Press Release

Гуманітарная дапамога ААН ва Украіне

31 March 2022

Узброены канфлікт ва Украіне неадкладна выклікаў рэзкае павелічэнне гуманітарных патрэб жыхароў краіны: пастаўкі тавараў першай неабходнасці спыненыя, мірныя жыхары ратуюцца ад баявых дзеянняў.

Паводле ацэнак ААН, цягам бліжэйшых месяцаў 12 мільёнам чалавек ва Украіне будуць патрэбныя дапамога і абарона, яшчэ больш за чатыры мільёны бежанцаў будуць мець патрэбу ў падтрымцы ў суседніх краінах.

Першага сакавіка 2022 года ААН і гуманітарныя партнёры арганізацыі выступілі з экстранным заклікам сабраць 1,7 мільярда долараў для тэрміновай дастаўкі гуманітарнай дапамогі людзям ва Украіне і бежанцам у суседніх краінах. ААН запытала 551 мільён долараў для дапамогі ўкраінцам, якія шукаюць прытулак за мяжой, у асноўным у Польшчы, Венгрыі, Румыніі і Малдове. ААН таксама выдзеліла дадатковыя 40 мільёнаў долараў з Цэнтральнага фонду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі для аказання жыццёва важнай дапамогі найбольш уразлівым пластам насельніцтва Украіны.

Ва Украіне знаходзяцца амаль тысяча супрацоўнікаў ААН, якія працуюць у васьмі гуманітарных цэнтрах - гарадах Днепр, Вінніца, Львоў, Ужгарад, Чарнаўцы, Мукачава, Луганск і Данецк. Штодня гуманітарныя ўстановы сістэмы ААН нарошчваюць маштабы гуманітарнай дапамогі ва Украіне.

  • Ад самога пачатку канфлікту ва Украіне Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) займаецца дастаўкай неадкладнай гуманітарнай дапамогі (гэта аптэчкі першай дапамогі, камплекты для аказання неадкладнай дапамогі для шпіталяў, неабходныя матэрыялы для акушэрскай і неанатальнай працы, цёплае зімовае адзенне, коўдры, гігіенічныя наборы, навучальныя матэрыялы), падрыхтоўкай эвакуацыі дзяцей з дзіцячых устаноў, стварэннем рэзервовага медыцынскага запасу для бесперапыннага аказання медыцынскай дапамогі, дастаўкай пітнай вады і працай па аднаўленню разбуранай інфраструктуры водазабеспячэння. Па стане на 28 сакавіка ЮНІСЕФ направіў у рэгіён 114 грузавікоў з 1 275 тонамі прадметаў першай неабходнасці. Каманда ЮНІСЕФ ва Украіне таксама распачала праграму адраснай дапамогі для 52 тысяч найбольш уразлівых сямей. Паблізу ключавых транспартных калідораў у шасці суседніх краінах таксама былі створаныя 26 бяспечных месцаў (Блакітныя кропкі). Іх мэта - дапамога дзецям і іх сем’ям, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы. Гэта месцы адпачынку і атрымання гуманітарнай, інфармацыйнай і першай псіхалагічнай дапамогі.
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) займаецца дастаўкай неадкладнай гуманітарнай дапамогі
Caption: Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) займаецца дастаўкай неадкладнай гуманітарнай дапамогі
Photo: © ЮНИСЕФ
  • Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН (УКГП) прадаўжае сваю прысутнасць у краіне і аказвае далей штодзённую гуманітарную дапамогу ўкраінцам. З пачатку 2022 года гуманітарныя канвоі, працу якіх каардынуе ААН, даставілі больш за 150 тон дапамогі найбольш уразлівым пластам насельніцтва на ўсходзе краіны. Агенцтва таксама працуе над наладжваннем сістэмы гуманітарнай каардынацыі і сталай сувязі з бакамі канфлікту для гарантый, якія дазваляюць дастаўляць гуманітарную дапамогу.

 

Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН (УКГП) працягвае аказваць штодзённую гуманітарную дапамогу ўкраінцам.
Caption: Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН (УКГП) працягвае аказваць штодзённую гуманітарную дапамогу ўкраінцам.
Photo: © УКВГ
  • Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) таксама напраўляе ва Украіну медыкаменты і іншыя тавары медыцынскага прызначэння. Усяго СААЗ удалося даставіць амаль 81 тону грузу, і цяпер персанал наладжвае яго размеркаванне па ўсёй Украіне. СААЗ таксама вылучыла 10,2 мільёнаў долараў са свайго Рэзервовага фонду і направіла супрацоўнікаў для аказання неабходнай дапамогі знясіленым бежанцам, якія пакінулі радзіму.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) таксама напраўляе ва Украіну медыкаменты і іншыя тавары медыцынскага прызначэння.
Caption: Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) таксама напраўляе ва Украіну медыкаменты і іншыя тавары медыцынскага прызначэння.
Photo: © ВОЗ
  • Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) на пастаяннай аснове дастаўляе ва Украіну камплекты надзвычайнай дапамогі ў галіне аховы рэпрадуктыўнага здароўя. Даныя камплекты забяспечваюць жыццёва неабходныя запатрабаванні амаль 500 000 чалавек, якім патрэбны базавая неадкладная акушэрская дапамога і дапамога нованароджаным, лячэнне інфекцый, а таксама лячэнне пасля згвалтаванняў. Апроч таго агенцтва дае псіхалагічную дапамогу бежанцам з Украіны, а таксама дастаўляе неабходнае абсталяванне для падтрымкі валанцёраў на кантрольна-прапускных пунктах.
Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) на пастаяннай аснове дастаўляе ва Украіну камплекты надзвычайнай дапамогі ў галіне аховы рэпрадуктыўнага здароўя.
Caption: Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) на пастаяннай аснове дастаўляе ва Украіну камплекты надзвычайнай дапамогі ў галіне аховы рэпрадуктыўнага здароўя.

Photo: © ЮНФПА
  • Ад пачатку канфлікту Праграма развіцця ААН (ПРААН) аказвае неадкладную падтрымку ў забеспячэнні сродкамі да існавання і аднаўленні базавых паслуг. У партнёрстве з урадамі суседніх краін, якія прымаюць бежанцаў, ПРААН аказвае падтрымку ў забеспячэнні экстранных медыцынскіх паслуг і псіхасацыяльных кансультацый, дапамогі з транспартыроўкай людзей праз мяжу, у тым ліку машыны хуткай дапамогі і аўтобусы, а таксама ў забеспячэнні часовага жылля і прытулку. ПРААН працягвае працаваць у краіне і павялічвае сваю прысутнасць за кошт мэтавага спецыялізаванага разгортвання ў напрамках кшталту разбору завалаў, ацэнкі ўрону і забеспячэння сродкаў да існавання ў надзвычайных сітуацыях, у тым ліку грашовай дапамогі. Улічваючы маштаб запатрабаванняў і прыярытэтаў, а таксама магутную інфраструктуру банкаўскіх і фінансавых паслуг у краіне, ПРААН аб’яднаецца з Крызісным каардынатарам ААН для прасоўвання выкарыстання шматмэтавай грашовай дапамогі, якая можа ахапіць найбольшую колькасць людзей у краіне з вострай патрэбай у падтрымцы. Згодна з папярэдняй ацэнкай ПРААН буйнамаштабная аперацыя па экстранным пераводзе грашовых сродкаў коштам каля 250 мільёнаў долараў ЗША штомесяц дазволіць кампенсаваць частковыя страты даходаў 2,6 мільёнаў чалавек, якія могуць апынуцца за рысай беднасці. ПРААН таксама прапаноўвае кропкі для аператыўнага ўзаемадзеяння і платформы для партнёраў па развіцці і гуманітарнай дзейнасці, каб напраўляць і пашыраць падтрымку Украіны.

 

