Даклад аб выніках работы ААН у Беларусі ў 2020 годзе
21 июля 2021
Першы даклад аб выніках работы ААН у Беларусі, у якім адлюстравана дзейнасць устаноў, фондаў і праграм ААН, якія аказвалі садзейнічанне працэсу развіцця Беларусі ў 2020 годзе.
Нягледзячы на зменлівы кантэкст, асноўная ўвага сістэмы ААН у Беларусі была па-ранейшаму засяроджана на Мэтах устойлівага развіцця (МУР) і становішчы ўразлівых груп насельніцтва. У дакладзе падрабязна выкладзена работа, якую ААН у Беларусі зрабіла, і вынікі, якіх яна дамаглася, дапамагаючы беларусам дасягнуць МУР.