Прэс-рэліз

Новая справаздача СААЗ: Еўропа можа спыніць пашырэнне эпідэміі атлусцення

05 мая 2022

Новыя звесткі пра атлусценне і залішнюю вагу

Новая справаздача СААЗ у Еўрапейскім рэгіёне за 2022, апублікаваная 3 мая Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ, сведчыць аб тым, што праблема залішняй вагі і атлусцення пашырылася ў рэгіёне да маштабаў эпідэміі і працягвае расці, пры гэтым ніводная з 53 дзяржаў-членаў рэгіёна не наблізілася да глабальнага мэтавага паказчыка СААЗ у галіне неінфекцыйных захворванняў (НІЗ) у плане спынення росту атлусцення да 2025 года.

Новыя звесткі пра атлусценне і залішнюю вагу

У справаздачы, прадстаўленай 3 мая на сустрэчы са СМІ, а таксама і ў рамках Еўрапейскага кангрэса аб праблемах атлусцення, паказваецца, што ў Еўропе 59 працэнтаў дарослых і амаль адзін з трох дзяцей (29% хлопчыкаў і 27% дзяўчынак) маюць залішнюю вагу або атлусценне. Маштабы атлусцення сярод дарослых у Еўрапейскім рэгіёне вышэй, чым у любым другім рэгіёне СААЗ, за выключэннем Амерыканскіх кантынентаў.

Атлусценне ў Еўропе: эпідэмія працягваецца
Подпіс: Атлусценне ў Еўропе: эпідэмія працягваецца
Фота: © WHO

Залішняя вага і атлусценне знаходзяцца ў ліку галоўных прычын смерці і інваліднасці ў Еўрапейскім рэгіёне. Згодна з апошнімі ацэнкамі штогод яны выклікаюць больш за 1,2 мільёна смерцяў, гэта значыць больш за 13 працэнтаў агульнай смяротнасці ў рэгіёне.

Атлусценне павышае рызыку шмат якіх НІЗ, у тым ліку розных відаў раку, кардыёваскулярных захворванняў, цукровага дыябету 2-га тыпу і хранічных рэспіраторных захворванняў. Напрыклад, атлусценне лічыцца прычынай прынамсі 13 тыпаў раку і верагодна, непасрэдна адказвае за як мінімум 200 тысяч новых выпадкаў раку штогоду ў рэгіёне, і чакаецца, што гэтая лічба працягне расці ў наступныя гады. Залішняя вага і атлусценне таксама лідзіруюць сярод фактараў рызыкі інваліднасці - на іх долю прыпадае сем працэнтаў усіх гадоў жыцця з інваліднасцю ў рэгіёне.

Людзі з залішняй вагай і тыя, хто мае атлусценне, значна больш пацярпелі ад наступстваў пандэміі COVID-19. Падчас пандэміі пагоршыліся мадэлі спажывання ежы і фізічнай актыўнасці, што будзе мець наступствы для здароўя насельніцтва ў бліжэйшыя гады, і моцныя намаганні спатрэбяцца для таго, каб спыніць гэты працэс.

Атлусценне ў Еўропе: эпідэмія працягваецца

Для вырашэння праблемы росту эпідэміі ў справаздачы рэкамендаваная сукупнасць мер і варыянтаў, якімі могуць скарыстацца дзяржавы-члены для прафілактыцы і барацьбы с атлусценнем у рэгіёне, з упорам на аднаўленне паводле прынцыпу лепш, чым было да пандэміі COVID-19.

Атлусценне - гэта не толькі фактар рызыкі, гэта захворванне
Подпіс: Атлусценне - гэта не толькі фактар рызыкі, гэта захворванне
Фота: © WHO

«Атлусценне не ведае меж. У Еўропе і Цэнтральнай Азіі ніводная краіна не зможа дасягнуць глабальнага значэння СААЗ у галіне НІЗ у плане спынення росту атлусцення», - заявіў Д-р Ханс Хенры П. Клюге, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ. - «Краіны нашага рэгіёна неверагодна разнастайныя, але ўсе маюць гэтую праблему ў якой-небудзь ступені. Праз стварэнне больш спрыяльнага асяроддзя, прасоўванне інвестыцый і інавацый у здароўе, развіццё моцных і ўстойлівых сістэм аховы здароўя мы зможам змяніць траекторыю росту атлусцення ў Рэгіёне».

