Прэс-рэліз

У Беларусі прэзентавалі вынікі даследавання, праведзенага з мэтай распрацоўкі рэкамендацый для паляпшэння нацыянальнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне наркотыкаў і яе прымянення з медыцынскага і юрыдычнага пунктаў погляду.

09 лютага 2022

Комплекснае даследаванне правялі з мэтай ацаніць крыміналагічныя і сацыяльна-медыцынскія фактары, якія ўплываюць на наркасітуацыю на нацыянальным узроўні, а таксама распрацаваць шэраг эфектыўных падыходаў да прагназавання і планавання найбольш эфектыўных мер у адказ на праблемы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.

Падрыхтаваны прагноз развіцця наркасітуацыі ў Беларусі дазволіць вызначыць перспектыўныя напрамкі фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы супрацьдзеяння распаўсюджванню і незаконнаму абароту наркотыкаў.

Фото: Unsplash
Подпіс: Фото: Unsplash
Фота: © Фото: Unsplash

Каманда нацыянальных і міжнародных экспертаў зрабіла агляд нацыянальнага і міжнароднага наркатычнага заканадаўства і практыкі наркакантролю, нацыянальнай статыстыкі крымінальнага правасуддзя, разгледзела адкрытыя крыніцы і выданні для службовага карыстання ў галіне наркакантролю, прымянення наркатычнага заканадаўства, расследавання і прафілактыкі правапарушэнняў і правоў чалавека.

Некаторыя рэкамендацыі даследавання:

  • Гарманізаваць заканадаўства аб наркотыках у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, каб забяспечыць збалансаваны і прапарцыянальны падыход у дачыненні да парушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў;
  • Перагледзець працэдуру наркалагічнага ўліку з магчымасцю яе далейшай адмены. Любая форма рэгістрацыі кліентаў/пацыентаў патрэбна толькі для мэтаў аховы асабістага і/або грамадскага здароўя, павінна садзейнічаць кантролю і ацэнцы дасягненняў і адпавядаць агульным стандартам захавання канфідэнцыяльнасці. Перагледзець любыя формы прымусу да медыцынскага абследавання і лячэння;
  • Укараніць комплексны падыход да лячэння расстройстваў, выкліканых ужываннем псіхаактыўных рэчываў. У гэты падыход ўваходзіць распрацоўка і прыняцце агульных стандартаў і механізмаў правядзення скрынінгу і ацэнак, распрацоўка плана лячэння, а таксама маніторынг і ацэнка паляпшэнняў;
  • Забяспечыць комплексны пакет паслуг прафілактыкі ВІЧ, віруснага гепатыту С і туберкулёзу, уключаючы замяшчальную тэрапію, у месцах заключэння;
  • Прыцягнуць да планавання, распрацоўкі, рэалізацыі і наступнай ацэнкі практыкі наркакантролю прадстаўнікоў ключавых груп насельніцтва, іх сем'яў, адвакатаў-праваабаронцаў, медыкаў, сацыяльных работнікаў, нацыянальных і міжнародных незалежных даследчыкаў і гендарных экспертаў.

Даследаванне падрыхтаванае пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці і Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве

УВКПЧ
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
УНЗ ААН
Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці

Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву