У склад краінавай групы ААН у Беларусі ўваходзяць сем агенцтваў ААН-рэзідэнтаў з пастаяннымі прадстаўніцтвамі ў краіне: Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС), Праграма развіцця ААН (ПРААН), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН), Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
У пашыраным складзе сям’я ААН уключае міжнародныя фінансавыя інстытуты, якія таксама працуюць у Беларусі:
- Сусветны банк (СБ);
- Міжнародны валютны фонд (МВФ);
- Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК).
Шэраг агенцтваў ААН, нерэзідэнтаў, таксама актыўна падтрымліваюць працэсы развіцця ў Беларусі шляхам цеснага супрацоўніцтва з урадавымі і няўрадавымі арганізацыямі і сумеснай рэалізацыі праектаў і дзейнасці ААН у Беларусі. У тым ліку:
- Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ)
- Міжнародны гандлёвы цэнтр (МГЦ)
- Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ)
- Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ)
- Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН)
- Контртэрарыстычнае ўпраўленне ААН (КТУ ААН)
- Еўрапейская эканамічная камісія ААН (ЕЭК ААН)
- Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА)
- Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП)
- Структура ААН па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцей жанчын (ААН-Жанчыны)
- Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД)
- Упраўленне ААН па зніжэнні рызыкі бедстваў (УЗРБ ААН)
- Упраўленне ААН па абслугоўванні праектаў ( ЮНОПС)
- Сусветная турыстычная арганізацыя ААН (ВТА ААН)
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя (ФАА) і Міжнародная арганізацыя працы (МАП) маюць сваіх нацыянальных карэспандэнтаў у краіне.
Офіс ААН у Беларусі пачаў працу ў 1992 годзе. Мандат ААН у Беларусі быў акрэслены Пагадненнем паміж Урадам Беларусі і ААН, падпісаным 15 мая 1992 года з заклікам да ААН «падтрымліваць і дапаўняць нацыянальныя намаганні, мэтай якіх з’яўляецца рашэнне найбольш значных праблем эканамічнага развіцця, а таксама садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і павышэнню ўзроўня жыцця ў краіне”.