ААН: мы не павінны браць пад сумненне тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
14 марта 2022
Вайна ва Украіне - самае сур’ёзнае выпрабаванне, з якім сутыкнулася АБСЕ і звязаныя рэгіянальныя структуры ад моманту іх стварэння.
Аб гэтым на паседжанні Савета бяспекі, прысвечаным супрацоўніцтву ААН і АБСЕ, заявіла намеснік Генеральнага сакратара па палітычных пытаннях і пытаннях Размары Дзікарла.
“Расійскае ўварванне ўзрушыла асновы архітэктуры бяспекі ў Еўропе, - сказала яна. - Канфлікт, які яшчэ больш абвастрыўся ў мінулыя выходныя, ярка ілюструе важнасць механізмаў падтрымкі еўрапейскага і міжнароднага міра і бяспекі. АБСЕ, створаная пасля заканчэння халоднай вайны, заўсёды была ў цэнтры намаганняў у аб’яднанні краін вакол адной усёабдымнай мэты - мірнага вырашэння рознагалосся”.
“Украінскія гарады падвяргаюцца бесперапынным абстрэлам і бамбардзіроўкам, у выніку штодня гінуць мірныя жыхары”, - заўважыла Размары Дзікарла. Паводле яе слоў, Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека атрымала годныя даверу паведамленні аб ужыванні расійскімі войскамі касетных боепрыпасаў, у тым ліку і ў населеных пунктах.
“Бязладныя атакі, у тым ліку з прымяненнем касетных боепрыпасаў, забаронены міжнародным гуманітарным правам, - падкрэсліла намеснік Генеральнага сакратара ААН. - Мы глыбока занепакоеныя інфармацыяй аб тым, што ў частках краіны, якія кантралююцца Расіяй, выкрадаюць прадстаўнікоў украінскіх муніцыпальных уладаў. Апроч таго прыходзяць паведамленні аб нападах, як мяркуецца, з боку расійскіх войскаў на грамадзянскіх асоб, у тым ліку журналістаў”.
Агентства ООН, вовлеченные в эту инициативу
Офис Постоянного координатора ООН
Офис Постоянного координатора ООН
ДГК ООН
Департамент глобальных коммуникаций ООН
Цели, которые мы поддерживаем через эту инициативу