Доктар Расул Багіраў пачаў працу ў якасці Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі 30 сакавiка 2024 года. Доктар Расул Багіраў, грамадзянін Азербайджана, мае больш за 25 гадоў вопыту работы ў сферы чалавечага развіцця, асабліва ў такіх ключавых сектарах, як ахова здароўя, адукацыя і сацыяльная абарона. Ён зрабіў значны ўнёсак у аказанне падтрымкі краінам у рэагаванні на наступствы стыхійных бедстваў як прыроднага, так і антрапагеннага характару, разам з яго адданасцю справе ўмацавання ўстойлівасці суполак у супрацьстаянні такім выклікам. Да свайго прызначэння Пастаянным каардынатарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі доктар Багіраў узначальваў Аддзел краінавай стратэгіі і падтрымкі ў Офісе Генеральнага дырэктара штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Жэневе. Яго асноўнай задачай было ўмацаванне лідарскага патэнцыялу СААЗ на ўзроўні краіны. Сярод яго дасягненняў важны ўнёсак, які доктар Багіраў зрабіў, працуючы ў групе Сусветнага банка, дзе ў яго была ключавая роля як у крэдытных, так і ў іншых аперацыях. Доктар Багіраў атрымаў прафесійныя ступені ў галіне медыцыны, агульнага менеджменту і эканомікі аховы здароўя ва ўніверсітэтах Баку, Лондана, Нотынгема і Абердзіна. Ён быў удастоены некалькіх узнагарод, у тым ліку ганаровай стыпендыі Такемі ў Гарвардскай школе грамадскай аховы здароўя.