Атлусценне - гэта не толькі фактар рызыкі, гэта захворванне

Атлусценне - гэта складанае захворванне, якое стварае рызыку для здароўя. Яго прычыны значна больш складаныя, чым простае спалучэнне нездаровага харчавання і недахопу фізічнай актыўнасці. Гэтая справаздача змяшчае апошнія факты, якія сведчаць аб тым, як схільнасць да нездаровай вагі цела ў раннія гады жыцця можа паўплываць на верагоднасць далейшага развіцця атлусцення.

З праблемай атлусцення сутыкаюцца ўсе без выключэння краіны Еўропы.
Подпіс: З праблемай атлусцення сутыкаюцца ўсе без выключэння краіны Еўропы.
Фота: © WHO

Фактары навакольнага асяроддзя, характэрныя толькі для жыцця ў лічбавым грамадстве сучаснай Еўропы, таксама з'яўляюцца стымуламі атлусцення. У справаздачы, напрыклад, даследуецца, як лічбавы маркетынг нездаровай ежы для дзяцей, і распаўсюджванне нерухавых анлайн-гульняў спрыяюць узмацненню тэндэнцый росту залішняй вагі і атлусцення ў Еўрапейскім рэгіёне. Аднак у ім таксама разглядаецца, як лічбавыя платформы могуць забяспечваць магчымасці для прасоўвання і абмеркавання здароўя і дабрабыту.

Стратэгічныя меры: што могуць зрабіць краіны?

Барацьба з атлусценнем мае вырашальнае значэнне для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця і з'яўляецца прыярытэтам, які паўтараецца ў Еўрапейскай праграме працы на 2020–2025.

Новая справаздача СААЗ паказвае, якім чынам палітычныя меры, накіраваныя на змякчэнне экалагічных і камерцыйных фактараў дрэннага харчавання на ўзроўні ўсяго насельніцтва, змогуць быць найбольш эфектыўнымі ў спыненні эпідэміі атлусцення, вырашыць праблемы няроўнасці ў харчаванні і пытанні стварэння экалагічна ўстойлівых харчовых сістэм.

Атлусценне - гэта складаная праблема са шматграннымі вызначальнымі фактарамі і наступствамі для здароўя, і гэта значыць, што ніводная адзіная мера не зможа спыніць рост эпідэміі.

Любая нацыянальная палітыка, накіраваная на вырашэнне праблем залішняй вагі і атлусцення, павінна засноўвацца на палітычнай адказнасці высокага ўзроўню. Гэта палітыка таксама павінна быць усебаковай, накіраванай на асобу на працягу ўсяго жыцця яе і на барацьбу з няроўнасцю. Намаганні ў галіне прафілактыкі атлусцення павінны ўлічваць больш шырокія вызначальныя фактары захворвання, і варыянты палітыкі павінны адысці ад падыходаў, якія засяроджваюцца выключна на асобах і структурных фактарах атлусцення.

Справаздача СААЗ асвятляе некаторыя канкрэтныя палітыкі, якія абяцаюць знізіць узровень атлусцення і залішняй вагі:

  • рэалізацыя падатковых мер (напрыклад, падаткаабкладанне падсалоджаных напояў або субсідыі на здаровую ежу);
  • абмежаванне прасоўвання шкоднай ежы для дзяцей;
  • паляпшэнне доступу да паслуг кантролю і аптымізацыі вагі і барацьбы з атлусценнем ва ўстановах першаснай медыцынскай дапамогі ў рамках усеагульнага ахопу медыцынскімі паслугамі;
  • намаганні дзеля паляпшэння харчавання і фізічнай актыўнасці на працягу ўсяго жыцця, у тым ліку да зачацця і дагляду за цяжарнасцю, прасоўванне груднога гадавання, меры ў школах і меры дзеля стварэння асяроддзя, якое паляпшае доступ да здаровай ежы і магчымасці для фізічнай актыўнасці і іх даступнасць.

Спасылка на справаздачу на сайце Рэгіянальнага бюро СААЗ:

Еўрапейская рэгіянальная справаздача СААЗ аб атлусценні 2022

Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве

ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН
СААЗ
Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву