Ацэнка нацыянальнай палітыкі Беларусі ў дачыненні да наркотыкаў

Даследаванне з’яўляецца вынікам ведамаснага супрацоўніцтва двух агенцтваў сістэмы ААН з падтрымкай Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь і нацыянальнай каманды экспертаў з разнастайных устаноў. Міжнародны вопыт забяспечылі спецыялісты ў галіне медыцыны і міжнароднага права, якія удзялілі асаблівую ўвагу звязаным з наркотыкамі медыцынскім праблемам і праваахоўным аспектам.
Комплекснае даследаванне праводзілася з мэтай вывучэння крыміналагічных і сацыяльна-медыцынскіх фактараў, якія ўплываюць на нацыянальную сітуацыю ў кантэксце праблемы наркотыкаў, а таксама распрацоўка эфектыўных мер барацьбы з наркотыкамі, заснаваных на прынцыпах правоў чалавека.
Экспертная каманда правяла агляд нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства і практыкі, нацыянальнай статыстыкі крымінальнага правасуддзя, вывучыла адкрытыя крыніцы і іншыя публікацыі, прысвечаныя пытанням наркакантролю, расследавання і прафілактыкі злачынстваў, правоў чалавека. У мэтах забеспячэння практычнага характару даследавання каманда прааналізавала вынікі апытання 2522 зняволеных, абвінавачаных у правапарушэннях, звязаных з наркотыкамі, і апытання 129 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Міжнародныя стандарты ацэнкі былі вызначаныя ў адпаведнасці з Міжнароднымі канвенцыямі аб кантролю над наркатычнымі сродкамі, у якіх удзельнічае Рэспубліка Беларусь.