Апошняе
Выступ
17 снежня 2022
Памёр старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак
Даведацца больш
Гісторыя
02 снежня 2022
У Мінску адзначылі Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
Даведацца больш
Выступ
01 снежня 2022
Прывітальнае слова Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Iанны Казана-Вішнявецкі
Даведацца больш
Апошняе
Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі
Мэты ўстойлівага развіцця - гэта глабальны заклік да дзеяння, накіраваны на ліквідацыю галечы, абарону навакольнага асяроддзя і клімату планеты і на забеспячэнне таго, каб людзі паўсюдна маглі жыць у міры і дабрабыце.
Публікацыя
28 сакавіка 2021
План сацыяльна-эканамічных мер краінавай групы ААН у Беларусі ў адказ на COVID-19: дасягненні і планы
План сацыяльна-эканамічных мер краінавай групы ААН у Беларусі ў адказ на COVID-19 (далей у тэксце - План) - гэта комплексная прапанова краінавай групы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (КГААН) сацыяльна-эканамічных адказаў і аднаўлення, накіраваная на ліквідацыю вынікаў пандэміі COVID-19 у кароткатэрміновай, сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах.
У рамках рэагавання ААН ставіць задачу больш эфектыўнага аднаўлення паводле прынцыпу «лепш, чым было раней» для таго, каб аднаўленне было сацыяльна-інклюзіўным, а таксама і экалагічна ўстойлівым.
План накіраваны на вырашэнне кароткатэрміновых сацыяльна-эканамічных задач, а таксама больш доўгатэрміновых вынікаў COVID-19 для Беларусі. У аснове Плану ляжаць стратэгічныя прыярытэты КГААН, гэта значыць абарона ўразлівых груп, забеспячэнне перахода да ўстойлівай зялёнай эканомікі, а таксама будаванне лічбавай будучыні, заснаванай на сацыяльных інавацыях.
План ахапляе пяць кампанентаў Глабальнага адказу ААН і дакладна трымаецца прынцыпаў устойлівасці навакольнага асяроддзя, гендарнай роўнасці і падыходаў да правоў чалавека для больш эфектыўнага аднаўлення. План прапануе перавагі КГААН, у якія ўваходзяць запланаваныя вынікі, у тым ліку маніторынг і ацэнка даных, фінансаванне паставак і абсталявання, аказанне іншай фінансавай і нефінансавай дапамогі, нарошчванне патэнцыялу, інфармацыйная дзейнасць і навучанне. Многія мерапрыемствы ўжо праводзяцца, пачынаючы з глыбокіх ацэнак уздзеяння COVID-19 на ўразлівыя групы (беспрацоўныя, працаўнікі нефармальнага сектару, мігранты, бежанцы, людзі сталага ўзросту, дарослыя і дзеці з інваліднасцю, жанчыны, сем’і з дзецьмі) і на малыя і сярэднія прадпрыемствы (МСП).
1 з 3

Публікацыя
09 лютага 2021
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў малюнках
10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый зацвердзіла і абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, поўны тэкст якой апублікаваны на гэтых старонках.
Прыняўшы гэтае рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася да ўсіх дзяржаў-членаў Арганізацыі з заклікам абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё для “яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах ды іншых навучальных установах, аднолькава для краін і тэрыторый з любым палітычным статусам”.
1 з 3

Публікацыя
09 лютага 2021
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на беларускай мове
10 снежня 2018 года споўнілася 70 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ), якая ўпершыню зацвердзіла роўныя і неад’емныя правы кожнага чалавека.
У азнаменаванне юбілею Дэкларацыі паводле ініцыятывы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі ўпершыню за шмат гадоў выдалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека на беларускай мове. Тэкст Дэкларацыі правоў чалавека на беларускай мове ўдакладнілі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
1 з 3

Гісторыя
02 снежня 2022
У Мінску адзначылі Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
Штогод 1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Людзі ва ўсім свеце аб'ядноўваюцца, каб выказаць падтрымку людзям, якія жывуць з ВІЧ і закрануты ім, і ўспомніць тых, хто страціў жыццё ад СНІДу.
Няроўнасць, якая спрыяе пандэміі СНІДу, не з'яўляецца непазбежнай; мы можам справіцца з імі. Слоган «Ураўняць» - гэта заклік да дзеяння. Гэта падказка для ўсіх нас працаваць над праверанымі практычнымі дзеяннямі, неабходнымі для ліквідацыі няроўнасці і дапамогі ў спыненні СНІДу.
Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ў Мінску адкрылася двухдзённая канферэнцыя «Здароўе і дабрабыт людзей, якія жывуць з ВІЧ, і людзей, уразлівых да ВІЧ, ва ўмовах сучасных выклікаў», арганізаваная сумесна ЮНЭЙДС і ПРААН у Беларусі.
Выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Iаанна Казана-Вішнявіцкі адзначыла, што на працягу многіх гадоў Беларусь з'яўляецца адным з лідараў рэгіёна ва ўкараненні навукова-абгрунтаваных рэкамендацый СААЗ, уключаючы палітыку "Лячыць усіх", саматэсціраванне на ВІЧ, праграмы зніжэння шкоды (у тым ліку опіоідную замяшчальную тэрапію і праграму абмену іголак).
“У Беларусі Аб'яднаная каманда ААН па ВІЧ/СНІДу і ўсе яе члены - ЮНЭЙДЗ, СААЗ, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, УНЗ ААН, ПРААН, УВКБ ААН і іншыя - заўсёды былі і застануцца надзейнымі партнёрамі дзяржаўных і няўрадавых арганізацый дзеля максімальнай падтрымкі нацыянальных намаганняў у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ”, — сказала Iaанна Казана-Вішнявецкі.
Толькі на працягу апошняга года, агенцтвы сістэмы ААН падтрымалі рэалізацыю гранта Глабальнага фонду ў Беларусі, у тым ліку рэалізавалі закупку АРВ-прэпаратаў і тэстаў; a таксама прэзентавалі ацэнку нацыянальнай наркапалітыкі Беларусі з канкрэтнымі рэкамендацыямі і ацэнку прававога асяроддзя ў кантэксце ВІЧ.
“Мы правялі навучанне і павышэнне кваліфікацыі медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і суполак, МУС і сацыяльных работнікаў. Прыкладам доказнага і навуковага падыходу да прынцыпу ЮНЭЙДС «Ведай сваю эпідэмію» з'яўляецца агульнанацыянальнае колькаснае і якаснае даследаванне здароўя мігрантаў, у тым ліку іх рызыкі і ўразлівасці да ВІЧ, якое праводзіцца МАМ.
Адным з найважнейшых дасягненняў Беларусі ў сферы супрацьдзеяння ВІЧ-інфекцыі стала атрыманне ў 2016 годзе прэстыжнага сертыфіката СААЗ аб ліквідацыі перадачы ВІЧ і сіфілісу ад маці дзіцяці. Беларусь стала адной з першых і пакуль яшчэ нямногіх краін свету, якія гэтага дабіліся”, - паведаміла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.
Пастаянны каардынатар ААН падкрэсліла, што каб захаваць статус зацверджаны СААЗ, неабходна выканаць адну з рэкамендацый Глабальнага камітэта па валідацыі - адмяніць артыкулы 157 і 158 Крымінальнага кодэкса аб пастаўленні ў небяспеку заражэння і аб перадачы ВІЧ і ІППШ.
На сённяшні дзень у Беларусі 87% людзей, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію. Дзякуючы наяўнасці эфектыўнай антырэтравіруснай тэрапіі ВІЧ зараз з'яўляецца хранічным захворваннем, а не смяротным. Прыцягненне ўвагі да праблемы, дакладнае інфармаванне насельніцтва аб асноўных мерах прафілактыкі і метадах дыягностыкі, а таксама стварэнне сацыяльнага асяроддзя, якое выключае стыгму і дыскрымінацыю ў дачыненні да тэмы ВІЧ/СНІДу, дапамагаюць пераламаць эпідэмію ВІЧ.
Поўны тэкст выступу даступны на сайце bit.ly/3gQQ6lK.
1 з 5

Гісторыя
31 жніўня 2022
Як перабудаваць сістэму адукацыі адпаведна патрэбам пераменлівага свету? У Мінску прайшлі Нацыянальныя кансультацыі напярэдадні Саміту ААН па трансфармацыі адукацыі
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі падтрымала працэс Нацыянальных кансультацый у рамках падрыхтоўкі да Саміту. Пад кіраўніцтвам Офіса Пастаяннага каардынатара ААН і Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі ў жніўні праведзеныя абмеркаванні ў фокус-групах і нацыянальныя круглыя сталы ў рамках падрыхтоўкі да Саміту ААН.
У выніку ўзаемадзеяння з дзецьмі, навучэнцамі, настаўнікамі, бацькамі і дзяржаўнымі служачымі ўзгодненыя наступныя прыярытэты перабудовы адукацыі ў Беларусі:
У мэтах стварэння і падтрымкі інклюзіўных, справядлівых, бяспечных і здаровых школ неабходна:
гарантаваць належны ўзровень бяспекі адукацыйных устаноў,
мадэрнізацыю наяўнай фізкультурна-спартыўнай базы,
супрацьдзейнічаць злачыннасці сярод моладзі,
дамагчыся комплекснай рэалізацыі прынцыпу інклюзіі ў адукацыі, які забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі ўсім, незалежна ад іх індывідуальных здольнасцей і патрэб,
пашырыць магчымасці прафесійнай падрыхтоўкі людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,
стварыць безбар’ернае асяроддзе і
падтрымаць эфектыўную сацыялізацыю моладзі ў цяжкім жыццёвым становішчы.
У рамках тэматычнага напрамку дзеянняў, накіраваных на навучанне і забеспячэнне навыкаў для жыцця, працы і ўстойлівага развіцця неабходна:
фарміраваць у навучэнцаў кампетэнцыі і навыкі, патрэбныя для вынаходніцкай і прадпрымальніцкай дзейнасці,
ствараць інавацыйныя прадукты,
распрацоўваць адукацыйныя стандарты новага пакалення з улікам тэндэнцый развіцця эканомікі і грамадства,
развіваць інавацыйную інфраструктуру ўніверсітэцкай навукі,
павышаць эфектыўнасць навукова-даследчай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах,
праводзіць прафарыентацыйную працу праз азнаямленне з новымі прафесіямі, актуальнымі ў кантэксце ўстойлівага развіцця і зялёнай эканомікі,
развіваць моладзевую прадпрымальніцкую актыўнасць, у тым ліку падтрымку моладзевых стартапаў і валанцёрскай дзейнасці і актывізаваць выяўленне і падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі.
Для развіцця сферы лічбавага навучання і трансфармацыі неабходна:
прыкласці намаганні для комплекснай інтэграцыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс і дзейнасць устаноў адукацыі ўсіх тыпаў,
распрацоўваць прадметныя інтэрактыўныя лабараторыі,
актыўна выкарыстоўваць элементы гейміфікацыі ў мэтах інтэнсіфікацыі адукацыйнага працэсу,
павышаць лічбавую кампетэнтнасць настаўнікаў і выхавальнікаў,
распрацоўваць інавацыйныя адукацыйныя лічбавыя прадукты,
абнаўляць камп’ютарную тэхніку ва адукацыйных установах,
адкрываць класы інавацыйнага навучання і цэнтры робататэхнікі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Трансфармацыя адукацыі патрабуе таксама рэформаў у сферы выкладання і настаўніцкай прафесіі праз:
актуалізацыю лічбавых, псіхолага-педагагічных і сацыяльна-эмацыянальных навыкаў педагогаў,
удасканальванне прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагогаў,
умацаванне кадравага патэнцыялу вузаў,
амаладжэнне і павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу,
павышэнне заработнай платы педагогам.
У напрамку фінансавання адукацыі былі вызначаныя наступныя прыярытэты:
развіццё эканамічнай самастойнасці адукацыйных устаноў,
паглыбленне самастойнасці адукацыйных устаноў, як у пытаннях планавання, так і ў кіраванні бюджэтнымі сродкамі,
развіццё інавацыйнага фінансавання і пашырэнне фіскальнай прасторы.
Вышэйзгаданыя вынікі Нацыянальных кансультацый абмеркавалі падчас круглага стала “Трансфармацыя адукацыі” 15 жніўня 2022 года ў Мінску.
У сустрэчы прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, Прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Таня Радачай, прадстаўнікі другіх арганізацый сістэмы ААН, Міністэрства адукацыі, БДПУ імя Максіма Танка, Каардынацыйнага цэнтра “Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця”, Інстытута інклюзіўнай адукацыі, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ўстаноў адукацыі.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі даклад “Нацыянальная сістэма адукацыі: дасягненні, вызавы, перспектывы развіцця”. Таксама разгледзелі прапановы і заўвагі ў такіх тэматычных блоках, як “Інклюзіўныя, справядлівыя, бяспечныя і здаровыя школы”; “Навучанне і навыкі для жыцця, працы і ўстойлівага развіцця”; “Лічбавае навучанне і трансфармацыя”; “Педагогі, выкладанне і настаўніцкая прафесія” і “Фінансаванне адукацыі”.
У сваім выступе Міністр адукацыі Андрэй Іванец, спаслаўшыся на Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года (НСУР-2030), заўважыў, што сістэме адукацыі Беларусі ўласцівыя такія рысы, як даступнасць, высокі ўзровень і інклюзія.
“Сёння мы бачым, што незалежна ад таго, у якой мясцовасці пражываюць нашы маладыя людзі, ці гэта вёска, ці малы раённы, ці абласны раённы цэнтр, яны павінны мець роўны доступ да якаснай адукацыі. На гэты момант наша краіна займае 17 месца сярод 163 краін у сусветным рэйтынгу індэкса даступнасці базавай адукацыі”.
Міністр адукацыі таксама заўважыў, што немалаважным аспектам сістэмы адукацыі Беларусі з’яўляецца інклюзіўная адукацыя.
“Сёння 43 тысячы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця будуць атрымліваць адукацыю ў нашых установах у першую чаргу на ўмовах інтэграцыі. Гэта сведчыць аб тым, што сёння мы выхоўваем культуру інклюзіўнага грамадства. Мы гаворым аб тым, што і грамадства, і педагогі, і ў цэлым наша моладзь гатовыя да таго, каб прыняць у сваім калектыве дзяцей з асаблівасцямі”, - адказаў Андрэй Іванец.
Падчас удзелу ў нацыянальных кансультацыях Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі заўважыла, што праз скліканне Саміту ААН і дзяржавы-члены калектыўна прызнаюць, што адукацыя мае ключавое значэнне як аснова міру, цярпімасці, правоў чалавека і ўстойлівага развіцця.
"Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі рада зрабіць свой унёсак у працэс нацыянальных кансультацый, якія прайшлі ў больш чым 100 краінах свету. Мы спадзяемся, што, грунтуючыся на высокім узроўні адукацыі ў Беларусі і з улікам асаблівай увагі да адукацыі сярод нацыянальных прыярытэтаў, гэтыя агульнанацыянальныя кансультацыі дапамогуць умацаваць агульнае бачанне, прыхільнасць і ўзгодненасць дзеянняў усіх зацікаўленых бакоў дзеля трансфармацыі адукацыі”, - зазначыла Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.
