Прэс-рэліз

Канцэрагенныя адходы і знікненне лясоў: тытунь забруджвае жыццё на нашай планеце

31 мая 2022

Сусветны дзень без тытуню 2022

Тытунь пагражае здароўю кожнай жывой істоты на Зямлі. Поўны цыкл вырошчвання, росту, вырабу, спажывання і адходаў тытуню атручвае паветра, ваду і ўсю экасістэму. У Сусветны дзень без тытуню 2022 года СААЗ нагадвае пра апошнія факты, што датычыцца экалагічнай шкоды жыццёвага цыкла тытуню, і выкрывае спробы тытунёвай прамысловасці паказаць сваю рэпутацыю і вырабы ў "зялёным камуфляжы", рэкламуючы іх як экалагічна бяспечныя.

Агульны жыццёвы цыкл тытуню: дваццаць пяць мільёнаў метрычных тон адходаў штогод

Ва ўсім свеце тытунь штогод забівае больш васьмі мільёнаў чалавек і садзейнічае распаўсюджванню небяспечных неінфекцыйных захворванняў (НІЗ) кшталту сардэчна-сасудзістых, хранічных рэспіраторных захворванняў, раку, дыябету і іншых.

«Мы ведаем, што тытунь забівае сваіх спажыўцоў, але шкода гэта далёка не толькі дым цыгарэты. Штогод 4,5 трыльёнаў недакуркаў выкідваюцца ў навакольнае асяроддзе, вылучаючы больш за сем тысяч хімічных рэчываў, 70 з якіх - вядомыя канцэрагены. Яны забруджваюць тратуары, паркі і, і нарэшце, водныя шляхі, дзе яны атручваюць марское асяроддзе», - разважае д-р Ханс Анрі П. Клюге, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ.

Уплыў тытунекурэння на экалогію ператварае яго з індывідуальных праблем у глабальныя. Тытунь не толькі шкодзіць сваім спажыўцам і іх асяроддзю, але і пагражае ўстойліваму развіццю. Вось чаму барацьба з тытунём патрабуе комплекснага падыходу і ўдзела ўрада і грамадства.

Валянцін Русовіч, каардынатар праграм у галіне грамадскай аховы здароўя, Краінавы офіс СААЗ у Беларусі
Подпіс: Валянцін Русовіч, каардынатар праграм у галіне грамадскай аховы здароўя, Краінавы офіс СААЗ у Беларусі
Фота: © WHO in Belarus

«У Беларусі 42 працэнты мужчын і 11 працэнтаў жанчын з'яўляюцца актыўнымі курцамі. Згодна з даследаваннем STEPS амаль трэць людзей, якія ўжываюць тытунь, спрабавалі кінуць курыць на працягу апошніх 12 месяцаў і маглі б атрымаць прафесійную кансультацыю медыцынскага спецыяліста аб тым, як лепш гэта зрабіць. У рамках праекта BELMED, пры фінансавай падтрымцы ЕС, Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з СААЗ ухваліла новыя клінічныя рэкамендацыі для супрацоўнікаў першаснага звяна аховы здароўя аб матывацыйным кансультаванні пацыентаў, якія жадаюць адмовіцца ад курэння. Добрая навіна заключаецца ў тым, што, дзякуючы зніжэнню ўзроўня спажывання тытуню, краіна зможа стварыць больш здаровае асяроддзе для ўсіх, што станоўча адаб'ецца і на эканоміцы» [Валянцін Русовіч, спецыяліст у галіне грамадскай аховы здароўя, Краінавы офіс СААЗ у Беларусі].

