Press Release

ААН заклікае неадкладна ўвесці гуманітарную паўзу ва Украіне

06 March 2022

Тысячы жыхароў Украіны працягваюць прыбываць у Польшчу
Caption: Тысячы жыхароў Украіны працягваюць прыбываць у Польшчу
Photo: © Фото ВПП/М.Фраттини

Каардынатар ААН у крызіснай сітуацыі ва Украіне Амін Авад заклікаў да “неадкладнай гуманітарнай паўзы” у баявых дзеяннях паміж расійскімі і ўкраінскімі вайсковымі, паколькі ў краіну прыбывае гуманітарная дапамога ААН.

Амін Авад і суправаджальныя спецыялісты спрабуюць дабіцца пашырэння маштабаў гуманітарных аперацый ва Украіне. Галоўная мэта місіі, паводле слоў каардынатара ААН, заключаецца ў тым, каб “тэрмінова расставіць прыярытэты і вывучыць лагістыку дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў надзвычайна складаных умовах”.

Каардынатар у крызісных сітуацыях прывітаў вынікі другога раўнда перамоў паміж дэлегацыямі Украіны і Расіі, якія дамовіліся аб прадстаўленні гуманітарных калідораў, а таксама заклікаў “тэрмінова ператварыць літары пагадненняў у дзеянні на месцах” дзеля экстраннага аказання дапамогі мільёнам пацярпелых.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у тэлефоннай размове ў суботу запэўніў кіраўніка МЗС Украіны Змітра Кулебу, што Арганізацыя Аб'яднаных Нацый пашырыць маштабы гуманітарнай дапамогі ўкраінцам як унутры краіны, так і за яе межамі. Дагаворныя бакі таксама абмеркавалі пытанні бяспечнага зыходу з зон баявых дзеянняў украінскіх бежанцаў, а таксама грамадзян трэціх краін.

У Заходнюю Украіну прыбываюць грузы ЮНІСЕФ

Дзіцячы фонд ААН падтрымаў заклікі Аміна Авада. У сваёй суботняй заяве ЮНІСЕФ падкрэсліў, што гуманітарная паўза дазволіць сем’ям у найбольш пацярпелых раёнах Украіны пакінуць падвалы, каб зрабіць запасы вады і харчавання, звярнуцца за медыцынскай дапамогай або знайсці бяспечнае сховішча ў другім месцы.

Нягледзячы на няпэўнасць вакол перамоў паміж бакамі канфлікту і актыўныя баявыя дзеянні, ААН працягвае накіроўваць у краіну гуманітарную дапамогу. У суботу ў Львоў прыбыла першая гуманітарная партыя ЮНІСЕФ. Шэсць грузавікоў даставілі каля 62 тон грузу: лекі, аптэчкі, акушэрскія наборы, хірургічнае абсталяванне, наборы для дзяцей малодшага ўзросту, а таксама цацкі. Дадатковая партыя гуманітарнага грузу - 17 тысяч коўдраў і цёплая зімовая вопратка для дзяцей - рухаецца цяпер ва Украіну праз Польшчу.

“Становішча дзяцей і іх сем’яў усё больш пагаршаецца, - заявіў у суботу Мурат Шахін, прадстаўнік ЮНІСЕФ ва Украіне. - Гуманітарныя пастаўкі дапамогуць аказаць неабходную сёння падтрымку жанчынам, дзецям і медыкам”.

Паводле ЮНІСЕФ, у выніку эскалацыі канфлікту ва Украіне мноства сем’яў прымушаны падоўгу хавацца ад бамбёжак пад зямлёй, з-за чаго яны поўнасцю адрэзаны ад жыццёва важных паслуг. Шпіталі і радзільныя дамы перавялі сваіх пацыентаў у падвалы. Сотні тысяч людзей ва усёй краіне засталіся без бяспечнай пітнай вады. Ва Украіне канчаюцца крытычна важныя медыкаменты. У гэтых складаных умовах крана вымушана была спыніць барацьбу з поліяміэлітам.

СААЗ асуджае напады на медыцынскія ўстановы

Крызіс у галіне аховы здароўя пагаршаецца нападамі на шпіталі, паліклінікі і медыцынскіх работнікаў, паведаміла ў суботу Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

СААЗ пацвердзіла дакладнасць атрыманых у Арганізацыі даных аб нападах на медыцынскія ўстановы, у выніку якіх загінулі шэсць чалавек і 11 атрымалі раненні. Сусветная арганізацыя аховы здароўя настойвае на тым, што медыцынскія работнікі павінны мець магчымасць аказваць дапамогу пацярпелым у бяспечным і абароненым асяроддзі.

UN entities involved in this initiative

ОПК ААН
Офіс Пастаяннага каардынатара ААН
ДГК ААН
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН

Goals we are supporting through this initiative