Іаана Казана-Вішнявецкі дадала, што намаганні прыцягнуць і мабілізаваць грамадскасць падчас падрыхтоўкі Саміту былі накіраваныя на дэмакратызацыю дыялогу аб пытаннях адукацыі і развіццё глабальнага руху за трансфармацыю адукацыі.
“Як ААН мы і ў далейшым будзем рабіць свой унёсак у тое, каб апрача афіцыйных прадстаўнікоў сектара адукацыі на глабальным узроўні пачулі і галасы бацькоў, дзяцей і настаўнікаў, а таксама незалежных экспертаў у галіне адукацыі”, - падкрэсліла яна.
У сваім выступе на круглым стале Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Таня Радачай зазначыла, што сістэмы адукацыі ва ўсім свеце знаходзяцца ў крызісным стане, бо яны ўстарэлі і мяняюцца надта марудна, пры гэтым рэальнасць мяняецца значна хутчэй.
“Дзеці, якія цяпер ходзяць у школу, не ведаюць свет без інтэрнэту, штучнага інтэлекту, сацыяльных сетак”, - заўважыла Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі.
Паводле Тані Радачай, дзеці, якія нарадзіліся ў гэтым годзе, будуць жыць у 22 стагоддзі.
“Хаця з боку біялогіі дзеці застаюцца дзецьмі, іх успрыманне свету грунтоўна адрозніваецца, яны лепш і па-іншаму вучацца, чым іх бацькі, бабулі і дзядулі. Беларускія дзеці расказалі нам, што яны жадаюць і могуць зрабіць унёсак у паляпшэнне працэсу навучання і вынікаў, могуць расказаць, якіх навыкаў ім бракуе, што зробіць навучанне больш цікавым для іх. Яны таксама бачаць недахопы ў адукацыі і навыках настаўнікаў”, - сказала Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі.
Падрыхтоўка Рэспублікі Беларусь да Глабальнага Саміту ААН па трансфармацыі адукацыі прайшла ў некалькі этапаў. На працягу лета 2022 года ў Беларусі праведзены навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні”, дзве анлайн-канферэнцыі з удзелам бацькоў і грамадскае абмеркаванне пытанняў развіцця адукацыі падлеткамі і маладымі людзьмі.
Круглы стол у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі стаў фінальным мерапрыемствам Нацыянальных кансультацый напярэдадні Саміту па трансфармацыі адукацыі і сабраў мноства зацікаўленых бакоў, у тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў, вучоных, педагогаў, прыватнага сектара, падлеткаў.
Афіцыйнымі партнёрамі правядзення Нацыянальных кансультацый сталі прадстаўнікі краінавай групы ААН. Арганізацыйную падтрымку Нацыянальных кансультацый забяспечыў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.
1 з 5

Гісторыя
18 чэрвеня 2022
Міжнародны дзень барацьбы з мовай варожасці ўпершыню адзначаецца 18 чэрвеня
У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Міжнародны дзень барацьбы з мовай варожасці, уведзены ў ліпені 2021 года паводле рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН A/75/L.115 “Заахвочванне міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу і талерантнасці ў рамках барацьбы з мовай варожасці”.
Вылучэнне мовы варожасці як глабальнай праблемы адбываецца сярод трывожных тэндэнцый росту ксенафобіі, расізму і нецярпімасці, антысемітызму і антыісламізму ў свеце. У 2019 годзе Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыцягнуў увагу да гэтых з'яў і ініцыяваў Стратэгію і план дзеянняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць мовы варожасці. Увесь свет бачыць, што сёння гэтыя праблемы працягваюцца і растуць. У стратэгіі прызнаецца, што за апошнія 75 гадоў мова варожасці папярэднічала жорсткім злачынствам, у тым ліку генацыду, у розных месцах ад Руанды да Босніі ці Камбоджы. Мэтай першай агульнасістэмнай палітычнай ініцыятывы ААН, накіраванай на вырашэнне праблемы мовы варожасці, з’яўляецца ўдасканаленне прававой базы для прыняцця мер у адносінах да мовы варожасці, ксенафобіі і дыскрымінацыі і далейшага процідзеяння дыскрымінацыі і няроўнасці.
Адным з галоўных праваабарончых інструментаў у гэтай сферы з'яўляецца Міжнародная канвенцыя ААН аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, дзе ненавісніцкія выказванні расісцкага толку апісваюцца як «форма мовы, арыентаванай на навакольных, якая не прызнае асноўныя прынцыпы годнасці і роўнасці чалавека і імкнецца прыніжаць становішча некаторых асоб ці груп насельніцтва ў вачах грамадства». Канвенцыя была прынятая ў 1965 годзе, але і праз больш за палову стагоддзя мова варожасці застаецца значнай сацыяльнай з'явай, якая разбуральна і працягла ўплывае на мір у сусветным маштабе, на бяспеку і правы чалавека ў свеце.
Разбуральнае ўздзеянне мовы варожасці і нянавісці адчуваецца сёння ва ўсім свеце. Яго маштабы і ўплыў узмацняюцца за кошт новых тэхналогій камунікацыі, глабальных крызісаў накшталт пандэміі і нестабільнасці. Усё больш зразумела, што мова варожасці, у тым ліку ў Інтэрнэце, зрабілася адным з найбольш частых метадаў распаўсюджвання правакацыйнай рыторыкі і ідэалогіі ў глабальным маштабе і пагрозы міру. Небяспечная прапаганда нянавісці і кібербулінг, а таксама сфабрыкаваныя навіны, якія ствараюць вобраз ворага, могуць справакаваць самыя жудасныя злачынствы. Важную ролю ў прадухіленні здзекаў, кібербулінгу і слоўнага гвалту ў Інтэрнэце павінны іграць прыватны сектар, СМІ, інтэрнэт-карпарацыі, рэлігійныя лідары, педагогі.
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і мабільны аператар МТС з 2018 года аб'яднаюць намаганні дзеля абароны правоў дзяцей і падлеткаў у Інтэрнэце і барацьбы супраць кібербулінгу.
Згодна з даследаваннем ЮНІСЕФ (2018), у якім удзельнічалі больш за мільён маладых людзей у 160 краінах свету, да 70,6% карыстальнікаў Інтэрнэту ва ўзросце 15-24 гадоў могуць стаць ахвярамі кіберздзеку, пераследу ды іншых пагроз.
У Беларусі Інтэрнэтам карыстаюцца 92,4 % дзяцей ва ўзросце 6-17 гадоў. Каля 18,2% школьнікаў перажылі кібербулінг і яго наступствы.
Дзякуючы сумесным праектам ЮНІСЕФ для павышэння лічбавай пісьменнасці, больш за 12 тысяч дзяцей, падлеткаў, іх бацькоў і настаўнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных і інтэрактыўных мерапрыемствах.
Свет не павінен зневажаць свабоду слова і выказвання меркаванняў. Калі гэтая мова выкарыстоўваецца ў мэтах парушэння правоў іншых, у тым ліку падштурхвання да жорсткіх злачынстваў і тэрарыстычных актаў, нямая цішыня немагчымая, бо цішыня тут азначае апатыю або прыняцце. Нават калі мова варожасці не забароненая законам — калі яна не даходзіць да ўзроўню падштурхвання да гвалту, забароненага міжнародным правам, — нельга недаацэньваць яе наступствы.
Каб адзначыць гэты дзень, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый запрашае сваіх партнёраў, урады, групы грамадзянскай супольнасці і ўсіх людзей мабілізаваць намаганні і рэсурсы для рэалізацыі стратэгій выяўлення і барацьбы з мовай нянавісці.
***
Рабочы сшытак аб барацьбе з булінгам для дзяцей і падлеткаў «Як засцерагчы сябе ад здзекаў у інтэрнэце і самому не стаць ненавіснікам» можна спампаваць на вэб-сайце кампаніі МТС.
