Эксперт ААН высока ацаніў велікадушнасць Польшчы ў адносінах да украінскіх бежанцаў і заклікаў Беларусь і Польшчу спыніць практыку прымусовага выдварэння
28 ліпеня 2022
GENEVA
«Польшча цёпла прымае украінскіх бежанцаў, але шукальнікі прытулку і мігранты з другіх краін сутыкаюцца з цалкам іншымі рэаліямі», - заявіў сёння Спецыяльны дакладчык ААН у пытанні аб правах мігрантаў Феліпэ Гансалес Маралес, гаворачы аб выніках свайго афіцыйнага візіту.
З 12 да 25 ліпеня 2022 года Спецыяльны дакладчык наведаў з афіцыйным візітам Польшчу і Беларусь. Візіт у Беларусь быў прысвечаны сітуацыі на мяжы паміж двума краінамі.
«Я вельмі ўражаны намаганнямі ўрада Польшчы аказаць маштабную падтрымку вялікай колькасці бежанцаў, якія ратуюцца з Украіны ў гэты настолькі напружаны перыяд. Пры гэтым мы павінны аддаць належнае польскім грамадзянам, якія паказваюць салідарнасць і велікадушнасць у адносінах да украінскіх бежанцаў. У сучасны момант у Польшчы знаходзіцца больш за два мільёны бежанцаў, і большасць з іх палякі размяшчаюць у сваіх дамах у якасці госцей, - заўважыў сп. Гансалес Маралес у сваёй заяве аб выніках візіту.
“Гэта тлумачыць, чаму я не ўбачыў у Польшчы лагераў для бежанцаў», - сказаў ён.
Аднак Спецыяльны дакладчык заўважыў, што, калі украінскія бежанцы, у цэлым, атрымліваюць належную падтрымку, то мігранты, шукальнікі прытулку і бежанцы з другіх краін сутыкаюцца з цалкамі іншымі рэаліямі.
«Хаця ўсім тым, хто ратуецца ад адной і той жа вайны, дазваляецца ўезд у Польшчу і забяспечваецца дапамога дзяржавы, грамадзяне трэціх краін не карыстаюцца абаронай у рамках адной і той жа заканадаўчай базы, - сказаў сп. Маралес. - Асобы з найбольш уразлівых груп, у тым ліку з неўрэгуляваным міграцыйным статусам, сутыкаюцца з павышанымі складанасцямі ў атрыманні віду на жыхарства і належнага прытулку. Я з занепакоенасцю заўважаю, што з прычыны гэтых падвойных стандартаў у грамадзян трэціх краін узнікае адчуванне, што яны падвяргаюцца дыскрымінацыі», - заўважыў эксперт ААН.
З пачатку вайны ва Украіне ўрад Польшчы, а таксама сотні і тысячы простых польскіх грамадзян робяць неадкладныя намаганні, каб забяспечыць абарону, дапамогу і інтэграцыю украінскіх бежанцаў.
Парламент прыняў спецыяльны закон, які дае грамадзянам Украіны і іх мужам або жонкам роўны доступ да польскага рынку працы, медыцынскай дапамогі, а таксама права на атрыманне адукацыі і іншых сацыяльных даброт. Абарона грамадзян трэціх краін забяспечваецца ў адпаведнасці з мэтамі, акрэсленымі ў Дырэктыве ЕС аб часовай абароне. Нацыянальныя і мясцовыя ўлады ў цесным супрацоўніцтве з Польскай памежнай службай і другімі адпаведнымі дзяржаўнымі органамі садзейнічалі аператыўнаму перасячэнню мяжы, давалі бясплатны транспарт, гуманітарную і медыцынскую дапамогу украінскім бежанцам, якія ратуюцца ад вайны.
«Урад Польшчы дэманструе рашучае абавязацельства не пакінуць ніводнага украінскага бежанца без даху над галавой», - сказаў сп. Маралес. Аднак Спецыяльны дакладчык папярэдзіў, што, паколькі цяперашняя мадэль забеспячэння гэтых бежанцаў жыллём у значнай ступені залежыць ад вялікадушнасці грамадзян і прыватных донараў, вельмі важна ацаніць устойлівасць гэтай мадэлі.
«У зімовы перыяд на сітуацыю з жыллём могуць паўплываць разнастайныя выклікі, напрыклад дэфіцыт энергарэсурсаў, інфляцыя, стомленасць або расчараванне людзей, якія цягам месяцаў ахвяроўваюць сваю асабістую прастору», - папярэдзіў сп. Маралес.
