ПРААН і нацыянальныя партнёры прынялі ўдзел у паседжанні Рады па ўстойлівым развіцці, прысвечаным адраджэнню чарнобыльскіх рэгіёнаў.
Праграма развіцця ААН і нацыянальныя партнёры прынялі ўдзел у тэматычным паседжанні Рады па ўстойлівым развіцці, прысвечаным адраджэнню рэгіёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Паседжанне Рады прайшло ў Мінску.
Падтрымка рэгіянальнага развіцця - адзін з ключавых стратэгічных напрамкаў краінавай праграмы ПРААН у Беларусі. Мэты ўстойлівага развіцця ААН павінны паступова рэалізоўвацца на ўсіх узроўнях, ва ўсіх рэгіёнах і раёнах Беларусі ў інтарэсах людзей.
За 30 гадоў партнёрства з Беларуссю ПРААН зрабіла значны ўнёсак і прапанавала шэраг інавацыйных рашэнняў у рамках нацыянальных праграм рэгіянальнага развіцця.
Caption: ПРААН прапануе комплексны падыход да развіцця чарнобыльскіх рэгіёнаў
ПРААН забяспечвае міжнародную экспертызу і садзейнічае ў такіх ключавых галінах развіцця як падтрымка мясцовых супольнасцяў у рамках тэрытарыяльна-арыентаванага падыходу, распрацоўка комплексных планаў развіцця раёнаў, турызм, садзейнічанне пераходу да зялёнай эканомікі, грантавая падтрымка інавацыйных мясцовых ініцыятыў, прадпрымальніцкая дзейнасць, ахова здароўя, адукацыя, праца з моладдзю, захаванне прыродных рэсурсаў і культурнай спадчыны, развіццё экатурызму, падтрымка ўразлівых груп насельніцтва.
Сёння ПРААН і нацыянальныя партнёры ў рамках Канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця таксама падтрымліваюць мясцовыя адміністрацыі і прадпрымальнікаў праз укараненне новых бізнес-рашэнняў і практык, лічбавых тэхналогій. Гэтая падтрымка дазваляе аптымізаваць і павышаць эфектыўнасць малага і сярэдняга бізнесу, выходзіць на новыя рынкі тавараў і паслуг.
Caption: Падтрымка ПРААН дазваляе аптымізаваць і павышаць эфектыўнасць малага і сярэдняга бізнесу
«Аснову сучасных падыходаў да рэгіянальнага развіцця складаюць умацаванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства, стратэгічныя інавацыі, лічбавыя рашэнні і новыя мадэлі фінансавання развіцця», - сказала Аляксандра Салаўёва, Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі. Комплексны і сістэмны падыход да рэгіянальнага развіцця ўключае распрацоўку і рэалізацыю рэнтабельных ініцыятыў у рамках Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы, прадстаўленай у 2021 годзе.
Дынаміка далейшага развіцця платформы прадугледжвае працу з нацыянальнымі партнёрамі па стварэнні комплексных інструментаў фінансавання развіцця, накіраваных на падтрымку дзяржаўна-прыватнага партнёрства і стварэнне спрыяльнага бізнес-асяроддзя.
У працы з рэгіёнамі, частка з якіх адраджаецца пасля чарнобыльскай катастрофы, ПРААН ужывае глабальныя веды, лепшыя мясцовыя практыкі і досвед.
Caption: Сумесна з партнёрамі ПРААН рэалізавалі 243 мясцовыя ініцыятывы, у тым ліку 25 ініцыятыў у раёнах, якія аднаўляюцца пасля Чарнобыля
У перыяд з 2015 па 2020 сумесна з партнёрамі ПРААН рэалізавалі 243 мясцовыя ініцыятывы, у тым ліку 25 ініцыятыў у раёнах, якія аднаўляюцца пасля Чарнобыля на суму 4,25 мільёна долараў ЗША.
У новым праграмным перыядзе за няпоўныя два гады ПРААН ўжо працуе над 151 ініцыятывамі на суму 5,4 мільёна долараў ЗША, у тым ліку 43 ініцыятывы рэалізуюцца на тэрыторыі раёнаў, якія аднаўляюцца пасля Чарнобыля. Бягучыя праекты і ініцыятывы падтрымліваюць прадпрымальніцтва, сістэму аховы здароўя, уразлівыя групы насельніцтва, дапамагаюць захоўваць экасістэмы, прасоўваюць экалагічную адукацыю і зялёныя тэхналогіі.
UN entities involved in this initiative
ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН
ПРААН
Праграма развіцця ААН
Goals we are supporting through this initiative
Help us improve your experience.
We are upgrading this website platform to make it clearer,
faster and more accessible.
Can you take a two-minute survey to share your feedback and help shape this upgrade?