1 з 5

Гісторыя
26 мая 2022
У Мінску адбылася прэзентацыя Дакладу аб выніках дзейнасці ААН у Беларусі ў 2021 годзе
У Мінску на пасяджэнні Рады па ўстойлівым развіцці з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў, парламента, абласных выканаўчых камітэтаў, адукацыйных, грамадскіх арганізацый, а таксама агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі прайшла прэзентацыя Дакладу аб выніках дзейнасці ААН у Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе.
Удзельнікаў прывіталі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Юры Амбразевіч і Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі.
Кажучы пра прыярытэты дзейнасці ААН у Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця, Пастаянны каардынатар ААН указала на ўзгодненыя доўгатэрміновыя кірункі супрацоўніцтва, такія як пераход да зялёнай эканомікі, магчымасці для моладзі і будучых пакаленняў, падтрымка лічбавых пераўтварэнняў і сацыяльных інавацый, а таксама дасягненне гендарнай роўнасці ў грамадстве з роўнымі магчымасцямі для жанчын і мужчын.
Яна таксама зазначыла важнасць партнёрскіх адносін і ролі арганізацый грамадзянскай супольнасці, многія з якіх былі ліквідаваныя ў 2021 годзе, у забеспячэнні ўстойлівага развіцця ў Беларусі.
Пераход да “зялёнай” эканомікі з мэтай забеспячэння ўсёахопнага і ўстойлівага росту асвятліла ў сваім выступе Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Аляксандра Салаўёва.
Паводле Аляксандры Салаўёвай, краінавая каманда ААН зрабіла значную працу ў аказанні дапамогі органам дзяржаўнай улады і кіравання ў планаванні і ажыццяўленні дзеянняў супраць змянення клімату, якая дазволіла Беларусі паставіць перад сабой новую мэту скараціць выкіды СО2 на 35 працэнтаў.
У выніку працы агенцтваў ААН на мясцовым узроўні ў сельскай мясцовасці і малых гарадах стартавалі дзясяткі ініцыятыў, якія прыносяць даход і забяспечваюць працоўныя месцы. У тым ліку былі створаныя сацыяльныя прадпрыемствы для людзей з інваліднасцю, распрацаваная інавацыйная Чарнобыльская інвестыцыйная платформа ў мэтах садзейнічання экалагічнаму і ўсёахопнаму інавацыйнаму развіццю ў раёнах, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
Прыярытэтнымі задачамі 2022 года ў сферы кліматычнай устойлівасці для краінавай групы ААН стануць зніжэнне рызыкі бедстваў у сельскагаспадарчым сектары, абыходжанне з устойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і ўстойлівае рэгуляванне хімічных і азонаразбуральных рэчываў, а ў галіне інавацый – рэсурсаэфектыўныя і больш экалагічныя тэхналогіі вытворчасці, комплекснае ўжыванне стратэгій экапрамысловых паркаў і выкарыстанне чацвёртай прамысловай рэвалюцыі для развіцця інтэлектуальнай вытворчасці.
У сумесным выступе на тэму "Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь" Вячаслаў Гранькоў, в.а. Кіраўніка краінавага офіса СААЗ у Беларусі, і Габрыэла Акімава, намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Беларусі, падкрэслілі, што ў 2021 годзе ўстановы ААН засяродзілі ўвагу на аказанні маштабнай дапамогі сістэме аховы здароўя, перш за ўсё ў мэтах змякчэння ўплыву пандэміі COVID-19.
Уклад у распрацоўку дзяржаўных праграм у галіне аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі на 2021-2025 гады быў вельмі важным, як і садзейнічанне ў ацэнцы сацыяльна-эканамічнага ўздзеяння пандэміі COVID-19 на сем'і з дзецьмі. Апроч таго, ААН аказала падтрымку ў развіцці нацыянальнай сістэмы дапамогі дзецям малодшага ўзросту і ўмацаванні сістэм абароны дзяцей, інклюзіўнай адукацыі і заахвочвання адказнага выконвання бацькоўскіх абавязкаў.
У сферы лічбавых трансфармацый і сацыяльных інавацый каманда ААН у Беларусі ўнесла ўклад у распрацоўку цэлага шэрага дырэктыўных дакументаў адносна "разумных" гарадоў, планаў зялёнага гарадскога развіцця і дзяржаўнай праграмы лічбавага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады, як адзначыў у сваім выступе Ральф Хейнрыч, супрацоўнік па эканамічных пытаннях аддзела эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю ЕЭК ААН.
У якасці некаторых прыярытэтаў дзейнасці краінавай групы ААН у 2022 годзе разглядаюцца спрашчэнне працэдур лічбавага гандлю, дзяржаўна-прыватнае партнёрства, звязанае з устойлівай інфраструктурай, экалагічнае гарадское развіццё ў малых і сярэдніх гарадах, анлайн-бяспека і інфармацыйная бяспека ў адукацыйнай кіберпрасторы для дзяцей і настаўнікаў, а таксама скарачэнне лічбавай гендарнай няроўнасці.
Кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка расказала аб выніках работы, праведзенай ААН у Беларусі дзеля дасягнення гендарнай роўнасці ў грамадстве.
Сярод іх: удзел у падрыхтоўцы Нацыянальнага плана дзеянняў для забеспячэння гендарнай роўнасці; запуск Партала гендарнай статыстыцы; прадстаўленне Канцэпцыі стварэння спрыяльнага карпаратыўнага асяроддзя для бацькоў, якія працуюць, і гендарнай роўнасці; распрацоўка праекта Нацыянальнай інфармацыйнай стратэгіі актыўнага даўгалецця для людзей старэйшага ўзросту 65+; правядзенне даследавання аб ролі бацькі ў беларускіх сем'ях і распрацоўка Канцэпцыі прасоўвання актыўнага бацькоўства ў Беларусі, уключаючы сацыяльныя і эканамічныя бонусы прыцягнення мужчын да хатняй працы.
Аб рэагаванні на сітуацыю з бежанцамі і мігрантамі ў Беларусі расказалі ў сваім выступе Махым Аразмухамедава, Кіраўнік Прадстаўніцтва МАМ у Беларусі, і Цімафей Саладкоў, Саветнік па прававых пытаннях Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі.
У 2021 годзе краінавая група ААН аказала неадкладную гуманітарную дапамогу ў памеры больш за 1 500 000 долараў ЗША мігрантам у прыгранічнай зоне, каб падтрымаць добраахвотнае вяртанне тых, хто вырашыў вярнуцца дадому, а таксама аказаць дапамогу асобам, якія захацелі падаць заявы на атрыманне прытулку ў Беларусі.
Сёння ААН аказвае падтрымку мер рэагавання на сітуацыю, звязаную з бежанцамі з Украіны, узаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі і іншымі ўцягнутымі арганізацыямі (напрыклад, Беларускі Чырвоны Крыж).
Стратэгічныя прыярытэты Рамачнай праграмы супрацоўніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Рэспублікі Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады будуць накіроўваць дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 2022 годзе. Гэтая праца ў кантэксце пандэміі COVID-19, якая яшчэ не скончылася, і наступстваў вайны ва Украіне будзе накіраваная на падтрымку краіны ў пераадоленні разнастайных наступстваў вышэйзгаданых падзей. Найважнейшымі прыярытэтамі дзейнасці ААН у Беларусі стануць:
• дасягненне глабальных мэтаў і дапамога партнёрам у пераадоленні трайнога планетарнага крызісу;
• засяроджванне ўвагі на актуальных для Беларусі паскаральніках дасягнення ЦУР;
• ажыццяўленне прынцыпу "нікога не пакінуць убаку".
