Наша праца дзеля дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі
Як ААН падтрымлівае Мэты устойлівага развіцця ў Беларусі
ААН і партнёры ў Беларусі разам працуюць над дасягненнем мэтаў устойлівага развіцця: сямнаццаць узаемазвязаных і амбіцыйных мэтаў у галіне галоўных праблем развіцця, з якімі сутыкаецца народ Беларусі і людзі ўсяго свету. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі МУР на нацыянальным узроўні пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара МУР і з падтрымкай сістэмы ААН. Місія MAPS (інтэграцыя, паскарэнне і падтрымка палітыкі), якая працавала ў Беларусі ў 2017-2018 гады падрыхтавала дакумент «Дарожная карта рэалізацыі МУР», дзе пералічаныя чатыры акселератара (паскаральніка) МУР для Беларусі: 1) зялёны пераход да ўсеахватнага і ўстойлівага росту, 2) арыентацыя на будучыя пакаленні, 3) гендарная роўнасць у грамадстве, 4) лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі.
Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі
Мэты ўстойлівага развіцця - гэта глабальны заклік да дзеяння, накіраваны на ліквідацыю галечы, абарону навакольнага асяроддзя і клімату планеты і на забеспячэнне таго, каб людзі паўсюдна маглі жыць у міры і дабрабыце.