Рамачная праграма аказання дапамогі Беларусі ў мэтах устойлівага развіцця на 2016-2020 гады
Дакумент падрыхтаваны краінавай камандай ААН у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікамі прыватнага сектару, уразлівых груп насельніцтва, нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі з мэтай прасоўвання і абароны правоў чалавека ў Беларусі і падвышэння якасці жыцця яе жыхароў і грамадзян.
Праграма на 2016-2020 гады прадугледжвае дзейнасць у чатырох стратэгічных напрамках, адпаведных мандату ААН і параўнальным перавагам агенцтваў ААН, а таксама ключавым нацыянальным прыярытэтам, акрэсленым у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года (НСУР-2030).
Агульны напрамак дзейнасці і супрацоўніцтва ў інтарэсах развіцця паміж арганізацыямі сістэмы ААН і Урадам Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя пяць гадоў абумоўліваецца наступнымі прыярытэтамі:
- інклюзіўнае, аператыўнае і падсправаздачнае дзяржаўнае кіраванне;
- устойлівае эканамічнае развіццё;
- захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на "зялёных" прынцыпах эканомікі;
- устойлівае развіццё чалавечага капіталу: ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная інклюзіўнасць і абарона, комплекснае постчарнобыльскае развіццё.
Агульны аб'ём фінансавых сродкаў, патрэбных агенцтвам сістэмы ААН у Беларусі для дасягнення васьмі вынікаў ва ўсіх чатырох асноўных кірунках дзейнасці, складае прыкладна 111 328 000 долараў ЗША на перыяд з 2016 па 2020 год.
Рэалізацыя дакумента ў 2016-2020 гадах будзе ажыццяўляцца на аснове сумеснага рабочага плана краінавай каманды ААН, краінавых рамак супрацоўніцтва і праграм некаторых агенцтваў сістэмы ААН з узгадненнем з Урадам Рэспублікі Беларусь (далей - Урад) і ў кантэксце гэтай Рамачнай праграмы. Ацэнка ходу рэалізацыі Праграмы будзе праводзіцца паводле сістэмы паказчыкаў маніторынгу і ацэнкі (M&E) і ажыццяўляцца ў рамках штогадовых нарад для ацэнкі дасягнутых вынікаў і на аснове фінальнай ацэнкі рэалізацыі Рамачнай праграмы ў 2019 годзе.
Звесткі аб дасягненнях, вынятых уроках, перадавым досведзе і праблемах падлягаюць адкрытай публікацыі і ўліку падчас распрацоўкі далейшых праграмных дакументаў і мерапрыемстваў.