Наша каманда ў Беларусі

Доктар Расул Багіраў

Доктар Расул Багіраў

ААН
Пастаянны каардынатар ААН
 
 
 
Доктар Расул Багіраў пачаў працу ў якасці Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі 30 сакавiка 2024 года. Доктар Расул Багіраў, грамадзянін Азербайджана, мае больш за 25 гадоў вопыту работы ў сферы чалавечага развіцця, асабліва ў такіх ключавых сектарах, як ахова здароўя, адукацыя і сацыяльная абарона. Ён зрабіў значны ўнёсак у аказанне падтрымкі краінам у рэагаванні на наступствы стыхійных бедстваў як прыроднага, так і антрапагеннага характару, разам з яго адданасцю справе ўмацавання ўстойлівасці суполак у супрацьстаянні такім выклікам. Да свайго прызначэння Пастаянным каардынатарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі доктар Багіраў узначальваў Аддзел краінавай стратэгіі і падтрымкі ў Офісе Генеральнага дырэктара штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Жэневе. Яго асноўнай задачай было ўмацаванне лідарскага патэнцыялу СААЗ на ўзроўні краіны. Сярод яго дасягненняў важны ўнёсак, які доктар Багіраў зрабіў, працуючы ў групе Сусветнага банка, дзе ў яго была ключавая роля як у крэдытных, так і ў іншых аперацыях. Доктар Багіраў атрымаў прафесійныя ступені ў галіне медыцыны, агульнага менеджменту і эканомікі аховы здароўя ва ўніверсітэтах Баку, Лондана, Нотынгема і Абердзіна. Ён быў удастоены некалькіх узнагарод, у тым ліку ганаровай стыпендыі Такемі ў Гарвардскай школе грамадскай аховы здароўя.
Aliaksandr Davidzenka

Аляксандр Давідзенка

ЮНЭЙДС
Краінавы дырэктар
 
Аляксандр мае больш за 20 гадоў вопыту працы ў галіне аховы здароўя, маркетынгу і кіравання праектамі і праграмамі. Да свайго прыходу ў сістэму ААН у 2017 гаду ён працаваў у розных сферах, у тым ліку прыкладна дзесяць гадоў як урач агульнай практыкі ў ваеннай медыцыне, а потым у якасці кіраўніка праектаў і спецыяліста у сферы маркетынгу міжнароднай фармацэўтычнай кампаніі. Апошнія тры гады Аляксандр працаваў праграмным аналітыкам краінавага офіса ЮНФПА ў Беларусі, дзе адказваў за дзейнасць у наступных кірунках: сексуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе, моладзь, ВІЧ. Аляксандр з вялікім энтузіязмам ставіцца да бесперапыннай адукацыі; яго хобі – спорт, чытанне, кулінарыя. Ён мае дыплом урача Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама некалькі сертыфікатаў паслядыпломнай адукацыі ў галіне медыцыны і маркетынгу. Аляксандр жанаты, мае двух дзяцей. Валодае рускай, беларускай, украінскай і англійскай мовамі.
Armen Martirosyan

Армэн Марцірасян

ПРААН
Выконваючы абавязкі Пастаяннага прадстаўніка
 
 
 
Спадар Армэн Марцірасян уступіў на пасаду Выконваючага абавязкі Пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў жніўні 2023 года. Да гэтага прызначэння, сп. Марцірасян прысвяціў больш за 15 гадоў працы ў офісе ПРААН у Рэспубліцы Арменія, дзе паслядоўна каардынаваў працу ў галіне экалогіі (змяненне клімату, ахова навакольнага асяроддзя, энергетыка, зніжэнне рызыкі бедстваў), а затым устойлівага росту і сацыяльна-эканамічнага. развіцця краіны. Раней г-н Марцірасян быў супрацоўнікам Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра на Каўказе (Тбілісі), Армянскага Таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама асіставаў у праграмах GTZ (НЯМЕЦКАЯ ТЭХНІЧНАЯ ДАПАМОГА) і ТАСІС (ЕЎРАПЕЙСКАЯ САЮЗ). Магістр прамысловай інжынерыі, г-н Марцірасян таксама быў стыпендыятам праграмы Джона Сміта (Злучанае Каралеўства) і Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ ЦУЕ) (Сентендрэ, Венгрыя). Сярод іншага, скончыў курсы Цэнтральнаеўразійскай акадэміі лідэрства (Універсітэт Коха, Стамбул) і Гарвардскай школы Кэнэдзі (Бостан, ЗША) для кіраўнікоў вышэйшага звяна. Г-н Марцірасян - грамадзянін Арменіі, жанаты, выгадаваў дваіх дзяцей. Вольна валодае армянскай, рускай, англійскай мовамі, і на базавым узроўні - грузінскай.
Olga

