Як гаварыць проста аб складаным?
Ва ўмовах COVID-19 ды іншых выклікаў людзі сутыкаюцца з патокам інфармацыі і рэкамендацый аб тым, як захаваць здароўе і бяспеку, як уласныя, так і сваіх блізкіх
Разабрацца ў багацці часам супярэчлівай інфармацыі асабліва цяжка людзям з інтэлектуальнымі парушэннямі. Штодзённа яны вымушаны пераадольваць нябачныя для большасці людзей праблемы - як зразумець і апрацаваць інфармацыю ў грамадскім транспарце, паліклініцы, краме. Людзі, якія адчуваюць цяжкасці з успрыманнем і разуменнем тэксту, рызыкуюць апынуцца ў інфармацыйным вакууме, не могуць самастойна атрымаць інфармацыю аб бягучых падзеях.
Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі аб праблеме аўтызму штогод адзначаюць 2 красавіка, каб звярнуць увагу на неабходнасць павышэння якасці жыцця людзей з аўтызмам. У гэты дзень мы хочам нагадаць аб важнасці забеспячэння роўных магчымасцяў у атрыманні інфармацыі і якаснай адукацыі для людзей з інваліднасцю, што з’яўляецца ключавой умовай для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі і выканання прынцыпу "нікога не пакінуць убаку".
Дапамагчы людзям, якім цяжка успрымаць і разумець тэкст, справіцца з патокам інфармацыі можа кожны з нас. Для гэтага неабходна ўжываць прынцыпы яснай мовы. У яснай мове выкарыстоўваюцца простыя словы, у ёй няма складаных і доўгіх канструкцый, а інфармацыю лепш за ўсё дапоўніць простымі і нагляднымі карцінкамі-піктаграмамі.
На працягу апошніх некалькіх гадоў грамадскае аб'яднанне «Гід у жыцці», таксама вядомае як «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» (БелАДДІіМІ), займаецца перакладам на ясную мову інфармацыі, якая дапамагае людзям, якія адчуваюць цяжкасці ва ўспрыманні і разуменні тэксту, атрымліваць неабходныя для самастойнага жыцця веды.
Разам са спецыялістам арганізацыі Веранікай Кавалёвай ПРААН падрыхтавала 10 базавых прынцыпаў яснай мовы. Гэта самыя асноўныя правілы, выконваючы якія можна адаптаваць любую інфармацыю і зрабіць яе больш зразумелай для людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі рознага тыпу:
1. Пачніце з пытання
Усе назвы і загалоўкі павінны дакладна ілюстраваць змест тэксту. Гульня слоў ці прыгожая метафара толькі выклічуць неразуменне. Добрая ідэя - вынесці пытанне ў пачатак тэксту ці нават у загаловак. Логіка досыць простая: калі ёсць пытанне, тады далей будзе адказ.
2. Расказвайце згодна парадку
Любая інфармацыя павінна расказвайце ў прамым храналагічным парадку. Кожны сказ павінен быць лагічным працягам папярэдняга, а не наадварот.
Не варта спачатку рабіць высновы, а потым даваць ім тлумачэнні. Некаторыя вашы чытачы не змогуць знайсці іх узаемасувязь.
3. Звяртайцеся на “вы”
Звяртайцеся непасрэдна да свайго чытача. Так ён зможа зразумець, што інфармацыя датычыцца яго асабіста. Асаблівасць яснай мовы - гэта выкарыстанне афіцыйнага звароту на "вы".
Такім чынам чытачу прасцей знаходзіць у тэксце ўказанне на тое, што яму неабходна зрабіць, і не прапусціць важную інфармацыю.
4. Сачыце за структурай
У яснай мове важна трымацца правільную структуру тэксту.
Не ўжывайце водступы ў новых абзацах, зрабіце міжрадковы інтэрвал крыху большым. Кожны сказ пачынайце з новага радку. Старайцеся пазбягаць складаназалежных сказаў. Гэтыя прынцыпы дапамогуць візуальна зрабіць тэкст больш зразумелым, і чытач зможа лепш у ім арыентавацца.
5. Не бойцеся паўтарэнняў
У яснай мове таўталогія непазбежна. Калі вы назвалі лекара доктарам адзін раз, карыстайцеся гэтым жа словам ва ўсім тэксце.
Не замяняйце яго сінонімамі "лекар", "спецыяліст" ці "медыцынскі работнік". Чытач хутчэй за ўсё вырашыць, што гэта розныя людзі, і не зразумее іх узаемасувязі ў тэксце.
6. Не ўпрыгожвайце тэкст
Многія людзі з інтэлектуальнымі парушэннямі маюць толькі прадметнае мысленне, а не абстрактнае. Яны не змогуць зразумець метафары, параўнанні, пераноснае значэнне слоў. Старайцеся таксама пазбягаць шматзначных слоў. Будзьце лаканічныя і простыя ў сваіх фармулёўках, каб чытачы лепш вас разумелі.
7. Ужывайце простыя формы слоў
Дзеепрыметнікі, складовыя формы дзеяслова, дзеяслоўныя назоўнікі замяняйце на больш простыя і аднаскладовыя формы слоў. Не ўскладняйце свой тэкст тэрмінамі і запазычанымі словамі. Калі можна выказаць думку простымі словамі, паступайце заўжды менавіта так!
8. Не скарачайце словы
У тэкстах мы часта выкарыстоўваем спецыяльныя сімвалы, абрэвіятуры, скарачэнні. Большасць іх ведае і разумее, а значыць цяжкасцей з іх разуменнем не ўзнікае.
У яснай мове звычайна сімвалы замяняюць словамі, а ўсе кароткія формы расшыфроўваюць. Дзякуючы гэтаму вас дакладна зразумее кожны!
9. Выкарыстоўвайце малюнкі правільна
У яснай мове малюнкі выконваюць тлумачальную функцыю. Размяшчайце ілюстрацыі толькі побач таго фрагменту тэксту, у якім згадваецца прадмет з малюнку. Такім чынам вы зможаце звярнуць увагу чытача на важную інфармацыю і не заблытаеце яго. Падбірайце малюнкі без лішніх дэталяў і пазбягайце занадта яркіх і насычаных колераў.
10. Не пішыце лішняга
Не спрабуйце напоўніць свой тэкст шматлікімі дэталямі, тлумачэннямі, дадзенымі. Калі інфармацыю нельга лёгка запомніць і скарыстацца ёй на практыцы, яна будзе дарэмнай і не застанецца ў памяці чытача.
Будзьце лаканічнымі і сканцэнтруйцеся на самым важным.
У пачатку пандэміі ПРААН падтрымала дзейнасць грамадскага аб’яднання «Гід у жыцці» у падрыхтоўцы спецыяльнай брашуры на яснай мове аб каронавірусе для людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі. У дапаможніку проста і даступна расказаны самыя галоўныя рэчы, якія кожны павінен ведаць, каб знізіць рызыку захворвання і заражэння іншых, а таксама меры засцярогі і лячэння пры лёгкіх формах каронавіруса.
Каб пазнаёміцца з брашурай і ўбачыць на практыцы прынцыпы карыстання яснай мовай магчыма карыстайцеся спасылкай: https://disk.yandex.by/i/zBVOygxQZAQAow