Канферэнцыя «Здароўе і дабрабыт людзей, якія жывуць з ВІЧ, і людзей, уразлівых да ВІЧ, ва ўмовах сучасных выклікаў» прайшла ў Miнску.
Штогод 1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Людзі ва ўсім свеце аб'ядноўваюцца, каб выказаць падтрымку людзям, якія жывуць з ВІЧ і закрануты ім, і ўспомніць тых, хто страціў жыццё ад СНІДу.
Няроўнасць, якая спрыяе пандэміі СНІДу, не з'яўляецца непазбежнай; мы можам справіцца з імі. Слоган «Ураўняць» - гэта заклік да дзеяння. Гэта падказка для ўсіх нас працаваць над праверанымі практычнымі дзеяннямі, неабходнымі для ліквідацыі няроўнасці і дапамогі ў спыненні СНІДу.
Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ў Мінску адкрылася двухдзённая канферэнцыя «Здароўе і дабрабыт людзей, якія жывуць з ВІЧ, і людзей, уразлівых да ВІЧ, ва ўмовах сучасных выклікаў», арганізаваная сумесна ЮНЭЙДС і ПРААН у Беларусі.
Подпіс: Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Iаанна Казана-Вішнявіцкі
Выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Iаанна Казана-Вішнявіцкі адзначыла, што на працягу многіх гадоў Беларусь з'яўляецца адным з лідараў рэгіёна ва ўкараненні навукова-абгрунтаваных рэкамендацый СААЗ, уключаючы палітыку "Лячыць усіх", саматэсціраванне на ВІЧ, праграмы зніжэння шкоды (у тым ліку опіоідную замяшчальную тэрапію і праграму абмену іголак).
“У Беларусі Аб'яднаная каманда ААН па ВІЧ/СНІДу і ўсе яе члены - ЮНЭЙДЗ, СААЗ, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, УНЗ ААН, ПРААН, УВКБ ААН і іншыя - заўсёды былі і застануцца надзейнымі партнёрамі дзяржаўных і няўрадавых арганізацый дзеля максімальнай падтрымкі нацыянальных намаганняў у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ”, — сказала Iaанна Казана-Вішнявецкі.
Толькі на працягу апошняга года, агенцтвы сістэмы ААН падтрымалі рэалізацыю гранта Глабальнага фонду ў Беларусі, у тым ліку рэалізавалі закупку АРВ-прэпаратаў і тэстаў; a таксама прэзентавалі ацэнку нацыянальнай наркапалітыкі Беларусі з канкрэтнымі рэкамендацыямі і ацэнку прававога асяроддзя ў кантэксце ВІЧ.
“Мы правялі навучанне і павышэнне кваліфікацыі медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і суполак, МУС і сацыяльных работнікаў. Прыкладам доказнага і навуковага падыходу да прынцыпу ЮНЭЙДС «Ведай сваю эпідэмію» з'яўляецца агульнанацыянальнае колькаснае і якаснае даследаванне здароўя мігрантаў, у тым ліку іх рызыкі і ўразлівасці да ВІЧ, якое праводзіцца МАМ.
Адным з найважнейшых дасягненняў Беларусі ў сферы супрацьдзеяння ВІЧ-інфекцыі стала атрыманне ў 2016 годзе прэстыжнага сертыфіката СААЗ аб ліквідацыі перадачы ВІЧ і сіфілісу ад маці дзіцяці. Беларусь стала адной з першых і пакуль яшчэ нямногіх краін свету, якія гэтага дабіліся”, - паведаміла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.
Пастаянны каардынатар ААН падкрэсліла, што каб захаваць статус зацверджаны СААЗ, неабходна выканаць адну з рэкамендацый Глабальнага камітэта па валідацыі - адмяніць артыкулы 157 і 158 Крымінальнага кодэкса аб пастаўленні ў небяспеку заражэння і аб перадачы ВІЧ і ІППШ.
На сённяшні дзень у Беларусі 87% людзей, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію. Дзякуючы наяўнасці эфектыўнай антырэтравіруснай тэрапіі ВІЧ зараз з'яўляецца хранічным захворваннем, а не смяротным. Прыцягненне ўвагі да праблемы, дакладнае інфармаванне насельніцтва аб асноўных мерах прафілактыкі і метадах дыягностыкі, а таксама стварэнне сацыяльнага асяроддзя, якое выключае стыгму і дыскрымінацыю ў дачыненні да тэмы ВІЧ/СНІДу, дапамагаюць пераламаць эпідэмію ВІЧ.
Поўны тэкст выступу даступны на сайце bit.ly/3gQQ6lK.
Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве
ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
ЮНЭЙДС
Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД
ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН
ПРААН
Праграма развіцця ААН
Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву
Help us improve your experience.
We are upgrading this website platform to make it clearer,
faster and more accessible.
Can you take a two-minute survey to share your feedback and help shape this upgrade?