Праграма развіцця ААН (ПРААН) аказвае неадкладную падтрымку ў забеспячэнні сродкамі да існавання і аднаўленні базавых паслуг.
Caption: Праграма развіцця ААН (ПРААН) аказвае неадкладную падтрымку ў забеспячэнні сродкамі да існавання і аднаўленні базавых паслуг.
Photo: © ПРООН
  • Цягам некалькіх апошніх дзён Сусветная харчовая праграма (СХП) даставіла ў Кіеў 26 метрычных тон высокакаларыйных прадуктаў. Гэта партыя разлічаная на задавальненне патрэб прыкладна 30 тысяч чалавек. У Харкаве прадстаўнікі СХП раздалі людзям, якія пацярпелі ад крызісу, 53 метрычных тоны хлеба. Працягваецца раздача ваўчараў для двух тысяч змушаных перасяленцаў у Львове.
  • Колькасць унутрана перамешчаных асоб (УПА) ва Украіне працягвае расці ў геаметрычнай прагрэсіі. Каб УПА змаглі пакрыць свае асноўныя патрэбы, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) распрацавала шматмэтавую праграму грашовай дапамогі. Праграма ўжо працуе ў Львоўскай вобласці і будзе пашырана на шэраг іншых абласцей. За першыя тры месяцы працы УВКБ ААН плануе ахапіць 360 тысяч чалавек у рамках праграмы. УВКБ падрыхтавала для раздачы са сваіх складоў асноўныя прадметы першай неабходнасці для 1,5 мільёна чалавек, а таксама закупляе матрацы, раскладныя ложкі і спальныя мяшкі. Ужо дастаўлена 95 тысяч тавараў і каля 450 тысяч тавараў будзе дастаўлена ў бліжэйшыя адзін-два тыдні. УВКБ ААН пашырае праграмы супрацоўніцтва з НДА партнёрамі для давання комплексных кансультацый па абароне. У якасці прыярытэтнага кірунку дзейнасці УВКБ ААН таксама аказвае падтрымку нацыянальным уладам у пашырэнні магчымасцей прыёму бежанцаў у транзітных цэнтрах і пунктах часовага размяшчэння.

 

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) распрацавала шматмэтавую праграму грашовай дапамогі.
Caption: Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) распрацавала шматмэтавую праграму грашовай дапамогі.
Photo: © УВКБ ООН
  • Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) стала нарошчвае патэнцыял па аказанні дапамогі людзям ва Украіне і суседніх краінах, у тым ліку унутрана перамешчаных асоб, бежанцаў і грамадзян трэціх краін: забяспечвае бяспечнае жыллё, дае прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, аказвае медыцынскую падтрымку, у тым ліку псіхалагічную дапамогу, дапамагае замежным грамадзянам з вяртаннем на радзіму. На мінулым тыдні МАМ запусціла праграму грашовай дапамогі ва Украіне. Першы рэгіён, які ахапіла праграма, гэта Закарпацкая вобласць. МАМ нацэленая даць наяўныя грошы 40 тысячам чалавек у гэтым рэгіёне. Каб забяспечыць годнае пражыванне людзей, якія бягуць ад ваенных дзеянняў, МАМ таксама супрацоўнічае з Airbnb у Польшчы, Малдове, Румыніі, Венгрыі і Славакіі. Агенцтва таксама праводзіць маніторынг міграцыйных патокаў, ацэньвае патрэбы людзей і збірае даныя ў асноўных пунктах перасячэння меж. Каб забяспечыць бяспеку людзей, якія перамяшчаюцца, ва Украіне і ў суседніх краінах з падтрымкай МАМ працуюць гарачыя лініі. З 24 лютага па 28 сакавіка гарачая лінія ва Украіне дала 18 790 кансультацый у адказ на 3 957 прынятых званкоў. Каля 62 працэнтаў званкоў было атрымана ад унутрана перамешчаных асоб. У сувязі с узрастаючай уразлівасцю людзей, закранутых вайной, адносна гандлю людзьмі МАМ таксама актывізуе сваю працу па супрацьдзеянні гэтаму злачынству ў рэгіёне.
Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) стала нарошчвае патэнцыял па аказанні дапамогі людзям ва Украіне і суседніх краінах, у тым ліку унутрана перамешчаных асоб, бежанцаў і грамадзян трэціх краін
Caption: Международная организация по миграции (МОМ) постоянно наращивает потенциал по оказанию помощи людям в Украине и соседних странах, включая внутренне перемещенных лиц, беженцев и граждан третих стран
Photo: © МОМ

Даведацца пра работу агенцтваў ААН ва Украіне можна тут https://news.un.org/ru/focus/ukraina

 

UN entities involved in this initiative

МАМ
Міжнародная арганізацыя па міграцыі
УКГП
Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў
ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
ПРААН
Праграма развіцця ААН
ЮНФПА
Фонд ААН у галіне народанасельніцтва
УВКБ ААН
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў
ЮНІСЕФ
Дзіцячы фонд ААН

Goals we are supporting through this initiative