1 з 5

Гісторыя
26 красавіка 2022
Рэпартаж з Чарнобыльскай АЭС: гадавіна аварыі, вайна, дапамога МАГАТЭ
На працягу 36 дзён пасля 24 лютага ЧАЭС была захопленая расійскімі войскамі, а горад Славуціч, жыхары якога забяспечваюць працу станцыі, акупаваны.
Запарожская АЭС у Энергадары дагэтуль не вызваленая. Станцыя таксама была захопленая з першых дзён уварвання і кантралюецца расійскімі войскамі. «24 лютага, як і ва ўсёй краіне, наша раніца пачалася з кананады, адбываўся бой на пагранзаставе зусім блізка ад нас. Пасля гэтага працаўнікі станцыі пачулі гул вайсковай тэхнікі, а неўзабаве ЧАЭС атачылі танкі расійскай арміі. Улічваючы тое, што ехалі яны не толькі па дарогах, а як давядзецца (па тэрыторыях, забруджаных радыёнуклідамі пасля аварыі 1986 года - рэд.), гусенічная тэхніка падняла пыл, ад гэтага імгненна павысіўся радыёактыўны фон. На станцыі ёсць падраздзяленні аховы, яны спецыялізуюцца на контртэрарыстычнай барацьбе, папярэджанні рознага кшталту парушэнняў і правакацый, але, зразумела, да супрацьстаяння рэгулярнай арміі на танках яны не былі гатовыя. Бо існуюць правілы, якія забараняюць весці баявыя дзеянні на тэрыторыі АЭС», - распавядае старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Чарнобыльскай АЭС Багдан Сярдзюк, які працуе на станцыі ўжо 25 гадоў.
Галоўнай праблемай, паводле слоў працаўніка АЭС, было тое, што ў выніку абстрэлаў былі пашкоджаныя лініі электраперадач і абясточаныя Славуціч і сама АЭС. «Апрача саміх рэактараў і аб'екта «Сховішча» у нас ёсць важнейшы аб’ект - сховішча ядзерных адходаў. ЧАЭС праходзіць працэс зняцця з эксплуатацыі. На АЭС чатыры блокі, адзін разбураны і тры спраўныя. Усё ядзернае паліва з трох блокаў, якія пасля выбуху яшчэ доўга працавалі, выцягнулі і змясцілі ў сховішча ядзерных адходаў. Простымі словамі - гэта стрыжні, яны захоўваюцца ў вадзе; вада цыркулюе і астуджвае іх. У той момант, калі адключылася напружанне, усе хваляваліся, што вада пачне награвацца. Эксперты лічаць, што без цыркуляцыі вада магла б закіпець, а адпрацаванае паліва пачало б плавіцца. Усё гэта магло прывесці да непрадказальных наступстваў!» - тлумачыць Багдан Сярдзюк.
Да таго ж супрацоўнікі станцыі турбаваліся за бяспеку ахоўнага саркафага, пад якім знаходзіцца разбураны рэактар чацвёртага энергаблока і рэшткі ядзерных адходаў. «У выпадку пашкоджання ахоўнай аркі, пад якой саркафаг знаходзіцца, можа падняцца радыёактыўны пыл. І ніхто не ведае, дзе потым выпадуць гэтыя забруджаныя ападкі, у якой краіне. Калісьці гэты аб'ект будаваў фактычна ўвесь свет, і цяпер, у святле апошніх падзей, усе павінны падумаць пра яго бяспеку.
Яшчэ адна праблема ва ўмовах вайны - як персаналу зараз дабірацца на працу. «У мірныя часы працаўнікі станцыі дабіраліся на працу на электрычцы, і гэта займала каля 45 хвілін (са Славуціча, дзе жыве асноўная частка персаналу, на станцыю). Чыгуначныя пуці часткова пралягалі праз Беларусь, і ў сувязі з тым, што гэтыя пуці яшчэ раніцай 24-га былі падарваныя, персанал фактычна апынуўся ў ізаляцыі.
Цяпер супрацоўнікі павінны дабірацца на станцыю амаль праз Кіеў. Выходзіць, што дарога да працы займае каля васьмі гадзін у адзін бок. Таму зараз давядзецца пераходзіць на вахтавы метад, працаваць па тыднях. Але ў выніку ўзнікае наступная праблема - як забяспечыць людзям бытавыя ўмовы? Цяпер яны павінны неяк жыць непасрэдна на станцыі, а гэта не было прадугледжанае, таму што людзі не павінны жыць на атамным аб'екце, гэта шкодна для здароўя.
Сто сем чалавек (працаўнікі ЧАЭС, да якіх «прыбіліся» чатыры сталкеры - нелегальныя турысты - яны ў час уварвання знаходзіліся ў зоне адчужэння і прыбеглі на станцыю прасіць прытулку), ссоўвалі сталы, крэсла і на іх спалі. Але гэта непаўнацэнны адпачынак, узрастае рызыка памылак, а гэта недапушчальна для АЭС. Як раз аб гэтым больш за ўсё хваляваліся ў МАГАТЭ. Тая «нязменная змена», якую цяпер так называюць, правела на станцыі да першай ратацыі каля 600 гадзін замест прызначаных 12, а частка працаўнікоў, якія прыехалі з Чарнігава і не маглі вярнуцца дадому, так больш за 1000 гадзін (амаль 45 сутак)».
Кіраўніцтва ЧАЭС цяпер лічыць, што МАГАТЭ, беручы пад увагу тое, што адбылося на станцыі, павінна распрацаваць новыя пратаколы бяспекі для АЭС усяго свету. Запарожская АЭС у Энергадары дагэтуль знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў.
«Я ведаю, што канструкцыі атамных блокаў павінны вытрымліваць удар, параўнальны па сіле падзенню самалёта. Аднак гэта не тое самае, што абстрэлы, якія адбываліся на Запарожскай АЭС. (Паводле даных НАЭК «Энергаатам», кампаніі-аператара ўсіх дзейных АЭС Украіны, 4-го сакавіка Запарожская АЭС была акупаваная расійскай арміяй). Атамныя электрастанцыі не павінны быць цэлямі для вайсковых, таму што нават частковае разбурэнне можа прывесці да катастрафічных вынікаў для ўсяго свету. Захоп Чарнобыльскай АЭС, абстрэл Запарожскай атамнай электрастанцыі паставілі пытанне аб ядзернай бяспецы не толькі Украіны», - упэўнены працаўнік ЧАЭС.
Многанацыянальны Славуціч забяспечвае працу ЧАЭС
Працу Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі забяспечваюць 2700 чалавек. Большасць жыве ў Славуцічы - горадзе-спадарожніку станцыі, які быў пабудаваны адразу пасля аварыі на ЧАЭС у 50 кіламетрах, як мага далей ад эпіцэнтра катастрофы. Туды перасялілі працаўнікоў АЭС і іх сем’і, а таксама жыхароў горада Прыпяць і ўсёй 30-кіламетровай зоны вакол станцыі, якая падпала пад радыёактыўнае забруджванне. Тут цяпер знаходзіцца офіс ЧАЭС.
Горад быў захоплены расійскімі вайсковымі ў той жа дзень, што і станцыя. Славуціч вярнуўся пад украінскі кантроль 2-га красавіка. «Горад быў цалкам абясточаны. Людзі завозілі дровы, гатавалі ежу на вогнішчы. Як і ўсе астатнія цяпер ва Украіне, Славуціч жыве ўвесь час у рэжыме паветраных трывог, мы бачым, як над намі лятаюць самалёты, ракеты», - расказвае Уладзімір Удавічэнка, які быў нязменным мэрам горада 25 гадоў з часоў яго будавання.