За дымам цыгарэты: як тытунёвая прамысловасць шкодзіць навакольнаму асяроддзю

Шкода, якую наносяць выраб і адходы тытуню, з'яўляецца схаванай экалагічнай пагрозай:

  • Выраб тытуню штогод прыводзіць да выкіду амаль 84 мільёнаў тон CO2. Гэта эквівалент запуску 280 тысяч ракет у касмічную прастору.
  • На жыццёвы цыкл адной цыгарэты патрабуецца прыкладна 2,7 літра вады. Сярэдні курэц можа зэканоміць амаль 74 літра вады ў дзень, калі кіне курыць.
  • Штогод каля 200 тысяч гектараў зямлі расчышчаюць для вырошчвання і вялення тытуню. Для вырабу 300 цыгарэт патрабуецца цэлае дрэва.
  • Фермеры, якія саджаюць, вырошчваюць і збіраюць тытунь, могуць атрымліваць у дзень столькі нікаціну, колькі змяшчаецца ў 50 цыгарэтах, чым падстаўляюць сябе пад уздзеянне ядавітых пестыцыдаў. У выніку яны і іх блізкія могуць захварэць на рак, у іх могуць узнікнуць генетычныя змяненні, захворвання крыві, неўралагічныя хваробы і эндакрынныя парушэнні.

Гаворачае смецце: за «зялёным камуфляжам» тытунёвай прамысловасці

Каб стварыць вобраз экалагічна чыстай, тытунёвая прамысловасць выкарыстоўвае тактыку падману. Даныя і маркетынгавыя мерапрыемствы, якія прадстаўляе сама галіна, як правіла, уводзяць грамадскасць у зман, прымушаюць яе мінімізаваць сур’ёзнасць уплыву вырошчвання тытуню на навакольнае асяроддзе і лічыць, што выраб тытуню не робіць шкоды.

«Праўда ў тым, што ад пачатку і да канца жыццёвы цыкл тытуню з'яўляецца надзвычай брудным і шкодным працэсам, які пагражае і без таго слабым экасістэмам і развіццю сучаснага і будучых пакаленняў ва ўсім свеце. Наш маральны доўг - даць дзецям магчымасць расці без рызыкі ўплыву тытуню і забяспечыць ім чыстае, бяспечнае і надзейнае асяроддзе», - заявіла д-р Ніно Бердзулі, дырэктар Аддзела краінавых праграм аховы здароўя СААЗ/Еўропа.

У гэты Сусветны дзень без тытуню СААЗ заклікае грамадскасць, палітыкаў, грамадзянскую супольнасць, навуковыя колы і іншых партнёраў:

  • Даць спажыўцам тытуню дадатковую прычыну адмовіцца ад курэння. Адмова ад тытуню ідзе на карысць вашаму здароўю і навакольнаму асяроддзю.
  • Падтрымаць забарону выкарыстання аднаразовых пластмас кшталту недакуркаў, пластыкавых пакетаў, якія ўжываюць для нікацінавай прадукцыі і бяздымнага тытуню, а таксама электронных адходаў.
  • Увесці экалагічны падатак для вытворцаў тытуню, дыстрыб’ютараў і спажыўцоў ва ўсім ланцужку паставак за выкіды вуглякіслага газу, забруджванне паветра і іншыя экалагічныя выдаткі.
  • Павялічыць дасведчанасць аб тактыцы «зялёнага камуфляжу» тытунёвай прамысловасці. Падтрымаць тытунёвых фермераў, каб яны пераходзілі на вырошчванне альтэрнатыўных і ўстойлівых культур.
  • Падтрымаць ўкараненне комплекснай палітыкі барацьбы супраць  тытуню.

Прыйшоў час сказаць «НЕ» тытуню дзеля здаровай планеты і здаровых людзей.

Спасылкі:

Сусветны дзень без тытуню 2022: Небяспека тытуню для навакольнага асяроддзя

Інфармацыйны бюлетэнь СААЗ аб кантролі тытуню ў Еўрапейскім рэгіёне СААЗ

Вэбінар СААЗ – гаворачае смецце: за “зялёным камуфляжам” тытунёвай прамысловасці

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да:

Валянціна Русовіча, каардынатара праграм у галіне грамадскай аховы здароўя, Краінавы офіс СААЗ у Беларусі.

 

 

 

 

 

Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве

ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН
СААЗ
Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву