Ва ўсім свеце узмацняюцца штормы, паводкі і павялічваецца частата і плошчы лясных пажараў. Дзясяткі мільёнаў чалавек пакутуюць ад забруджвання паветра, а непрадказальныя ўмовы надвор'я прычыняюць страту жыллю людзей і крыніцам сродкаў на пражыццё.
Адначасова ў выніку намаганняў ў барацьбе са змяненнем клімату ствараюцца працоўныя месцы, аднаўляецца прырода і паскараецца эканамічны рост.
Кліматычны саміт ААН (КС026), які праводзіцца ў гэты момант у Глазга (Вялікабрытанія), закліканы прыцягнуць увагу да хуткарослай кааліцыі краін, гарадоў, рэгіёнаў, прадпрыемстваў і інвестараў, якія намагаюцца дасягнуць нулявых выкідаў і ўзмацніць амбіцыі ў фінансаванні барацьбы са змяненнем клімату і адаптацыі да яго.
Уздзеянне змянення клімату - глабальная з’ява, якая ўплывае на бяспеку і правы чалавека мігрантаў, бежанцаў і людзей з інваліднасцю, пагражае жыццю дзяцей і паджылых людзей, уплывае на жыццё і здароўе людзей рознымі спосабамі і падрывае рэпрадуктыўнае здароўе і правы жанчын.
Як змяненне клімату ўплывае на прадстаўнікоў уразлівых груп насельніцтва ў свеце і Беларусі?
Што робяць агенцтвы ААН у Беларусі для змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі да іх, і як яны робяць свае офісы больш экалагічнымі і ўстойлівымі да змянення клімату?
Аб гэтым расказваюць кіраўнікі ўстаноў сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі.