Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Праграма развіцця ААН (ПРААН), структура “ААН-жанчыны” і Офіс Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі, з фінансавай падтрымкай Аб’яднанага фонду Мэтаў устойлівага развіцця (МУР).