Удавічэнка прыняў прынцыповае рашэнне не эвакуіравацца. Як ён кажа, тое, што адбывалася, шакіравала жыхароў, паколькі Славуціч - многанацыянальны горад. У свае часы ў яго будаванні удзельнічалі архітэктары і будаўнікі з васьмі былых саюзных рэспублік: Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Азербайджана, Арменіі і Расіі. У горадзе 13 кварталаў: Бакінскі, Белгародскі, Вільнюскі, Дабрынінскі, Ерэванскі, Кіеўскі, Неўскі, Маскоўскі, Рыжскі, Талінскі, Тбіліскі, Чарнігаўскі, Пячэрскі, кожны з іх мае асаблівую архітэктуру, атмасферу і нацыянальны каларыт.
«У нас згодна з апошнім перапісам жывуць 49 нацыянальнасцей і народнасцей, - расказвае Уладзімір Удавічэнка. - У тыя жудасныя дні людзі розных нацыянальнасцей аб’ядналіся, дапамагалі адно аднаму, разам перажылі шмат чаго. За час акупацыі ў Славуцічы нарадзіліся 29 малышоў. У нас цяпер малады мэр, адміністрацыя горада працуе на найвышэйшым узроўні, ім удалося захаваць Славуціч. Сёння жыццё пакрысе ўпарадкоўваецца. Мы ўдзячныя нашым міжнародным партнёрам за гуманітарную дапамогу».
Працаўнікі АЭС пасля катастрофы 1986 года прайшлі праз шмат што і цяпер гатовыя дзяліцца досведам, як дзейнічаць у крытычных сітуацыях. «Працэс вываду ЧАЭС з эксплуатацыі будзе адбывацца мінімум да 2062 года. У далейшым усе АЭС непазбежна пройдуць праз гэта, а мы зможам падзяліцца досведам. Калі здарылася аварыя на Фукусіме, японцы таксама прыязджалі да нас за кансультацыямі і парадамі», - расказвае першы мэр горада.
«У нас у Славуцічы ёсць традыцыя. Кожны год у ноч з 25 на 26 красавіка, у тыя ж хвіліны, калі адбылася аварыя на ЧАЭС, мы збіраемся каля нашай стэлы чарнобыльцам. Мы моўчкі шануем памяць тых, хто першымі прыняў той бой, абараніў Украіну і ўвесь свет ад далейшых страшных наступстваў аварыі. І сёння мы гэтую традыцыю не парушым. Мы не можам дапусціць, каб падобная трагедыя паўтарылася. Тое, што адбывалася на ЧАЭС і працягваецца цяпер у Энергадары, недапушчальна. Гэта трэба спыніць і падумаць зараз аб тым, што можна зрабіць для ўзмацнення бяспекі АЭС. Чакаем, што да нас далучацца эксперты МАГАТЭ».
Місія МАГАТЭ
Місію экспертаў на Чарнобыльскую атамную электрастанцыю ўзначаліў Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі. Група спецыялістаў МАГАТЭ павінна даставіць абсталяванне і правесці радыёлагічныя ды іншыя ацэнкі на аб'екце, які расійскія сілы утрымлівалі на працягу пяці нядзель.
«Прысутнасць МАГАТЭ ў Чарнобылі будзе мець першараднае значэнне для нашай дзейнасці ў падтрымцы Украіны, паколькі яна імкнецца аднавіць рэгуляванне і кантроль над АЭС і забяспечыць яе бяспечную і надзейную эксплуатацыю. У далейшым будуць арганізаваныя дадатковыя місіі МАГАТЭ на гэты і іншыя ядзерныя аб’екты ва Украіне», - сказаў Рафаэль Марыяна Гросі.
З самага пачатку вайны МАГАТЭ выказвала сур'ёзную занепакоенасць пытаннямі бяспекі и захаванасці ўкраінскіх ядзерных аб'ектаў. Паводле Гросі, павінны быць забяспечаныя і фізічная недатыкальнасць АЭС, магчымасць персаналу працаваць без празмернага націску, і доступ да знешніх крыніц сілкавання. Гэтыя правілы на працягу апошніх двух месяцаў сур’ёзна парушаліся. У сакавіку з Чарнобыльскай АЭС сувязь была страчаная. Станцыя засталася без знешняга электразабеспячэння, некалькі дзён давялося карыстацца аварыйнымі дызель-генератарамі.
Падчас сваёй першай місіі ў Чарнобыль МАГАТЭ забяспечыць розныя тыпы абсталявання для радыяцыйнага кантролю, у тым ліку прылады ідэнтыфікацыі радыёнуклідаў і вымяральнікі магутнасці дозы гама-выпрамянення. Таксама будуць дастаўленыя сродкі індывідуальнай абароны. Апроч таго спецыялісты МАГАТЭ адрамантуюць устаноўленыя на аб'екце сістэмы дыстанцыйнага кантролю даных, які былі выведзеныя са строю акупантамі, у выніку чаго штаб-кватэра Агенцтва ў Вене не змагла атрымоўваць анлайн-даныя з ЧАЭС
1 з 5

Прэс-рэліз
20 лістапада 2022
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі прыняла удзел у пасяджэнні Нацыянальнага савета па ўстойлівым развіцці
18 лістапада на пасяджэнні Нацыянальнага савета па ўстойлівым развіцці выступіла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.
«Мы бачым, што сітуацыя ў рэгіёне працягвае пагаршацца, - сказала Іаана Казана-Вішнявецкі. - Гэта негатыўна адбіваецца на ўстойлівым развіцці Беларусі і стварае новыя пагрозы для яе эканомікі, навакольнага асяроддзя і людзей. Гэта таксама скасоўвае прагрэс у многіх галінах і ўплывае на пазіцыю краіны ў плане дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця».
Яна дадала, што летась Беларусь займала 24-е месца ў сусветным экспертным індэксе прагрэсу краін у дасягненні МУР, а цяпер займае 34-е месца.
«У кантэксце гэтай зусім новай рэальнасці неабходна абараніць фінансаванне МУР, асабліва аховы здароўя, адукацыі, сацыяльных паслуг, а таксама развіцця прыватнага сектара эканомікі», — падкрэсліла Іаана Казана-Вішнявецкі.
Яна дадала, што краінавая група ААН гатовая дапаўняць гэтыя намаганні не толькі праз агенцтвы, фонды і праграмы ААН, прадстаўленыя ў Беларусі, але і праз свае 13 нерэзідэнтных агенцтваў, такіх як ААН-Жанчыны, ЮНОДК, МСЭ, ФАО ды іншыя, якія рэалізуюць важныя ініцыятывы ў краіне дзеля ўстойлівага развіцця.
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі акцэнтавала ўвагу на працы Сумеснай праграмы па фінансаванні МУР, якая рэалізуецца ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА і ААН-Жанчыны ды фінансуецца глабальным Аб'яднаным фондам МУР, першыя вынікі чаго былі прадстаўленыя падчас сустрэчы. Згодна з даследаваннем ПРААН, Беларусь працягвае каардынаваць свае нацыянальныя праграмы з задачамі МУР. Маніторынг і справаздачнасць аб выкананні нацыянальных праграм могуць быць дадаткова ўзмоцненыя – напрыклад, шляхам сістэматычнага выкарыстання нацыянальных індыкатараў МУР, распрацаваных Белстатам.
1 з 5
Прэс-рэліз
04 кастрычніка 2022
Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» («РАІК») адзначае сваё 25-годдзе
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі ад імя ўсіх агенцтваў, фондаў і праграм ААН у Беларусі павіншавала актывістаў, інструктараў, валанцёраў і кіраўнікоў рэгіянальных арганізацый грамадскага аб’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК) з 25-гадовым юбілеем.
