Аб гэтым на паседжанні Савета бяспекі, прысвечаным супрацоўніцтву ААН і АБСЕ, заявіла намеснік Генеральнага сакратара па палітычных пытаннях і пытаннях Размары Дзікарла.
“Расійскае ўварванне ўзрушыла асновы архітэктуры бяспекі ў Еўропе, - сказала яна. - Канфлікт, які яшчэ больш абвастрыўся ў мінулыя выходныя, ярка ілюструе важнасць механізмаў падтрымкі еўрапейскага і міжнароднага міра і бяспекі. АБСЕ, створаная пасля заканчэння халоднай вайны, заўсёды была ў цэнтры намаганняў у аб’яднанні краін вакол адной усёабдымнай мэты - мірнага вырашэння рознагалосся”.
“Украінскія гарады падвяргаюцца бесперапынным абстрэлам і бамбардзіроўкам, у выніку штодня гінуць мірныя жыхары”, - заўважыла Размары Дзікарла. Паводле яе слоў, Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека атрымала годныя даверу паведамленні аб ужыванні расійскімі войскамі касетных боепрыпасаў, у тым ліку і ў населеных пунктах.
“Бязладныя атакі, у тым ліку з прымяненнем касетных боепрыпасаў, забаронены міжнародным гуманітарным правам, - падкрэсліла намеснік Генеральнага сакратара ААН. - Мы глыбока занепакоеныя інфармацыяй аб тым, што ў частках краіны, якія кантралююцца Расіяй, выкрадаюць прадстаўнікоў украінскіх муніцыпальных уладаў. Апроч таго прыходзяць паведамленні аб нападах, як мяркуецца, з боку расійскіх войскаў на грамадзянскіх асоб, у тым ліку журналістаў”.
Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве
Офис Постоянного координатора ООН
Офис Постоянного координатора ООН
ДГК ООН
Департамент глобальных коммуникаций ООН
Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву
Help us improve your experience.
We are upgrading this website platform to make it clearer,
faster and more accessible.
Can you take a two-minute survey to share your feedback and help shape this upgrade?