«Неабходна распрацаваць рэалістычныя планы, каб забяспечыць практычнае выконванне абавязацельстваў польскага ўрада ў адносінах да украінскіх бежанцаў. Польшча таксама павінна вызначыць неабходную дапамогу з боку міжнароднай супольнасці, асабліва Еўрапейскага Саюза», - сказаў эксперт.
Сп. Маралес таксама правёў ацэнку сітуацыі з мігрантамі на польска-беларускай мяжы. Спецыяльны дакладчык заўважыў, што, хаця ў гэтым раёне адносна спакойна ў параўнанні з мінулай зімой, некаторыя мігранты, у тым ліку новапрыбыўшыя, як і раней знаходзяцца паміж двума граніцамі і падвяргаюцца гвалту і прымусоваму выдварэнню з абодвух бакоў.
На беларускім боку мігрантаў дэ-факта трымалі пад вартай ва ўжо зачыненым часовым лагістычным цэнтры, дзе быў арганізаваны прытулак. Эксперт заўважыў, што ў Польшчы дзяцей-мігрантаў і іх сем’і, а таксама цяжарных жанчын па-ранейшаму трымаюць у іміграцыйных установах закрытага тыпу.
«Дзеці і іншыя ўразлівыя асобы не павінны быць пад замком выключна з прычыны іх міграцыйнага статусу. У Польшчы існуюць альтэрнатыўныя варыянты прыёму і догляду, - сказаў сп. Маралес. - Я заклікаю адпаведныя органы неадкладна перасяліць непаўналетніх без суправаджэння, дзяцей разам з сем’ямі, цяжарных жанчын і асоб з расстройствам псіхічнага здароўя ва ўстановы адкрытага тыпу».
Спецдакладчык заклікаў Беларусь, Польшчу і ЕС наладзіць камунікацыю і весці дыялог аб сітуацыі на іх агульнай мяжы. «Найбольш важна прадухіліць далейшыя чалавечыя ахвяры, спыніць практыку прымусовага выдварэння і забяспечыць абарону правоў мігрантаў», - падкрэсліў сп. Маралес.
Спецыяльны дакладчык перадасць свае справаздачы Савету па правах чалавека ў чэрвені 2023 года.
Дадатковая інфармацыя:
Феліпэ Гансалес Маралес (Чылі) прызначаны Спецыяльным дакладчыкам у пытанні аб правах мігрантаў Саветам па правах чалавека ААН у чэрвені 2017 года спачатку на тры гады. У чэрвені 2020 года тэрмін дзеяння яго мандата быў прадоўжаны яшчэ на тры гады. Як Спецыяльны дакладчык ён з'яўляецца незалежным ад любога ўрада або арганізацыі і выступае ў індывідуальнай якасці. Сп. Маралес - прафесар міжнароднага права ва Універсітэце імя Дыега Парталеса ў Сант’яга (Чылі), дзе ён таксама займае пасаду кіраўніка магістарскай праграмы "Міжнароднае права ў галіне правоў чалавека".
Дзейнасць Спецыяльных дакладчыкаў з’яўляецца неад’емнай часткай так званых Спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры - найбуйнейшы орган незалежных экспертаў у сістэме ААН у галіне правоў чалавека - гэта агульная назва незалежных механізмаў Савета для ўстанаўлення фактаў і маніторынга, у рамках якіх разглядаюцца сітуацыі ў канкрэтных краінах або тэматычныя пытанні ва ўсіх рэгіёнах свету.
Эксперты Спецыяльных працэдур працуюць добраахвотна, не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць заработную плату за сваю працу. Яны не залежаць ад любога ўрада або арганізацыі і выступаюць у індывідуальнай якасці.
Краінавыя старонкі ААН аб правах чалавека - Польшча і Беларусь
Запросы аб дадатковай інфармацыі, а таксама інфармацыі для СМІ дасылайце сп. Іяа Чжан (Ms. Yiyao Zhang, +41 079 874 7790 yiyao.zhang@un.org) і сп. Клары Буріэль Перас (Ms. Clara Burriel Pérez consultant.burrielperez@un.org).
Запросы аб дадатковай інфармацыі і інфармацыі для СМІ аб дзейнасці другіх незалежных экспертаў ААН дасылайце сп. Раната да Соуза (Renato de Souza (+41 767642602 / (renato.rosariodesouza@un.org) або сп. Дхарыша Індрагуптха (Dharisha Indraguptha (+41 79 506 1088 / dharisha.indraguptha@un.org).
Сачыце за навінамі аб дзейнасці незалежных экспертаў ААН у галіне правоў чалавека ў Твітары: @UN_SPExperts.
Хвалюецеся аб свеце, у якім мы жывём?
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ да БАРАЦЬБЫ за правы сёння пад хэштэгам #Standup4humanrights і наведайце старонку http://www.standup4humanrights.org