Прэс-рэліз

Сустрэча Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі

25 сакавіка 2022

24 сакавіка 2022 года Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі правела рабочую сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Юрыем Амбразевічам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучае супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Рэспублікай Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця, падтрымку ААН нацыянальнай архітэктуры Мэтаў устойлівага развіцця (МУР), пытанні рэагавання на пандэмію COVID-19 і бягучую гуманітарную сітуацыю ў адносінах да мігрантаў і бежанцаў.

Іаана Казана-Вішнявецкі і Юры Амбразевіч таксама абмяняліся меркаваннямі аб рэгіянальных здарэннях, у тым ліку аб трагічнай сітуацыі ва Украіне, выказаўшы надзею на хуткае аднаўленне міру.

Структуры ААН, занятыя ў гэтай ініцыятыве

ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН

Мэты, якія мы падтрымліваем праз гэту ініцыятыву