Пресс-релиз

Кіраўнік МАГАТЭ асудзіў ціск на персанал Запарожскай АЭС з боку расійскіх вайскоўцаў

07 марта 2022

  • Украіна паведаміла Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергіі (МАГАТЭ), што, хаця персанал Запарожскай атамнай электрастанцыі і працягвае эксплуатацыю АЭС, але кіраўніцтва станцыі ў цяперашні час падпарадкоўваецца загадам расійскага вайсковага камандавання. Аб гэтым паведаміў у сённяшняй заяве Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі.
Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі
Подпись: Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі
Фото: © Фото МАГАТЭ/Д.Калма

Украіна таксама паведаміла, што любыя дзеянні кіраўніцтва АЭС, у тым ліку меры, звязаныя з тэхнічнай эксплуатацыяй шасці блокаў рэактара, патрабуюць папярэдняга ўзгаднення з расійскім вайсковым камандаваннем.

Генеральны дырэктар МАГАТЭ выказаў сур’ёзную заклапочанасць, паколькі гэта супярэчыць аднаму з сямі пастулатаў ядзернай бяспекі, якія Рафаэль Марыяна Гросі пералічыў на экстранным пасяджэнні Савета кіраўнікоў МАГАТЭ другога сакавіка. Пастулат нумар тры абвяшчае, што: “Аператыўны персанал павінен мець магчымасць выконваць свае абавязкі і прымаць рашэнні без знешняга націску».

Украіна таксама паведаміла МАГАТЭ, што расійскія вайсковыя ў зоне АЭС адключылі некаторыя з мабільных сетак і Інтэрнэт, каб перарваць уцечку праўдзівай інфармацыі з месца падзей. Украінскі ядзерны рэгулятар не можа падтрымліваць рэгулярную сувязь з персаналам на Запарожскай АЭС. Паводле кіраўніка МАГАТЭ, гэта супярэчыць яшчэ аднаму з сямі пастулатаў ядзернай бяспекі, які абвяшчае, што паміж органам, які рэгулюе ядзерны аб'ект, і самім аб'ектам павінна быць забяспечана надзейная сувязь.

Нягледзячы на праблемы з сувяззю, украінскі рэгулятар змог забяспечыць абноўленую інфармацыю аб працоўным стане Запарожскай АЭС і пацвердзіць, што ўзровень радыяцыі там застаецца ў норме.

Украінскі ядзерны рэгулятар паведаміў МАГАТЭ аб тым, што сутыкнуўся з праблемамі ў зносінах с персаналам Чарнобыльскай АЭС. 24 лютага расійскія войскі ўзялі закансерваваную АЭС пад свой кантроль. Паведамляецца, што штат з больш як двума сотнямі тэхнічных працаўнікоў і ахоўнікаў з 23 лютага да гэтага часу не змяніўся. “Я заклікаю тых, хто кантралюе Чарнобыльскую АЭС, неадкладна дазволіць ратацыю персаналу дзеля агульнай бяспекі”, - заявіў кіраўнік МАГАТЭ.

Генеральны дырэктар пацвердзіў сваю гатоўнасць прыехаць ва Украіну, каб асабіста пераканацца ў гатоўнасці бакоў канфлікту забяспечыць бяспеку і абароненасць усіх атамных электрастанцый Украіны.

Агентства ООН, вовлеченные в эту инициативу

МАГАТЭ
Международное агентство по атомной энергии
Офис Постоянного координатора ООН
Офис Постоянного координатора ООН
ДГК ООН
Департамент глобальных коммуникаций ООН

Цели, которые мы поддерживаем через эту инициативу