У сваёй прывітальнай прамове Іаана Казана-Вішнявецкі падкрэсліла важнасць сумесных намаганняў з дзяржаўнымі органамі і ўсімі партнёрамі ў сферы арганізацыі дапамогі людзям у інвалідных калясках і зрабіла акцэнт на праблематыцы інклюзіі, безбар’ернасці, даступнасці паслуг, спецыфіцы праблем жанчын з інваліднасцю і інтэграцыі дзяцей на інвалідных калясках у школах. Яна таксама заўважыла адданасць краіны рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю, якая была ратыфікаваная Рэспублікай Беларусь у 2016 годзе, і сцвердзіла гатоўнасць ААН працаваць над новымі сумеснымі інавацыйнымі і амбіцыйнымі праектамі.
Унёсак РАІК у сістэму сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю ў Беларусі быў высока ацэнены кіраўніцтвам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінгарвыканкама, Паралімпійскага камітэта, Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр” і іншымі партнёрамі. Паказальна, што ўсе члены арганізацыі адпаведна са Статутам перамяшчаюцца на інвалідных калясках.
1 з 5
Прэс-рэліз
22 верасня 2022
ААН перадае партыю кіслародных канцэнтратараў Мінскай раённай бальніцы для барацьбы з COVID-19
Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юры Амбразевіч ад імя Нацыянальнага каардынатара дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця (МУР), Пастаянны каардынатар ААН Іаана Казана-Вішнявецкі, Пастаянны прадстаўнік ПРААН Аляксандра Салаўёва, намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ Габрыэла Івона Акімава і Глава офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка сімвалічна перадалі партыю кіслародных канцэнтратараў з прадукцыйнасцю 8 літраў у хвіліну і з двума патокамі Мінскай раённай бальніцы ў рамках мер рэагавання на распаўсюджванне каронавіруса. Атрыманая дапамога асабліва актуальная сёння, у час успышкі каронавіруснай інфекцыі.
Кіслародны канцэнтратар добра ўздзейнічае на арганізм, яго выкарыстанне дазваляе зняць сімптом гіпаксіі, узбагаціць кроў кіслародам, палепшыць працу імуннай сістэмы, наладзіць працу сасудаў, сэрца, што вельмі важна для пацыентаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане з прычыны захворвання COVID-19.
Кіслародныя канцэнтратары закупілі ў рамках сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь – 3”, які фінансуюць ПРААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у Рэспубліцы Беларусь і каардынуе Нацыянальны каардынатар дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, і які рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і адпавядае Мэтам устойлівага развіцця 3, 5, 10 і іншым МУР.
1 з 5
Прэс-рэліз
14 верасня 2022
Беларусь арганізуе міжнародную вучэбную паездку для азнаямлення спецыялістаў з Казахстана і Таджыкістана з падыходамі да лячэння наркатычнай залежнасці
Вучэбна-азнаямленчую паездку, арганізаваную паводле просьбы ўрадаў гэтых краін, падтрымала Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) у цесным супрацоўніцтве з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).
Мэта візіту - даведацца аб тым, як Беларусь развівае міжсектаральны падыход і міжведамаснае супрацоўніцтва (органаў аховы здароўя, праваахоўных органаў і грамадзян) для забеспячэння навукова абгрунтаванай наркалагічнай дапамогі, у прыватнасці апіоіднай замяшчальнай тэрапіі (АЗТ), а таксама паслуг прафілактыкі ВІЧ і догляду і падтрымкі ВІЧ-інфіцыраваных.
Скарачэнне попыту на наркотыкі, прафілактыка ВІЧ/СНІДу, зніжэнне шкоды здароўю людзей, якія ўжываюць наркотыкі, і іх рэабілітацыя на працягу многіх гадоў застаюцца сукупнымі прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ААН у Беларусі. У 2021 годзе, упершыню за амаль дзесяцігадовы перыяд, сумеснымі намаганнямі нацыянальных і міжнародных экспертаў рэалізаваная Ацэнка нацыянальнай палітыкі Беларусі ў дачыненні да наркотыкаў.
Комплекснае даследаванне правялі з мэтай вывучэння крыміналагічных і сацыяльна-медыцынскіх фактараў, якія ўплываюць на нацыянальную сітуацыю з наркотыкамі і іх ужываннем, і вылучэння больш эфектыўнай палітыкі ў дачыненні да наркотыкаў, заснаванай на прынцыпах правоў чалавека. Высновы і рэкамендацыі даследавання сведчаць аб неабходнасці ўкаранення прапарцыянальных мер рэагавання ў нацыянальнай наркапалітыцы і дыферэнцыяцыі падыходаў у выпадках індывідуальнага захоўвання невялікіх аб'ёмаў наркотыкаў і пакарання за незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйным памеры.
Наркатычная залежнасць і іншыя разладжанні, выкліканыя ужываннем наркотыкаў, не з'яўляюцца злачынствам, а апіоідная замяшчальная тэрапія ўяўляе сабой адзін з шэрагу сродкаў, якія дазваляюць людзям жыць больш здаровым і прадуктыўным жыццём.
Пазнаёміцца з вынікамі Ацэнкі нацыянальнай палітыкі Беларусі ў дачыненні да наркотыкаў (на рускай мове) можна на сайце ААН у Беларусі.
У кастрычніку УНЗ ААН арганізуе міжведамасную тэхнічную нараду аб альтэрнатыўных мерах пакарання для асоб, якія ўжываюць наркотыкі, з акцэнтам на праблему ювенальнай юстыцыі. Таксама ў верасні і кастрычніку гэтага года, пры ўдзеле Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя і няўрадавых арганізацый, у Магілёве, Брэсце, Мінску, Гомелі і Гродне пройдуць круглыя сталы ў падтрымку АЗТ.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у д-ра Ягора Волкава, нацыянальнага кансультанта УНЗ ААН yahor.volkau@un.org.
1 з 5
Прэс-рэліз
29 ліпеня 2022
Эксперт ААН высока ацаніў велікадушнасць Польшчы ў адносінах да украінскіх бежанцаў і заклікаў Беларусь і Польшчу спыніць практыку прымусовага выдварэння
«Польшча цёпла прымае украінскіх бежанцаў, але шукальнікі прытулку і мігранты з другіх краін сутыкаюцца з цалкам іншымі рэаліямі», - заявіў сёння Спецыяльны дакладчык ААН у пытанні аб правах мігрантаў Феліпэ Гансалес Маралес, гаворачы аб выніках свайго афіцыйнага візіту.
З 12 да 25 ліпеня 2022 года Спецыяльны дакладчык наведаў з афіцыйным візітам Польшчу і Беларусь. Візіт у Беларусь быў прысвечаны сітуацыі на мяжы паміж двума краінамі.
«Я вельмі ўражаны намаганнямі ўрада Польшчы аказаць маштабную падтрымку вялікай колькасці бежанцаў, якія ратуюцца з Украіны ў гэты настолькі напружаны перыяд. Пры гэтым мы павінны аддаць належнае польскім грамадзянам, якія паказваюць салідарнасць і велікадушнасць у адносінах да украінскіх бежанцаў. У сучасны момант у Польшчы знаходзіцца больш за два мільёны бежанцаў, і большасць з іх палякі размяшчаюць у сваіх дамах у якасці госцей, - заўважыў сп. Гансалес Маралес у сваёй заяве аб выніках візіту.
“Гэта тлумачыць, чаму я не ўбачыў у Польшчы лагераў для бежанцаў», - сказаў ён.
Аднак Спецыяльны дакладчык заўважыў, што, калі украінскія бежанцы, у цэлым, атрымліваюць належную падтрымку, то мігранты, шукальнікі прытулку і бежанцы з другіх краін сутыкаюцца з цалкамі іншымі рэаліямі.
«Хаця ўсім тым, хто ратуецца ад адной і той жа вайны, дазваляецца ўезд у Польшчу і забяспечваецца дапамога дзяржавы, грамадзяне трэціх краін не карыстаюцца абаронай у рамках адной і той жа заканадаўчай базы, - сказаў сп. Маралес. - Асобы з найбольш уразлівых груп, у тым ліку з неўрэгуляваным міграцыйным статусам, сутыкаюцца з павышанымі складанасцямі ў атрыманні віду на жыхарства і належнага прытулку. Я з занепакоенасцю заўважаю, што з прычыны гэтых падвойных стандартаў у грамадзян трэціх краін узнікае адчуванне, што яны падвяргаюцца дыскрымінацыі», - заўважыў эксперт ААН.
З пачатку вайны ва Украіне ўрад Польшчы, а таксама сотні і тысячы простых польскіх грамадзян робяць неадкладныя намаганні, каб забяспечыць абарону, дапамогу і інтэграцыю украінскіх бежанцаў.
Парламент прыняў спецыяльны закон, які дае грамадзянам Украіны і іх мужам або жонкам роўны доступ да польскага рынку працы, медыцынскай дапамогі, а таксама права на атрыманне адукацыі і іншых сацыяльных даброт. Абарона грамадзян трэціх краін забяспечваецца ў адпаведнасці з мэтамі, акрэсленымі ў Дырэктыве ЕС аб часовай абароне. Нацыянальныя і мясцовыя ўлады ў цесным супрацоўніцтве з Польскай памежнай службай і другімі адпаведнымі дзяржаўнымі органамі садзейнічалі аператыўнаму перасячэнню мяжы, давалі бясплатны транспарт, гуманітарную і медыцынскую дапамогу украінскім бежанцам, якія ратуюцца ад вайны.
«Урад Польшчы дэманструе рашучае абавязацельства не пакінуць ніводнага украінскага бежанца без даху над галавой», - сказаў сп. Маралес. Аднак Спецыяльны дакладчык папярэдзіў, што, паколькі цяперашняя мадэль забеспячэння гэтых бежанцаў жыллём у значнай ступені залежыць ад вялікадушнасці грамадзян і прыватных донараў, вельмі важна ацаніць устойлівасць гэтай мадэлі.
«У зімовы перыяд на сітуацыю з жыллём могуць паўплываць разнастайныя выклікі, напрыклад дэфіцыт энергарэсурсаў, інфляцыя, стомленасць або расчараванне людзей, якія цягам месяцаў ахвяроўваюць сваю асабістую прастору», - папярэдзіў сп. Маралес.
«Неабходна распрацаваць рэалістычныя планы, каб забяспечыць практычнае выконванне абавязацельстваў польскага ўрада ў адносінах да украінскіх бежанцаў. Польшча таксама павінна вызначыць неабходную дапамогу з боку міжнароднай супольнасці, асабліва Еўрапейскага Саюза», - сказаў эксперт.
Сп. Маралес таксама правёў ацэнку сітуацыі з мігрантамі на польска-беларускай мяжы. Спецыяльны дакладчык заўважыў, што, хаця ў гэтым раёне адносна спакойна ў параўнанні з мінулай зімой, некаторыя мігранты, у тым ліку новапрыбыўшыя, як і раней знаходзяцца паміж двума граніцамі і падвяргаюцца гвалту і прымусоваму выдварэнню з абодвух бакоў.
На беларускім боку мігрантаў дэ-факта трымалі пад вартай ва ўжо зачыненым часовым лагістычным цэнтры, дзе быў арганізаваны прытулак. Эксперт заўважыў, што ў Польшчы дзяцей-мігрантаў і іх сем’і, а таксама цяжарных жанчын па-ранейшаму трымаюць у іміграцыйных установах закрытага тыпу.
«Дзеці і іншыя ўразлівыя асобы не павінны быць пад замком выключна з прычыны іх міграцыйнага статусу. У Польшчы існуюць альтэрнатыўныя варыянты прыёму і догляду, - сказаў сп. Маралес. - Я заклікаю адпаведныя органы неадкладна перасяліць непаўналетніх без суправаджэння, дзяцей разам з сем’ямі, цяжарных жанчын і асоб з расстройствам псіхічнага здароўя ва ўстановы адкрытага тыпу».
Спецдакладчык заклікаў Беларусь, Польшчу і ЕС наладзіць камунікацыю і весці дыялог аб сітуацыі на іх агульнай мяжы. «Найбольш важна прадухіліць далейшыя чалавечыя ахвяры, спыніць практыку прымусовага выдварэння і забяспечыць абарону правоў мігрантаў», - падкрэсліў сп. Маралес.
Спецыяльны дакладчык перадасць свае справаздачы Савету па правах чалавека ў чэрвені 2023 года.
Дадатковая інфармацыя:
Феліпэ Гансалес Маралес (Чылі) прызначаны Спецыяльным дакладчыкам у пытанні аб правах мігрантаў Саветам па правах чалавека ААН у чэрвені 2017 года спачатку на тры гады. У чэрвені 2020 года тэрмін дзеяння яго мандата быў прадоўжаны яшчэ на тры гады. Як Спецыяльны дакладчык ён з'яўляецца незалежным ад любога ўрада або арганізацыі і выступае ў індывідуальнай якасці. Сп. Маралес - прафесар міжнароднага права ва Універсітэце імя Дыега Парталеса ў Сант’яга (Чылі), дзе ён таксама займае пасаду кіраўніка магістарскай праграмы "Міжнароднае права ў галіне правоў чалавека".
Дзейнасць Спецыяльных дакладчыкаў з’яўляецца неад’емнай часткай так званых Спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры - найбуйнейшы орган незалежных экспертаў у сістэме ААН у галіне правоў чалавека - гэта агульная назва незалежных механізмаў Савета для ўстанаўлення фактаў і маніторынга, у рамках якіх разглядаюцца сітуацыі ў канкрэтных краінах або тэматычныя пытанні ва ўсіх рэгіёнах свету.
Эксперты Спецыяльных працэдур працуюць добраахвотна, не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць заработную плату за сваю працу. Яны не залежаць ад любога ўрада або арганізацыі і выступаюць у індывідуальнай якасці.
Краінавыя старонкі ААН аб правах чалавека - Польшча і Беларусь
Запросы аб дадатковай інфармацыі, а таксама інфармацыі для СМІ дасылайце сп. Іяа Чжан (Ms. Yiyao Zhang, +41 079 874 7790 yiyao.zhang@un.org) і сп. Клары Буріэль Перас (Ms. Clara Burriel Pérez consultant.burrielperez@un.org).
Запросы аб дадатковай інфармацыі і інфармацыі для СМІ аб дзейнасці другіх незалежных экспертаў ААН дасылайце сп. Раната да Соуза (Renato de Souza (+41 767642602 / (renato.rosariodesouza@un.org) або сп. Дхарыша Індрагуптха (Dharisha Indraguptha (+41 79 506 1088 / dharisha.indraguptha@un.org).
Сачыце за навінамі аб дзейнасці незалежных экспертаў ААН у галіне правоў чалавека ў Твітары: @UN_SPExperts.
Хвалюецеся аб свеце, у якім мы жывём? ДАЛУЧАЙЦЕСЯ да БАРАЦЬБЫ за правы сёння пад хэштэгам #Standup4humanrights і наведайце старонку http://www.standup4humanrights.org
Хвалюецеся аб свеце, у якім мы жывём? ДАЛУЧАЙЦЕСЯ да БАРАЦЬБЫ за правы сёння пад хэштэгам #Standup4humanrights і наведайце старонку http://www.standup4humanrights.org
1 з 5
Апошнія публікацыі
1 / 6
Рэсурсы
12 кастрычніка 2020
1 / 6