ААН перадае партыю кіслародных канцэнтратараў Мінскай раённай бальніцы для барацьбы з COVID-19
22 верасня 2022
22 верасня 2020 года
Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юры Амбразевіч ад імя Нацыянальнага каардынатара дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця (МУР), Пастаянны каардынатар ААН Іаана Казана-Вішнявецкі, Пастаянны прадстаўнік ПРААН Аляксандра Салаўёва, намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ Габрыэла Івона Акімава і Глава офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка сімвалічна перадалі партыю кіслародных канцэнтратараў з прадукцыйнасцю 8 літраў у хвіліну і з двума патокамі Мінскай раённай бальніцы ў рамках мер рэагавання на распаўсюджванне каронавіруса. Атрыманая дапамога асабліва актуальная сёння, у час успышкі каронавіруснай інфекцыі.
Подпіс: Злева направа: кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч, галоўны ўрач Мінскай раённай бальніцы Гарык Барсамян, намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Миноблисполкома Сяргей СікорынПастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва, намеснік Прадстаўніка Беларусі Габрыэла Івона Акімава
Кіслародны канцэнтратар добра ўздзейнічае на арганізм, яго выкарыстанне дазваляе зняць сімптом гіпаксіі, узбагаціць кроў кіслародам, палепшыць працу імуннай сістэмы, наладзіць працу сасудаў, сэрца, што вельмі важна для пацыентаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане з прычыны захворвання COVID-19.
Подпіс: Кіслародны канцэнтратар дапамагае пацыентам, якія знаходзяцца ў цяжкім стане з прычыны захворвання CODID-19.
Кіслародныя канцэнтратары закупілі ў рамках сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь – 3”, які фінансуюць ПРААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у Рэспубліцы Беларусь і каардынуе Нацыянальны каардынатар дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, і які рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і адпавядае Мэтам устойлівага развіцця 3, 5, 10 і іншым МУР.