Прэс-рэліз

Лічбавая інклюзія для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя

05 красавіка 2022

Віртуальнае мерапрыемства «Лічбавая інклюзія для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя» пройдзе 6 красавіка з 08:30 да 09:45 па жэнеўскім часе ў рамках Рэгіянальнага форума ЕЭК ААН па устойліваму развіццю.

Нефармальнае мерапрыемства – Лічбавая інклюзія для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя
Подпіс: Нефармальнае мерапрыемства – Лічбавая інклюзія для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя
Фота: © МСЭ

Сесія арганізавана Рэгіянальным аддзяленнем МСЭ для краін СНД пры падтрымцы Інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі. Падчас правядзення мерапрыемства будзе арганізаваны сінхронны руска-англійскі пераклад.

Пандэмія COVID-19 выкрыла недахопы і няроўнасць у сферы адукацыі, а людзі з інваліднасцю апынуліся ў найбольш уразлівым становішчы. Інфармацыйнае грамадства прапануе людзям з інваліднасцю значныя магчымасці для бесперапыннага навучання, а таксама для працаўладкавання, дзякуючы набыванню адпаведных лічбавых навыкаў. У гэтым кантэксце найважнейшую ролю іграе даступнасць інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. На надыходзячай Сусветнай канферэнцыі МСЭ па развіццю электрасувязі (чэрвень 2022 года) умацаванне лічбавых навыкаў і практычных сродкаў для забеспячэння сапраўднага лічбавага ахопу з’яўляецца адной з прыярытэтных тэм для краін СНД.

У 2021 г. Рэгіянальнае аддзяленне МСЭ для краін СНД падрыхтавала цэласны агляд палітыкі забеспячэння даступнасці ІКТ і нарматыўна-прававой базы ў еўрапейскіх і цэнтральнаазіяцкіх краінах рэгіёна, які з'яўляецца даведачным дакументам для дырэктыўных органаў і іншых зацікаўленых бакоў ва ўсім рэгіёне, змяшчае прыклады перадавых практык і рэкамендацыі па выяўленню і знішчэнню перашкод і бар’ераў на шляху даступнасці інфармацыі, сувязі і іншых паслуг, у тым ліку электронных паслуг і паслуг у надзвычайных сітуацыях.

У аналітычнай запісцы Інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі, прысвечанай тэме ўплыву COVID-19 на адукацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, асабліва ўважліва разглядаюцца падыходы, спосабы і рашэнні для падтрымкі бесперапыннага навучання і дасягнення сапраўды ўсеагульнай адукацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя пры дапамозе альтэрнатыўных форм навучання, галоўным чынам адкрытай і дыстанцыйнай адукацыі.

Паколькі лічбавыя рашэнні прыдатныя не толькі падчас надзвычайных сітуацый, такіх як пандэмія, але таксама з'яўляюцца доўгатэрміновым капіталаўкладаннем у забеспячэнне інклюзіўнасці і ўстойлівасці, гэта мерапрыемства дае дзяржавам-членам і іншым зацікаўленым бакам платформу для абмеркавання праблем, магчымасцяў і неабходных мер палітыкі, а таксама практычных пытанняў лічбавай інклюзіі і навучання людзей з інваліднасцю лічбавым навыкам.

Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве

МСЭ
Міжнародны саюз электрасувязі
ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН

Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву