Беларусь як адзін з лідараў развіцця Разумных устойлівых гарадоў у рэгіёне СНД
15-16 лютага 2022 года ў Мінску прайшоў Форум МСЭ «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўнічы складальнікі».
Удзельнікі форуму, на якім сабраліся болей 190 экспертаў з 10 краін свету, абмеркавалі галіновую палітыку і стратэгію развіцця разумных устойлівых гарадоў, якія рэалізуюць органы ўлады; фармаванне цэнтралізаванага, скразнога і празрыстага кіравання гарадамі; павышэнне якасці жыцця гарадскога насельніцтва; забеспячэнне спрыяльных умоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.
На адкрыцці Форуму выступіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган. У сваім выступе Міністр падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі ў галіне ўкаранення разумных рашэнняў спрыяе стварэнню ў краіне экасістэмы разумных устойлівых гарадоў.
На гэты момант у Беларусі ўжо ёсць неабходная інфраструктура (сетка перадачы даных і цэнтры іх трымання, механізмы ідэнтыфікацыі, электронныя сэрвісы, біяметрычныя дакументы і г.д.), якая ляжа ў аснову гэтай экасістэмы і дапаможа пераадолець лічбавы разрыў паміж гарадамі і рэгіёнамі.
МСЭ пагутарыў з Аляксандрам Макрагіным, кіраўніком Упраўлення міжнароднай дзейнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, і Аленай Шорр, намеснікам кіраўніка Упраўлення рэалізацыі дзяржаўных ІКТ-праектаў і закупак Міністэрства, каб даведацца, якіх прыярытэтаў прытрымліваецца Беларусь пры будаванні разумных устойлівых гарадоў і якія поспехі ўжо былі дасягнутыя.
Калі праводзілі першы форум, наколькі мы ведаем, напрамак разумных устойлівых гарадоў у Беларусі толькі пачаў развівацца. Раскажыце, калі ласка, які прагрэс быў дасягнуты ў Беларусі з 2019 года?
Сапраўды, дыялогавая пляцоўка Форума «Разумныя ўстойлівыя гарады» пачала працу ў Мінску ў 2019 годзе, і менавіта з 2019 года Міністэрства сувязі наладжвае сістэмную паслядоўную працу ў напрамку комплекснага ўкаранення тэхналогій «разумнага горада»: у рэспубліцы створаныя дастатковыя інфраструктурныя і інфармацыйныя зачыны - гэта базавыя ўмовы развіцця тэхналогій "разумных гарадоў», а таксама сфарміраваныя дакладныя планы далейшага руху, вызначаны прыярытэты і перспектывы.
У краіне створана развітая нацыянальная інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура, якая дае мноства новых магчымасцяў для ўсебаковага і ўстойлівага развіцця, у тым ліку і пераадолення лічбавага разрыву паміж горадам і рэгіёнам. Створаны адпаведная сусветным стандартам сетка перадачы даных, надзейныя цэнтры іх захоўвання і апрацоўкі, механізмы ідэнтыфікацыі, інструменты для электронных плацяжоў, сучасныя электронныя сэрвісы і сродкі абароны інфармацыі.
Таксама за некалькі апошніх гадоў сфарміравана дастатковая тэарэтычная база для развіцця тэхналогій «разумных гарадоў». З 2019 па 2021 год распрацаваная абагульненая тыпавая Канцэпцыя развіцця «разумных гарадоў», якае дае аснову для адаптацыі і маштабавання на рэгіянальным узроўні, таксама рэалізаваны шэраг навукова-даследчых работ у гэтай сферы. Сярод іх даследаванне сістэмных уласцівасцей і распрацоўка праектаў асноўных палажэнняў, якія акрэсліваюць укараненне, функцыянаванне і развіццё адзінай сістэмы разумнага гораду, а таксама адаптацыя тыпавой канцэпцыі з распрацоўкай дарожных карт для больш чым 20 гарадоў.
І, што важна, з 2021 года ў рэспубліцы пачалася рэалізацыя «праекта будучыні» - "Разумныя гарады Беларусі», які падтрымаў Глава дзяржавы. Міністэрства сувязі сфарміравала і зацвердзіла на ўзроўні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь План мерапрыемстваў для рэалізацыі «праекта будучыні», у тым ліку мерапрыемствы, якія прадугледжваюць комплексную і паслядоўную рэалізацыю праекта:
сістэмаўтваральныя, інфраструктурныя, пілотныя і эксперыментальныя праекты, мерапрыемствы для нарматыўна-прававога і навуковага забеспячэння, арганізацыйныя, адукацыйныя і папулярызацыйныя.
Асноўны інструмент практычнай рэалізацыі «праекта будучыні» - Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады. Праграма прадугледжвае шэраг сістэмаўтваральных, інфраструктурных мерапрыемстваў, і ў першую чаргу - гэта стварэнне тыпавой рэгіянальнай дзяржаўнай лічбавай платформы "Разумны горад" і яе ўкараненне ў 17 гарадах Беларусі да 2025 года.
Сёння ўжо рэалізуюцца ўсе мерапрыемствы Плана, і гэта дазваляе спадзявацца на рэалізацыю маштабных планаў сфарміраваць у перспектыве лічбавую экасістэму "лічбавая дзяржава".
Бадай што, найбольш адметнай рысай пабудовы разумных гарадоў у Беларусі з'яўляецца тое, што краіна актыўна развівае сярэднія і малыя гарады, дзе перш за ўсё рэалізуюцца пілотныя праекты. Раскажыце, калі ласка, аб гэтым больш падрабязна на прыкладзе аднаго з гарадоў.
У прыярытэце краіны задачы, накіраваныя на канцэнтрацыю рэсурсаў на ключавых напрамках развіцця рэгіёнаў і ў цэнтрах эканамічнага росту, дзе існуе інвестыцыйны патэнцыял і неабходныя ўмовы (развітая інфраструктура, якасць працоўных рэсурсаў).
Сыходзячы з пастаўленых задач, нараўне з паслядоўнай рэалізацыяй рэспубліканскіх праектаў лічбавізацыі, Міністэрства сувязі праводзіць кропкавую падрыхтоўку да сістэмнага ўкаранення лічбавых тэхналогій у рэгіёнах рэспублікі - пачынаючы з 11 гарадоў (раёнаў) краіны з колькасцю жыхароў больш за 80 тысяч чалавек (гарады 80+), выдзеленых як патэнцыяльныя цэнтры эканамічнага росту, дзе ў якасці пілотных праектаў плануецца ажыццявіць першачарговую лічбавую трансфармацыю з далейшай перспектывай маштабавання ў рамках рэспублікі.
Міністэрства сувязі, як было ўжо сказана раней, у рамках навукова-даследчай працы арганізавала і правяло перадпраектныя абследаванні названых гарадоў, вывучыла іх патэнцыял, вызначыла патрэбнасці гараджан, распрацавала Канцэпцыі развіцця "разумных гарадоў», сфарміравала «дарожныя карты» іх рэалізацыі. Сёння рэалізуюцца пілотныя і эксперыментальныя праекты - перш за ўсё, у Оршы, дзе ствараюцца цэнтры аператыўнага рэагавання, ідзе падрыхтоўка да рэалізацыі эксперыментальнага праекта «Разумны квартал», запушчанае ў эксплуатацыю мабільнае прыкладанне «Мой горад». Рэалізацыя праекту «Мой горад» пачалася з Полацку, а сёння праект прадпрыемства сувязі Белтэлеком працуе ўжо ў дзевяці гарадах рэспублікі.
Вопыт якіх краін і гарадоў быў для вас найбольш цікавым і карысным падчас рэалізацыі праектаў будавання разумных гарадоў у Беларусі?
Фарміруючы стратэгіі і планы ўкаранення тэхналогій "разумных гарадоў" у рэспубліцы, Міністэрства сувязі абапіраецца на праведзены падчас названых раней навуковых даследаванняў аналіз міжнароднага вопыту ў галіне ўкаранення рашэнняў "разумнага горада" і распрацаваных рацыянальных падыходаў. Ёсць многа тыпавых рашэнняў, якімі ўжо карыстаюцца, ёсць адрозненні - у цэлым тут няма адзінага падыходу, каб яго капіраваць, як на ўзроўні краіны, так і ў рамках асобна ўзятага горада. Усюды свае патрэбнасці, падыходы, асаблівасці, якія залежаць ад значнага спектра фактараў. Таму можна сказаць, што як кожная краіна зыходзіць са свайго бачання, так і наша рэспубліка сістэмна ўкараняе лічбавыя тэхналогіі, пачынаючы са сталіцы і рэгіёнаў з далейшым маштабаваннем у рэспубліцы.
Як вы думаеце, якую ролю грае форум МСЭ ў развіцці гэтага напрамку ў рэгіёне?
Улічваючы, што на Форуме плануецца сабраць, прадэманстраваць і абмеркаваць самыя паспяховыя кейсы ад канцэпцый і стратэгій да ўкаранення канкрэтных тэхналагічных "разумных" рашэнняў для грамадзян, кіравання горадам і бізнесу, а таксама вопыт і прафесіяналізм яго ўдзельнікаў, вынікі Форуму несумненна забяспечаць значны ўклад у развіццё сістэмы Разумных устойлівых гарадоў не толькі ў рэгіёнах, але і ў цэлым у рэспубліцы.
Дазвольце выказаць падзяку Міжнароднаму саюзу электрасувязі за арганізацыю, каардынацыю і падтрымку такіх важных і яскравых мерапрыемстваў, накіраваных на будаванне разумных устойлівых гарадоў для Рэспублікі Беларусь.
З пажаданнямі поспеху і далейшай сумеснай канструктыўнай працы.
З матэрыяламі форума «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўнічы складальнікі» можна пазнаёміцца на сайце.