Памёр старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак
17 снежня 2022
Сумная навіна аб смерці Алега Гулака раптоўна дайшла да нас учора ўвечары. У гэта цяжка паверыць і ўсвядоміць тое, што адбылося.
Алег быў адным з вядучых экспертаў Беларусі ў пытаннях правоў чалавека, які спецыялізаваўся ў сістэме абароны правоў чалавека ААН, дагаворных органах і спецыяльных працэдурах. На працягу многіх гадоў ён цесна ўзаемадзейнічаў з нашым Офісам, дапамагаў інтэграваць прынцыпы правоў чалавека ў розныя аспекты супрацоўніцтва ў мэтах развіцця.
Ён іграў актыўную ролю ў падрыхтоўцы нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека, а таксама супрацоўнічаў з намі ў распрацоўцы праграм, заснаваных на прынцыпах правоў чалавека. Пад яго кіраўніцтвам у 2022 годзе Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў статус назіральніка пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН.
Заўсёды можна было спадзявацца на яго мудрасць, веды, адкрытасць і гумар. Не ўсё за таго, што мы абмяркоўвалі, было магчыма зрабіць, многае змянілася.
Яго жыццё абарвалася занадта рана. Але яго сціплая спадчына будзе жыць надалей і натхняць нас яшчэ доўга.