Вольга Атрошчанка

ЮНФПА
Кіраўнік офіса
Вольга Атрошчанка заступіла на пасаду Кіраўніка офіса Фонда ААН ў галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі ў красавіку 2019 года. Далучылася да ААН у 2007 годзе ў якасці члена каманды ПРААН, якая працуе над праграмамі лячэння і прафілактыкі ВІЧ і туберкулёзу. З 2012 года курыравала праграмы Глабальнага фонду па барацьбе супраць ВІЧ і туберкулёзу ў Беларусі. З 2014 года таксама кіравала праграмамі ПРААН у Беларусі ў галіне неінфекцыйных захворванняў, прасоўвання здаровага ладу жыцця, гендарнай роўнасці, сацыяльнай інтэграцыі і пашырэння праў і магчымасцей людзей з інваліднасцю, а таксама падтрымкі мясцовых ініцыятыў у сферы развіцця. У часы свайго часовага прызначэння ў Стамбульскі рэгіянальны офіс ПРААН у 2018 годзе Вольга аказвала падтрымку Групе па ВІЧ, удзельнічала ў дзейнасці па ахове здароўя і развіцця ў мабілізацыі рэсурсаў, каардынацыі ацэнак прававога асяроддзя адносна ВІЧ у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, а таксама ў працы над сацыяльнымі, эканамічнымі і экалагічнымі фактарамі, якія ўплываюць на развіццё сістэм аховы здароўя.
Вольга Шчарбіна

Вольга Шчарбіна

МФК
Кіраўнік офіса
 
Вольга Шчарбіна кіруе офісам IFC у Беларусі з лістапада 2012 года. Адказвае за распрацоўку і рэалізацыю стратэгіі IFC у краіне, падтрыманне дыялогу з Урадам, развіццё інвестыцыйнай праграмы і курыраванне праектаў кансультатыўнай дапамогі IFC, якія рэалізуюцца ў Беларусі. Спадарыня Шчарбіна – грамадзянка Беларусі, працуе ў IFC з 2004 года. Мае вопыт у інвестыцыйных праектах у вытворчасці, харчовай розніцы, даступным жыллё, камерцыйнай нерухомасці і банкаўскім сектары, а таксама ў кансультатыўных праектах IFC, накіраваных на развіццё прыватнага сектара і канкурэнцыі, паляпшэнне дзелавога асяроддзя, падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, павышэнне канкурэнтаздольнасці і экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў. Працавала ў Беларусі, ЗША, краінах Цэнтральнай Азіі. Скончыла з адзнакай факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а таксама магістратуру Школы бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Мае ступень магістра бізнес-адміністравання (MBA) Універсітэта Місісіпі, ЗША.
Доктар Сяргей Дыярдзіца

Доктар Сяргей Дыярдзіца

СААЗ
Прадстаўнік СААЗ/Кіраўнік Краінавага офіса СААЗ
 
 
 
Доктар Сяргей Дыярдзіца, кандыдат медыцынскіх навук, прыступіў да выканання абавязкаў Прадстаўніка СААЗ у Беларусі/Кіраўніка Краінавага офіса СААЗ у Беларусі з 17 жніўня 2022 года. Да гэтага прызначэння з 2017 па 2022 гады доктар Дыярдзіца працаваў Прадстаўніком СААЗ у Манголіі, з 2011 па 2017 гг. быў каардынатарам аддзела пашыранай праграмы імунізацыі ў Бюро СААЗ для заходняй часткі Ціхага акіяна. З 2003 па 2011 гады доктар Дыярдзіца працаваў медыцынскім супрацоўнікам у Прадстаўніцтве СААЗ у Бангладэш. Доктар Дыярдзіца пачаў сваю працу ў СААЗ у 2001 годзе ў якасці кансультанта па пашыранай праграме імунізацыі. Да працы ў СААЗ доктар Дыярдзіца быў малодшым, затым старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце вірусных прэпаратаў у Маскве і ардынатарам у Інстытуце паразіталогіі і трапічнай медыцыны ў Маскве. Доктар Дыярдзіца скончыў Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сеченова. Ён мае ступень магістра медыцынскіх навук у галіне медыцынскай паразіталогіі і трапічнай медыцыны, эпідэміялогіі і барацьбы з трапічнымі хваробамі Інстытута медыцынскай паразіталогіі і трапічнай медыцыны ім. А.І. Марцыноўскага і ступень кандыдата медыцынскіх навук у галіне вірусалогіі НДІ вірусных прэпаратаў (Расія). Доктар Сяргей Дыярдзіца размаўляе на рускай і англійскай мовах і з'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі.
Mahym

Махым Оразмухамедава

МАМ
Кіраўнік Прадстаўніцтва
 
Махым Оразмухамедава прыступіла да выканання абавязкаў Кіраўніка Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі ў лютым 2020 года. Да гэтага прызначэння цягам двух гадоў (2018-2019) займала пасаду Кіраўніка Прадстаўніцтва МАМ на Фіджы, дзе была ключавым каардынатарам па пытаннях нацыянальнай і міжкраінавай міграцыйнай павесткі і забяспечвала ўзаемадзеянне з урадам Рэспублікі Фіджы. На працягу сямі гадоў (2010-2017) спадарыня Оразмухамедава ўзначальвала Прадстаўніцтва МАМ у Туркменістане. Да працы ў МАМ спадарыня Оразмухамедава супрацоўнічала з ПРААН (2006-2008) і ЮСАІД (2001-2005), дзе ўзначальвала праекты і праграмы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і здароўя. Спецыялізуецца ў такіх сферах, як развіццё грамадзянскай супольнасці, супрацьдзеянне гандлю людзьмі, міграцыя і змяненне клімату. Апроч іншага спадарыня Оразмухамедава кіруе краінавымі праграмамі Беларусі па праблемах міграцыі і забяспечвае іх падтрымку ў пытаннях кіравання межамі, гатоўнасці да надзвычайных сітуацый і рэагавання на іх, а таксама ў галіне аховы здароўя.
Рустам Хайдараў

Рустам Хайдараў

ЮНІСЕФ
Прадстаўнік
 
Рустам Хайдараў быў прызначаны Прадстаўніком ЮНІСЕФ у Беларусі ў верасні 2022. Досвед працы спадара Хайдарава – больш за 20 гадоў, пры гэтым вялікая частка злучана з дзейнасцю ЮНІСЕФ у краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Да прызначэння ў Беларусі сп-р Хайдараў працаваў у штаб-кватэры ЮНІСЕФ: узначальваў аддзел камунікацый па пытаннях вакцынацыі і ліквідацыі поліяміэліту. Апроч таго, ён працаваў у галіне сацыяльных і паводзінавых камунікацый. З 2013 па 2016 год спадар Хайдараў быў рэгіянальным саветнікам па Усходняй і Паўднёвай Афрыцы: кіраваў місіяй ЮНІСЕФ па рэагаванні на выбух поліяміэліту ў Самалі, Кеніі, Эфіёпіі, Угандзе і Паўднёвым Судане. Сп-р Хайдараў кіраваў праграмамі камунікацый з мэтай развіцця ў Пакістане ў 2011-2013, каб пераадолець стыгму ў дачыненні да вакцынацыі і наладзіць партнёрскія адносіны з прыватным сектарам, фондамі і прыватнымі асобамі. Рустам Хайдараў пачаў кар'еру на радзіме ва Узбекістане, засяродзіўшы ўвагу на камунікацыях у галіне грамадскай аховы здароўя і экстраннага рэагавання на эпідэміі і стыхійныя бедствы. На працягу кар'еры сп -р Хайдараў працаваў у некалькіх краінах для падтрымкі насельніцтва падчас надзвычайных сітуацый і крызісаў. Ён таксама працаваў у Цэнтры кантролю захворванняў у Атланце і ў Інстытуце акадэмічных альянсаў пры Канзаскім дзяржаўным універсітэце.
Erol Arduç

Эрал Ардуч

УВКБ ААН
Прадстаўнік
 
У лютым 2023 года сп. Эрал Ардуч заняў пасаду прадстаўніка УВКБ ААН у Беларусі і ўзначальвае міжнародную абарону асоб, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі УВКБ ААН. Сп. Ардуч – адвакат у галіне права прытулку і правоў чалавека, які працуе ва УВКБ ААН з 2002 года і зрабіў свой унёсак у дзейнасць УВКБ ААН у розных краінах свету, у апошні час як кіраўнік місіі УВКБ ААН у Косава, а таксама на розных пасадах у Замбіі, Венгрыі, Грэцыі, Украіне, Швейцарыі, Кеніі, Ісламскай Рэспубліцы Іран, Рэспубліцы Судан і Рэспубліцы Турцыя. Сп. Ардуч мае вучоныя ступені ў міжнародным публічным праве і праве Еўрапейскага саюза, а таксама акадэмічныя сертыфікаты ў паліталогіі і філасофіі Бонскага ўніверсітэта ў Германіі. Сп. Ардуч жанаты. Валодае турэцкай, нямецкай, англійскай і французскай мовамі (сярэдні ўзровень).